top of page

дзень беларускага пісьменства

солнце письменность 2.png

2023

З глыбокай старажытнасці – спрадвеку,

каб з плеч сагнутых скінуць гнёту груз.

Каб мову мець, каб звацца Чалавекам,

цягнуўся да асветы беларус.

 

                                                                   М. Федзюковіч

ГАРАДОК-

Штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне – Дзень беларускага пісьменства. Нібы каштоўны дыямант са старажытнай агранкай, духоўнае свята ззяе ў вянку сучасных маштабных культурных імпрэз краіны, увасабляючы сабой каранёвую існасць сучаснай нацыі ў яе імкненні не забываць Слова прашчураў.

Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з’ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў.

Непахісная вера, багатая культурная спадчына i шчырае, таленавітае, праўдзівае слова здольныя захаваць згоду між народамі i дараваць yciм надзею на лепшае. У гэтым перш за ўсё найвялікшае прызначэнне Дня беларускага пісьменства.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.

Сталіцамі свята ў розныя гады былі: Полацк (тройчы, 1994, 2003, 2017), Тураў (двойчы, 1995, 2004), Навагрудак (1996), Нясвіж (1997), Орша (1998), Пінск (1999), Заслаўе (двойчы, 2000, 2014), Мір (2002), Камянец (2005), Паставы (2006), Барысаў (2008), Смаргонь (2009), Хойнікі (2010), Ганцавічы (2011), Глыбокае (2012), Шчучын (2015), Рагачоў (2016), Іванава (2018), Слонім (2019), Капыль (2021), Добруш (2022).

На Магілёўшчыне, якая ўнесла вялікі ўклад у станаўленне і развіццё кнігадрукавання, Дзень беларускага пісьменства праходзіў чатыры разы. У 2001 г. свята прымаў Мсціслаў, у 2007 – Шклоў, у 2013 – Быхаў, у 2020 – «горад белых начэй» – Бялынічы.

У 2023 г. юбілейнае свята духоўнасці, нацыянальнай культуры і кнігадрукавання будзе прымаць Гарадок Віцебскай вобласці – малая радзіма Канстанціна Вераніцына, аўтара вядомай сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе» – помніка беларускай літаратуры ХІХ ст.

Запрашаем здейсніць віртуальнае падарожжа ў гісторыю нашай краіны і даведацца, чым гарады-сталіцы свята ўзбагацілі беларускую літаратуру і культуру і якую эстафету яны перадаюць Гарадку.

Тарас на парнасе 2.png

дА ХХХ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА ЗАСТАЛОСЯ:

bottom of page