Барадулін Рыгор
"ПАМЯЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА"
ПАЭТ
У МАСТАЦТВЕ
КІНО
1936 год. Раёны заходніх абласцей Беларусі ахоплены рэвалюцыйным рухам. Малады паўстанец Андрэй Мяцельскі па заданні камуністычнага падполля накіроўваецца ў суседні раён, каб папярэдзіць сялян аб канцэнтрацыі сіл паліцыі і адмене дэманстрацыі, якая намячаецца.
Па дарозе Андрэй быў цяжка паранены і, ужо губляючы прытомнасць, дабраўся да хаты адстаўнога маёра пана Шыпшынскага, у якога працавала служанкай яго нявеста Стася.
Стася выдае Андрэя за свайго брата. Пан Шыпшынскі спачатку паверыў ёй. Але ў трызненні Андрэй назваў адрас яўкі і пароль. Шыпшынскі заяўляе ў паліцыю. Аднак жандарам не ўдалося схапіць Мяцельскага.
...У падпольны цэнтр з паролем "Стары збірае чырвонае лісце, да свята не будзе" з'яўляецца чалавек, які называе сябе Андрэем Мяцельскім (выканаць гэтую "ролю" начальнік паліцыі ўгаварыў акцёра-няўдачніка Ермаловіча). Ён настойвае на неадкладным выступленні сялян.
У аснове сюжэту фільма – лёс Сяргея Прытыцкага, па фільме маладога рэвалюцыянера, змагара за ўз'яднанне Беларусі Сяргея Мяцельскага. Сяргей Прытыцкі – адзін з сапраўдных герояў беларускай гісторыі. Гэта ён у 1936 г. прама ў зале Віленскага суда, дзе ішоў працэс над заходнебеларускімі рэвалюцыянерамі, прывёў у выкананне смяротны прысуд правакатару, на сумленні якога быў арышт яго таварышаў. За што сам жорстка паплаціўся: цяжкім раненнем, арыштам, смяротным прысудам, замененым на пажыццёвае зняволенне. Хутчэй за ўсё, фінал таго сюжэту мог бы стаць трагічным. Але прыйшоў 1939 і з ім вызваленне.
Перавага "Чырвоных лісцяў", якой часта не валодаюць карціны эпічнага плана, у тым, што стала магчыма паказаць характар змагара ў падрабязнасцях, паказаць і тыповыя, і асаблівыя яго рысы. З першых кадраў выразна адчуваецца імкненне ...уявіць сітуацыю, у якую трапіў Мяцельскі, ва ўсіх яе цяжкасцях, нічога не ўтойваючы ад гледача.
Фільм стаў тады, як цяпер сказалі б, хітом савецкага экрана. Лідэр пракату (1958, 5 месца) – на працягу года карціну паглядзелі больш 33-х мільёнаў гледачоў. Норма была перавышана больш чым на палову, таму што ў СССР фільм лічыўся акупляльным, калі яго за год паглядзела 20-ці мільённая аўдыторыя.
"Чырвонае лісце"

Кінааповесць "Беларусьфільм",
1958 г., СССР.
Рэжысёр – У. Корш-Саблін, сцэнарый: А. Куляшоў,
А. Кучар.

Красные листья (1958)
"Першыя выпрабаванні"

Гісторыка-рэвалюцыйны кінараман па матывах трылогіі "На ростанях" Якуба Коласа "Беларусьфільм",
1960–1961, СССР.
Рэжысёр – У. Корш-Саблін, сцэнарый: А. Куляшоў,
М. Лужанін.
Дзеянне фільма пачынаецца падчас рэвалюцыі 1905 года. Малады настаўнік Андрэй Лабановіч прыязджае працаваць у беларускае сяло Цельшына. Выконваючы абяцанне, дадзенае сябру, які загінуў ад рукі царскага шпіка, Лабановіч уступае ў фіктыўны шлюб з рэвалюцыянеркай Вольгай Андросавай.
Дачка ляснічага Ядвіся, якую любіць Андрэй, згаджаецца чакаць яго разводу, але просіць, каб Вольга ніколі не з’яўлялася ў вёсцы. Аднак, па даручэнні падпольнага камітэта Вольга прыязджае ў Цельшына, каб перадаць Лабановічу дакументы, якія пацвярджаюць правы сялян на зямлю, аднятую абшарнікам.
Ядвіся пазнае аб прыездзе Вольгі і, абражаная, згаджаецца выйсці замуж за іншага. Андрэй перадае сялянам дакументы, угаварыўшы іх не дзейнічаць сілай, а ісці да памешчыка з петыцыяй. Той выклікае з горада казакоў і бязлітасна распраўляецца з сялянамі. Сяляне падымаюць паўстанне...