top of page
Камянец хедер.png
10 камянец.png

кАМЯНЕЦ

2005

Мне, Камянец, краса твая

Ніколі не была халоднай.

Паблізу нарадзіўся я – і рос

Ты крэўны мне , ты родны…

О мілы слынны гарадок,

Я ўсёй душой табе належу.

Знаёмы кожны тут куток

Ад цэркаўкі да Белай вежы.

                 Я. Казлоўская, Ж. Прымак

Першае летапіснае ўпамінанне аб Камянцы адносіцца да 1276 г. Горад уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага. Ім валодаў спачатку князь Кейстут, а затым Вітаўт. Камянец і бліжэйшыя зямлі не раз падвяргаліся набегам крыжакоў. У 1375 г. яны разбурылі і спалілі горад дашчэнту, ацалела толькі абаронная вежа. Менавіта яна, Камянецкая вежа, якую часта называюць Белай вежай, з’яўляецца візітнай карткай горада і адзіным на тэрыторыі Беларусі архітэктурным помнікам Старажытнай Русі, які захаваўся ў цэлым выглядзе да нашых дзён.

У 2005 г. свята пісьменства разгарнулася ля сцен Камянецкай вежы. Велічнаму сімвалу Берасцейскага краю і ўсёй Беларусі больш за 700 гадоў. Кажуць, што ў сярэднія вякі жыхары Камянца з гонарам маглі сцвярджаць, што ўсе дарогі ідуць праз іх горад, бо ён займаў важнае палітычнае і геаграфічнае становішча на карце Еўропы.

Камянецкі край – радзіма многіх вядомых людзей: гісторыка, грамадскага дзеяча, першага прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі Усевалада Ігнатоўскага; асветніка, публіцыста і палітычнага дзеяча Міхаіла Карповіча; тэатральнага дзеяча і пісьменніка Уладзіміра Стэльмаха, паэта Васіля Жуковіча.

bottom of page