top of page

РАСПРАЦОЎКІ ЎРОКАЎ

ПАСЛЯВАЕННАЯ ТВОРЧАСЦЬ А. КУЛЯШОВА.

ЛІРЫКА ПАЭТА 60-Х ГАДОЎ

Урок – педагагічная майстэрня па творчасці

Аркадзя Куляшова ў IX класе (план-канспект)

​

В.А. Мяжэвіч,

настаўнік Смалянскай сярэдняй

школы Аршанскага раёна

​

Мэты: разгледзець пасляваенную творчасць і лірыку Аркадзя Куляшова 60-х гадоў; развіваць уменне вучняў разумець сэнс лірычных твораў і аналізаваць іх; вучыць правільна выказваць уласныя думкі, перажыванні (у тым ліку пісьмова), павышаць узровень камунікатыўнасці дзевяцікласнікаў; выхоўваць культуру мовы, любоў да паэзіі.

​

Абсталяванне:

♦ партрэт А. Куляшова;

♦ выстава кніг паэта;

♦ раздатачны матэрыял для выканання групавых заданняў;

♦ фоназапіс песні «Алеся» (музыка I. Лучанка, верш А. Куляшова);

♦ выстава вучнёўскіх малюнкаў і фотаздымкаў да вершаў А. Куляшова;

♦ запісы на дошцы падтэм урока:

1. Тэма мірнай працы ў пасляваеннай творчасці А. Куляшова (верш «Колас»).

2. Інтэнсіўнасць лірычнага перажывання ў творах 60-х гадоў (верш «Крылы»).

3. Роздум паэта пра будучыню чалавецтва. Сімволіка верша «Сасна і бяроза».

4. Імкненне А. Куляшова да яснасці і завершанасці паэтычных твораў, пачуццё адказнасці Куляшова-паэта перад «строгім вершам» (верш «Ёсць у паэта свой аблог цалінны...»).

 

Эпіграф:

Я на ўсё жыццё абраў дарогу,

На якой калючак больш, чым руж.

Сэрца – як набат, што б’е трывогу

За мільёны падгарматных душ.

Аркадзь Куляшоў

​

Прынцыпы работы педагагічнай майстэрні

1. Роўнасць усіх (уключаючы майстра). Усе здольныя да творчасці.

2. Адсутнасць адзнак (ні станоўчых, ні адмоўных). Адсутнасць спаборніцтва, саперніцтва. Самаацэнка.

3. Чаргаванне індывідуальнай і калектыўнай працы. Узаемаразуменне. Павышэнне ўзроўню камунікатыўнасці.

4. Важнасць не столькі выніку, колькі самога працэсу.

5. Свабода выбару віду дзейнасці і спосабу паказу выніку.

6. Маральная адказнасць кожнага за свой выбар.

7. Асаблівая значнасць слова паэта.

​

Ход урока

I. Праслухоўванне песні. Уступнае слова настаўніка, які паведамляе вучням тэму, мэты ўрока.

 

II. Вучні паказваюць падрыхтаваныя малюнкі і фотаздымкі, раскрываюць іх настрой, колеравую палітру, зачытваюць радкі з вершаў А. Куляшова.

 

III. Самаканструкцыя.

Вучні падбіраюць словы або словазлучэнні, якія асацыіруюцца са словам гармонія. Адказы запісваюць на дошцы.

​​

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць поўны тэкст

 

ЛІРЫКА АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА ПАСЛЯВАЕННАГА ЧАСУ:

ПАШЫРЭННЕ ТЭМАТЫКІ, ЗВАРОТ ДА ФІЛАСОФСКІХ ПРАБЛЕМ

(план-канспект урока ў X класе)

​

Т.У. БЕЛАВУС,

настаўніца Парахонскай сярэдняй школы Пінскага раёна

​

Мэта: стварыць педагагічныя ўмовы для пашырэння ўяўлення вучняў пра тэматычную разнастайнасць пасляваеннай лірыкі Аркадзя Куляшова, пра філасафічнасць як адметную рысу яго творчасці.

​

Задачы: дапамагчы вучням прасачыць эвалюцыю творчасці А. Куляшова ў пасляваенны час; паказаць філасофскую заглыбленасць куляшоўскай паэзіі, раскрыць яе агульначалавечую сутнасць, засяродзіць увагу на майстэрстве паэта, асаблівасцях стылю, развіваць уменне аналізу лірычных твораў; спрыяць выхаванню пазітыўнага стаўлення да жыцця як найвышэйшай каштоўнасці.

​

Тып: камбінаваны ўрок з выкарыстаннем элементаў крытычнага мыслення.

Абсталяванне: партрэт А. Куляшова, вучэбны дапаможнік па беларускай літаратуры для 10-га класа (2016), аўдыязапісы песень «Мой родны кут», «Алеся», тэксту верша «Я хаце абавязаны прапіскаю...», выстава кніг паэта.

​

Эпіграфы:

Пяройдзе шлях у новы шлях,

Расстанне – ў новае спатканне,

Напеў жалейкі – ў труб гучанне,

Выток жыцця – ў жыцця працяг.

Аркадзь Куляшоў.

  

 Якое шчасце –

Жыць на белым свеце,

Піць водар траў і цішыню бароў,

Твар падстаўляць пад чаборавы вецер

I мець сям’ю, работу і сяброў.

Г. Бураўкін.

​

Ход урока

I.       Арганізацыйны момант. Стварэнне эмацыянальнага настрою.

Настаўнік. Радуюся чарговай сустрэчы з вамі. Спадзяюся, вы прыйшлі з добрым настроем. А сённяшні ўрок прысвечаны творчасці таленавітага, выдатнага паэта. Думаю, мы плённа папрацуем і ўсё ў нас атрымаецца.

 

II.      Уступнае слова настаўніка.

Настаўнік. Аркадзь Куляшоў – класік паэзіі. Яго творчасць – разнастайная як у тэматычна-праблемным плане, так і ў жанравых адносінах. Паэт імкнуўся асэнсаваць свой час і эпоху. Ён цікавіўся жыццём ва ўсіх яго праявах, яго хвалявалі хараство зямнога свету, чалавек і яго быццё, побыт, праца, каханне... Паступова А. Куляшоў выйшаў на асэнсаванне глабальных агульначалавечых праблем. Яго займалі пытанні асваення космасу, узаемаадносіны чалавека і прыроды, праблемы экалогіі, тэмы вайны і міру, сэнсу жыцця, будучыні.

 

III.     Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

Настаўнік. Сённяшні ўрок хацелася б пачаць са слоў Аркадзя Куляшова і Генадзя Бураўкіна (зачытвае эпіграфы).

•        Як вы разумееце сэнс гэтых паэтычных выказванняў? (Адказы вучняў.)

•        Што можна сказаць пра адметнасць радкоў Аркадзя Куляшова? (Філасафічныя, гэта паэтычнае разважанне.)

​

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page