top of page
Заслаўе хедер.png
7Заслаўе.png

зАСЛАЎЕ

2000, 2014

Дзе хмары дажджамі заслалі

парослы стагоддзямі груд,

Сабор Ізяслава – Заслаўе –

напоўніць загадкавы гуд.

 

                                                    Т. Бондар

Заслаўе – адзін са старажытных гарадоў Беларусі, які ўзнік яшчэ ў канцы X ст. Яшчэ не было ні Мінска, ні Барысава, ні Навагрудка, а тут, у краі крывічаў, сярод дрымучых лясоў і хуткіх рэк ужо стаяў горад.

Сюды, як вядома, кіеўскі князь Уладзімір, які ўвеў хрысціянства ў Старажытнай Русі, саслаў сваю жонку Рагнеду, полацкую князёўну, і сына Ізяслава, за тое, што хлопчык, абараняючы гонар маці, зрабіў замах на жыццё князя. Горад названы ў гонар мужнага княжыча Ізяслава, а Рагнеда стала першай хрысціянкай і манахіняй на нашых землях.

У XIV–XVI стст. у Заслаўі дзейнічалі царква і касцёл, былі адкрыты школы. Яшчэ Заслаўе можа ганарыцца тым, што ў XVI ст. тут пры кальвінскім зборы працавала друкарня, у якой вядомы беларускі асветнік, гуманіст і рэлігійны рэфарматар Сымон Будны надрукаваў Біблію.

Беражліва захоўваючы памяць пра сваю малую радзіму, у горадзе створаны гісторыка-культурны запаведнік, у які ўвайшлі Заслаўскі замак і Спаса-Праабражэнская царква, гарадзішча «Замэчак» і курганныя могільнікі X–XI стст., касцёл св. Дзевы Марыі і рэшткі будынкаў XVII–XVIII стст., этнаграфічны комплекс у складзе музеяў «Млын», «Кузня», «Хата завознікаў», «Свіран».

Кульмінацыяй Дня беларускага пісьменства ў 2000 г. стала тэатралізаванае мастацка-гістарычнае прадстаўленне «Запавет нашчадкам». У гэты дзень у Заслаўі з’явілася самая доўгая ў свеце газета, створаная юнымі журналістамі падчас праходжання свята дзіцячай кнігі і прэсы «Будучыня належыць дзецям».

bottom of page