
Сталіцы духоўнасці і ведаў
Традыцыйна Дзень беларускай пісьменнасці праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай спадчынай,
даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.
Сталіцамі свята ў розныя гады былі: Полацк (тройчы, 1994, 2003, 2017), Тураў (двойчы, 1995, 2004), Навагрудак (1996), Нясвіж (1997), Орша (1998), Пінск (1999), Заслаўе (двойчы, 2000, 2014), Мір (2002), Камянец (2005), Паставы (2006), Барысаў (2008), Смаргонь (2009), Хойнікі (2010), Ганцавічы (2011), Глыбокае (2012), Шчучын (2015), Рагачоў (2016), Іванава (2018), Слонім (2019).
На Магілёўшчыне, якая ўнесла вялікі ўклад у станаўленне і развіццё кнігадрукавання, Дзень беларускага пісьменства праходзіў чатыры разы. У 2001 г. свята прымаў Мсціслаў, у 2007 – Шклоў, у 2013 – Быхаў,
у 2020 – Бялынічы.
У 2021 г. свята кнігі, нацыянальнай культуры і кнігадрукавання будзе прымаць старажытны горад Капыль Мінскай вобласці – малая радзіма цэлай плеяды беларускіх пісьменнікаў.
Запрашаем здейсніць віртуальнае падарожжа ў мінулае нашай краіны і даведацца,
чым гэтыя населеныя пункты ўзбагацілі беларускую літаратуру і культуру,
і якую эстафету яны перадаюць гораду Капыль.