top of page
Новогрудок хедер.png
3Новогрудок.png

нАВАГРУДАК

1996

Калі навагрудскія ўбачыш прасторы,

Палеткі, лугі, верас нізкі, –

Каня супыні між плужанскага бору,

Каб глянуць на возера зблізку…

І лес не шумеў тут

Дрымотны са смуткам, –

Звінела калоссе пшаніцы.

Адсюль былі бачны муры Навагрудка, –

У той час літоўскай сталіцы…

 

                                                                  А. Міцкевіч

Навагрудак прымаў гасцей у 1996 г., а святкаванні разгортваліся і ў Любчы, дзе ў ХVІІ ст. дзейнічала друкарня, якая выпускала хрысціянскія і свецкія кнігі.

Навагрудак – горад з багатай гісторыяй, упершыню згадваецца ў сувязі з паходам Яраслава Мудрага на Літву ў Х ст. Цэнтр развітога гандлю і рамёстваў, Навагрудак увайшоў у нашу гісторыю як першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Горад адыграў вялікую ролю і ў айчыннай гісторыі, бо менавіта тут зарадзілася беларуская дзяржаўнасць. Менавіта тут быў каранаваны князь Міндоўг.

У XIII ст. горад стаў яшчэ і адным з найбуйнейшых цэнтраў летапісання. У створаным тут Лаўрышаўскім манастыры з’явілася рукапіснае «Лаўрышаўскае Евангелле».

Высокай была і кніжная культура: далёка за межамі Навагрудчыны былі вядомыя кніжная прадукцыя Любчанскай друкарні і бібліятэка шляхетнага роду Храптовічаў у Шчорсах. Даследчыкі творчасці Адама Міцкевіча кажуць, што ў згаданай бібліятэцы паэт збіраў матэрыял да паэмы «Конрад Валенрод». Тут, у Шчорсах, пісалася паэма «Гражына». Дарэчы, Адам Міцкевіч таксама мясцовы – нарадзіўся на хутары Завоссе на Навагрудчыне. А вёску Літоўка ўславіў у паэме «Гражына»:

…Не знойдзецца сягоння ў Навагрудскай гміне

Ніводзін, хто не знаў бы песні аб Гражыне,

Бо й дудары пяюць, і паўтараюць дзеўкі...

А месца бітвы той цяпер завуць Літэўкі.

 

Ды і знакамітае возера Свіцязь трапіла на старонкі кніг дзякуючы Адаму Міцкевічу і Яну Чачоту.

З Навагрудчынай звязаны імёны і іншых выбітных дзеячаў культуры: Вінцэнта Каратынскага, першага беларускага мемуарыста Фёдара Еўлашоўскага, першага беларускага фалькларыста Саламона Рысінскага, мастака Язэпа Драздовіча, фатографа Яна Булгака.

Святкаванне Дня беларускага пісьменства ў 1996 г. было адзначана адкрыццём помніка Святому Елісею Лаўрышаўскаму.

bottom of page