top of page
Пінск хедер.png
6Пінск.png

пІНСК

1999

Чудесный Пинск! Твои раздолья

Достойны лучших мастеров.

Нигде не видел я привольней

Твоих раскидистых лесов.

 

                                                        Ф. Глинка

Пінск лічыцца адным з гістарычных і культурных цэнтраў Палесся. Першая згадка пра Пінск змяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1097 г. – з гэтай даты і прынята весці рахунак узросту горада.

Зручнае геаграфічнае становішча сярод багатай сеткі рэк, на вялікім водным шляху «з варагаў у грэкі» спрыяла хуткаму развіццю Пінска. У XII ст. ён быў цэнтрам самастойнага Пінскага княства, пазней уваходзіў у склад Тураўскага. У першай палове XVIII ст. езуіты стварылі тут друкарню і выпускалі хрысціянскую і свецкую літаратуру на лацінскай і польскай мовах, а ў XVII–XVIII стст. пры езуіцкім калегіуме працаваў школьны тэатр.

Пінск – адзін з нешматлікіх гарадоў Беларусі, дзе захаваліся гістарычныя архітэктурныя помнікі XI–XIII стст. (старажытнае гарадзішча) і пабудовы XI–XIX стст.

У XI ст. у прадмесці горада быў заснаваны Ляшчанскі манастыр, які меў славу рэлігійнага і культурнага цэнтра Палесся. У ім перапісваліся свецкія і духоўныя кнігі. Тут жыў і працаваў летапісец Мітрафан і было створана рукапіснае Пінскае Евангелле.

З Піншчынай звязана жыццё і творчасць шэрагу вядомых пісьменнікаў, дзеячаў культуры і мастацтва. У 1912–1914 гг. у Пінскім прыходскім вучылішчы выкладаў Якуб Колас. Пакінуў тут свой след і Напалеон Орда – беларускі літаратар, кампазітар, музыкант, мастак, ураджэнец в. Варацэвічы Пінскага павета. На пінскай зямлі, у в. Рудка, нарадзілася і беларуская паэтка Яўгенія Янішцыц.

Знакамітыя людзі ў розныя часы пабывалі на пінскай зямлі, пакінуўшы ў сваіх творах успаміны аб Пінску – Дунін-Марцінкевіч, Глінка, Гумілёў, Караткевіч, Тургенеў, Купрын, Блок.

bottom of page