top of page
Паставы хедер.png
11пАСТАВЫ.png

пАСТАВЫ

2006

Па-над Мядзёлкай – ракою,

Дзе сады, лясы наўсцяж,

Непаўторнаю красою

Свеціць горад родны наш.

Пралівалі кроў за волю

Нашы продкі-крывічы

Ніхто ворагам ніколі

Ад Пастаў не нёс ключы.

                                А. Нафрановіч

Паставы таксама могуць ганарыцца сваёй адметнасцю. Вядомыя з сярэдзіны XVI ст. як прыватнае мястэчка, якое належала магнатам Дэспатам-Зяновічам. У другой палове XVIII ст. Паставы перайшлі да надворнага падскарбія Вялікага Княства Літоўскага, асветніка і мецэната Антонія Тызенгаўза, які імкнуўся ператварыць свой радавы маёнтак у адзін з цэнтраў культуры і прамысловасці краю. Па яго ініцыятыве тут былі пабудаваны фабрыкі, ткацкія майстэрні, млын, гарбарня, архітэктурны комплекс з жылых дамоў, гандлёвых радоў і палаца. Пэўны час тут дзейнічала тэатральная школа Тызенгаўза, перавезеная з Гродна, арніталагічны музей і карцінная галерэя. На сценах віселі арыгіналы Леанарда да Вінчы, Рубенса, Дзюрэра і іншых выдатных еўрапейскіх мастакоў.

Паставы – месца правядзення Міжнароднага фэсту народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік», які стаў візітнай карткай горада.

Выхадцамі з Пастаўскага раёна з’яўляюцца беларускія пісьменнікі Уладзімір Дубоўка і Міхась Машара.

bottom of page