Барадулін Рыгор
"ПАМЯЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА"
ВЫКАЗВАННІ ПРА КУЛЯШОВА
Якуб Колас
Беларускі пісьменнік,
грамадскі дзеяч
Яго творы ваеннага часу – паэма
"Сцяг брыгады" і вершы – паставілі Куляшова ў шэрагі першакласных мастакоў савецкай паэзіі.
Варлен Бечык
Беларускі літаратуразнаўца,
крытык
Куляшоўская паэзія дала свайму народу, роднай культуры і літаратуры мастацкія здабыткі вялікай мастацкай дасканаласці і духоўнай, грамадзянскай значнасці.
Міхаіл Ласоўскі
Беларускі краязнаўца, бібліятэкар
Творы Аркадзя Куляшова для многіх з нас – надзённы хлеб, чысты крынічны струмень. Радкі твораў яго адчуваеш у сэрцы, як сцежку пад нагамі, як неба над сабою.
Кайсын Куліеў
Народны паэт Кабардзіна-Балкарыі
У паэзіі Куляшова ёсць усё, што неабходна для вялікага мастака,
для вялікай паэзіі – і хлеб, і ружа,
і дзіцячая ўсмешка, і прыгажосць жаночага твару… Пакуль у народа
ёсць такія паэты, будзе вялікім
і сам народ!
Давід Кугульцінаў
Калмыцкі паэт
Калі б у мяне спыталі, якія рысы яго асобы
я лічу галоўнымі, я б назваў мужнасць
і мудрасць. Вялікая мужнасць і мудрасць
яго былі ў тым, што ён не спяшаўся браць
ад жыцця тое, што яно яму прапанавала. Некаторыя хапалі, а ён не дакрануўся.
А каб не спакусіцца на тое, што ідзе ў рукі, патрэбна многа мужнасці і многа мудрасці.
Ён жа не рабіў гэтага, бо разумеў, як часта
тое, што возьмеш сёння, адддаляе ад цябе
тое, што ляжыць далёка ў часе.
Ніл Гілевіч
Беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч
Імя Аркадзя Куляшова належыць
да ліку самых вялікіх імён у шматнацыянальнай савецкай
паэзіі – да тых вышынных
імён-маякоў, што цягам цэлых дзесяцігоддзяў вызначалі яе ідэйны накірунак і мастацкі ўзровень.
Яраслаў Клімуць
Беларускі філолаг
Сярод тых, хто актыўна ўваходзіў
у літаратуру ў сярэдзіне 20-х гадоў,
Аркадзь Куляшоў быў самы малады.
Гэта таксама адна з прыкмет таленту.
З першых выступленняў ён звярнуў на
сябе ўвагу адметнасцю паэтычнага даравання, хоць пачынаў ён таксама,
як усе маладнякоўцы таго часу, з агульных дэкларацый. Аднак і ў першых, яшчэ вучнёўскіх вопытах, былі прыкметы творчай індывідуальнасці.
Ніл Гілевіч
Беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч
Калі на гістарычнай карце беларускай літаратуры правесці прамую па самых высокіх паэтычных вяршынях,
то яна пройдзе так: Багушэвіч –
Багдановіч – Колас – Купала – Куляшоў.
Міхаіл Дудзін
Рускі паэт, перакладчык, журналіст
В звездной карте нашей поэзии поэтическая судьба Аркадия Кулешова идет по своей, заметной для всех, орбите, от «сладкого сна неопытной души» до углубленной озабоченности раздробленностью современного мира.
Мікола Гіль
Беларускі пісьменнік, журналіст
Аркадзь Куляшоў – адзін з выдатнейшых сучасных нашых (не толькі беларускіх, а ўвогуле савецкіх) паэтаў. Я не ведаю, ці знойдзецца у нашай надзвычай чытацкай краіне хоць адзін аматар паэзіі, які б не захапляўся куляшоўскай паэзіяй – празрыстай па сваім вобразным складзе, класічна-адточанай і меладычнай па гучанні, глыбока філасофскай па думках, дзівосна багатай
і разнастайнай па інтанацыях, настрою, пачуццях, чароўна-магутнай па сіле ўздзеяння
на людскія душы і сэрцы.
Давід Кугульцінаў
Калмыцкі паэт
Куляшова не вабілі лёгкія поспехі.
Ён думаў аб сабе, аб блізкіх, аб сваім народзе, аб чалавецтве як сын,
як асоба зацікаўленая.
Таму да ўсяго ён ставіўся як да
таго, што належыць і яму самому,
і не толькі яму сённяшняму, але
і заўтрашняму, яму будучаму.
Ніл Гілевіч
Беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч
Сярод тых, чыя творчасць, увасабляючы цэлы этап
у літаратурна-эстэтычным развіцці Беларусі, істотна рассунула духоўныя
і мастацкія гарызонты беларускай паэзіі, Аркадзь Куляшоў, бясспрэчна, – самая значная велічыня.
Барыс Бур'ян
Беларускі крытык, празаік, перакладчык
Для А. Куляшова характэрна адна, неабходная кожнаму, хто бярэцца
за перакладчыцкую працу рыса: ён умее схапіць, што называецца, дыханне твора, успрыняць яго як нешта непадзельнае, адзінае. Варта ўспомніць, напрыклад, Куляшоўскі пераклад "Яўгенія Анегіна", вершаў Т. Шаўчэнкі, або
У. Маякоўскага – і гэтая рыса
стане відавочнай.
Варлен Бечык
Беларускі літаратуразнаўца, крытык
Усё галоўнае, істотнае ў жыцці
краіны і народа станавілася
зместам і пафасам паэтычнай
творчасці А. Куляшова.
Пімен Панчанка
Беларускі паэт, перакладчык, публіцыст
Самабытны паэтычны голас
Куляшова – гэта свет новага жыцця, свет сумеснай працы, свет аптымізму
і радасці, свет чалавечай адкрытасці, дабрыні і спагады.
Мікола Аўрамчык
Беларускі пісьменнік, перакладчык
За натуральнай прастатою
і празрыстасцю куляшоўскіх
радкоў нават дасведчанаму цяжка разгледзець ювелірную працу выдатнага майстра.
Пімен Панчанка
Беларускі паэт, перакладчык, публіцыст
Можна без перабольшання сказаць,
што паэзія Аркадзя Куляшова –
духоўная энцыклапедыя яго
пакалення. Яна палымяная, высокаграмадзянская, і яна не старэе,
бо, увабраўшы ў сябе канкрэтныя прыкметы нашага часу, авеяна
подыхам вечнасці.
Ніл Гілевіч
Беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч
Беларуская паэзія не ведае, здаецца, другога такога ранняга і крутога творчага ўзыходу. У шаснаццаць
гадоў – першая кніга.
У васямнаццаць – яшчэ дзве.
Варлен Бечык
Беларускі літаратуразнаўца, крытык
Пераклады Куляшова – вялікае багацце беларускай культуры. Мноства шэдэўраў сусветнага значэння, не губляючы сваёй
велічы, перайшлі ва ўлонне
беларускага мастацкага слова
і пашырылі яе далягляды.