ЖЫЦЦЁ

ЛЕТАПІС ЖЫЦЦЯ

Мне кожны год, нібы жыццём другім,

Жыць у дваццаты век наш давялося…

Я – акіяну жытняга калоссе:

Мільёны лёсаў змешчаны ў маім,

Яшчэ да дна не вычарпаным лёсе.

Аркадзь Куляшоў

СОНЕЧНЫМІ СЦЕЖКАМІ

1914        Люты, 6

У сям'і вясковых настаўнікаў Аляксандра Мікалаевіча і Кацярыны Фамінічны Куляшовых у мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці нарадзіўся сын Аркадзь. Апісанне хаты,

дзе праходзіла дзяцінства паэта, яскрава пададзена ім у аўтабіяграфічнай паэме "Далёка да акіяна"

ў раздзеле "Хата". Аркадзь Куляшоў расцэньваў як знак лёсу, што нарадзіўся ў год пачатку Першай сусветнай вайны і ўсё жыццё насіў з сабой манетку 1914 г.

1917–1926

Паводле слоў самаго паэта, ён памятаў свае вершаваныя спробы на рускай мове з чатырохгадовага ўзросту. Як толькі навучыўся пісаць – "не пераставаў чыркаць карандашом". Быў час, калі ў

А. Куляшова назбіралася два вучнёўскія сшыткі вершаў, якія ён аб'яднаў пад назвай

"Собрание сочинений Кулешова-Несчастного".

У першы клас Саматэвіцкай сямігадовай школы пайшоў, калі яму не было яшчэ шасці гадоў.

У васьмігадовым узросце самастойна чытае паэму  М. Лермантава "Мцыры", у дзесяцігадовым –

знаёміцца з кнігай Я. Купалы "Шляхам жыцця". У мясцовай хаце-чытальні на пачатку

20-х гадоў Куляшоў прачытаў "усяго Дзям'яна Беднага". Пасля разводу бацькоў з 1924 г. жыве

самастойна ў сваёй хаце і працягвае вучобу ў школе. На кватэру да сябе пускае

аднакласнікаў і вучняў з далёкіх ад школы вёсак.

1926        Верасень, 30

У Клімавіцкай акруговай газеце "Наш працаўнік" пад псеўданімам Аркадзь Дуда апублікаваны верш

"Ты мой брат". Твор з'яўляецца літаратурным дэбютам А. Куляшова. "Пісаць я пачаў рана, і ўжо ў 1927 г.

у газеце "Магілёўскі селянін" і ў альманаху "Ранне", які выходзіў у г. Магілёве, было надрукавана

каля 10–15 маіх вучнёўскіх вершаў. Калі не лічыць двух вершаў, надрукаваных у 1926 г. у клімавіцкай газеце "Наш працаўнік", гэта былі першыя мае вершы".

" Пісаць я пачаў рана, і ўжо ў 1927 г. у газеце "Магілёўскі селянін" і ў альманаху

"Ранне", які выходзіў у г. Магілёве, было надрукавана каля 10–15 маіх вучнёўскіх

вершаў. Калі не лічыць двух вершаў, надрукаваных у 1926 г. у клімавіцкай

газеце "Наш працаўнік", гэта былі першыя мае вершы" .

Май    1928

У "Полымі" № 5 апублікаваны верш "Бывай…".

Перапрацаваны тэкст твора друкаваўся ў зборніку пісьменніка "Мая Бесядзь".

Верш пакладзены на музыку І. Лучанком, у выкананні ансамбля "Песняры"

музычны твор набыў шырокую свядомасць пад назвай "Алеся".

1928–1930       

Вучыцца ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме. Незадоўга

да дзяржаўных экзаменаў пакідае вучобу і пераязджае

ў Мінск. Разам з таленавітымі пачынаючымі паэтамі

Ю. Таўбіным і З. Астапенкам адпраўляецца

ў падарожжа на Каўказ і ў Крым.

У ПОШУКАХ ПРАЎДЫ І ВЫДУМКІ

Верасень-кастрычнік    1930

Выйшаў першы зборнік вершаў "Росквіт зямлі".

"Беларуская паэзія не ведае, здаецца, другога такога ранняга і крутога творчага ўзыходу.

У шаснаццаць гадоў – першая кніга. У васямнаццаць – яшчэ дзве".

Н. Гілевіч

Снежань

Напісана паэма "Крыўда".

1931  Верасень –1933

Вучыцца на літаратурным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута.

Працягвае сяброўства з Ю. Таўбіным і З. Астапенкам.

Паводле аўтабіяграфіі пісьменніка:

" Займаючыся ў інстытуце, не парываю сувязі з вёскай, летнія канікулы

праводжу ў родных мясцінах, на калгасных станах, сярод нядаўніх

сяброў маленства – трактарыстаў, брыгадзіраў, звеннявых.

З трапятлівай цікавасцю сачу за новым жыццём вёскі,

за тымі пераўтварэннямі, якія з году ў год усё

выразней і выразней зменьваюць яе былы воблік" .

Чэрвень, ліпень    1932

Выйшла кніга "Медзі дождж: Эпас".

Лістапад-снежань

Выйшаў зборнік "Па песню, па сонца!.."

1933       

Асобным выданнем выйшла вершаваная аповесць "Аманал".

Сакавік    1934

Ажаніўся з Аксанай Фёдараўнай Вечар, студэнткай Мінскага інстытута народнай гаспадаркі.

Сакавік-кастрычнік

Працуе літаратурным супрацоўнікам газеты "Чырвоная змена".

Май, 8

Прыняты ў члены Саюза Савецкіх пісьменнікаў БССР.

Кастрычнік

Залічаны літаратурным рэдактарам Беларускага радыё-камітэта.

Снежань, 1

Прыняты ў члены Саюза Савецкіх пісьменнікаў СССР.

1935 

Знаёмства з А. Твардоўскім.

" Маім настаўнікам, якому я як паэт абавязаны ўсім, быў

Аляксандр Трыфанавіч. Я пазнаёміўся з Твардоўскім у 1935 г.

і з тых часоў да самай сваёй смерці ён быў першым суддзёй

усіх маіх вялікіх рэчаў" .

1937        Жнівень, 5–6

Арыштаваны беларускі пісьменнік П. Галавач, сваяк А. Куляшова, і 29 кастрычніка расстраляны.

Пагроза арышту існавала і для самога Куляшова. Ужо пасля вайны Сакратар ЦК Кампартыі Беларусі, Старшыня Савета Міністраў БССР П. Панамарэнка, які добра ставіўся да А. Куляшова, расказаў яму, што ў 1938 г. з ведамства Яжова да яго на подпіс прынеслі паперу – ордэр на арышт. Спіс адкрываўся імёнамі Купалы і Коласа, а апошнім у ім, трынаццатым, быў А. Куляшоў. П. Панамарэнка адмовіўся падпісаць ордэр, паехаў з ім на ўласны страх у Маскву, папрасіўся на прыём да Сталіна і быў прыняты.

Студзень, 27    1936

У сям'і Куляшова нарадзілася дачка Валянціна.

Студзень, 18    1938

У сям'і Куляшова нарадзіўся сын Уладзімір.

Кастрычнік

Выйшаў зборнік "Мы жывём на граніцы".

1939        Верасень

Залічаны ў рады Чырвонай Арміі. Удзельнічае ў вызваленчым

паходзе ў Заходнюю Беларусь. Служыць пісарам у шпіталі.

Напрыканцы года    1940

Выйшаў зборнік "У зялёнай дуброве".

ГЕРОІКА ПОДЗВІГУ

1941        Чэрвень, 22

Пачуўшы страшную вестку аб вераломным нападзе гітлераўскай Германіі на Савецкі Саюз,

едзе з Хоцімска ў Мінск. Адтуль з групай таварышаў накіроўваецца ў Калінін, дзе залічаны

ў рады Чырвонай Арміі. Рвецца на фронт, але яго накіроўваюць спачатку ў ваенна-

палітычнае вучылішча, а потым на службу ў армейскую газету "Знамя Советов".

Па дарозе на фронт А. Куляшоў закапаў свой ненадрукаваны яшчэ пераклад паэмы "Яўгеній Анегін", які потым так і не знайшоўся. Адразу пасля вайны Куляшоў зрабіў новы пераклад паэмы.

Студзень, 1    1942

У "Знамени Советов" надрукаваны верш "Витебская махорка".

На старонках армейскага друку з'яўляюцца вершы паэта, у якіх гучыць стрыманы

салдацкі боль, гордасць за сваіх таварышаў, нянавісць да ворага, гатоўнасць

помсціць да апошняй крывінкі, высокі патрыятызм.

Сакавік, 7

А. Куляшоў выступіў на хвалі 41,5 метра па радыёстанцыі "Савецкая Беларусь"

са зваротам-прызывам "Чакай нас, Беларусь!". Сказаныя Куляшовым словы

напоўнены пякучым болем за родную зямлю, нясцерпнай нянавісцю

да лютага ворага, вялікай верай у здольнасць свайго народа не скарыцца

фашысцкім бандытам, надзеяй на хуткае вызваленне:

"Да цябе, беларускі народ, да цябе, наша родная зямля, імкнуцца нашы сэрцы.

Віцебскія прасторы, магілёўскія лясы і пушчы, мінскія вуліцы і плошчы, мы ідзём да вас

разам з Чырвонай Арміяй, гонячы чорныя гітлераўскія орды з роднай Савецкай зямлі.

Новае вялікае шчасце вызвалення хутка асвеціць твае вёскі і гарады.

Зноў заквітнееш ты, наш любы край, залечыш свае раны пасля цяжкіх пакут і нядолі.

Чакай нас, Беларусь! Гані са сваёй зямлі крывавых нямецкіх акупантаў, што

забіваюць тваіх малых дзяцей, што гвалцяць тваіх дачок і катуюць тваіх сыноў.

Гані памешчыкаў, якіх Гітлер хоча пасадзіць на тваёй зямлі.

Ніколі беларус не будзе рабом нямецкіх князёў і баронаў.

Блізкі час твайго вызвалення, Беларусь!" .

Кастрычнік

Напісана паэма "Сцяг брыгады" – першы буйны твор аб Вялікай Айчыннай вайне.

Напрыканцы года

Узнагароджаны медалём "За баявыя заслугі".

Люты, жнівень    1944

Напісана паэма "Прыгоды цымбал".

 

" Я быў у вызваленным Мінску літаральна на трэці дзень, бачыў

страшэнныя разбурэнні, і ўсё ж разам са смуткам, болем у сэрцы

жыла радасць, што мы вярнуліся, вызвалілі родны горад" .

1943        Верасень, 16

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за асобыя заслугі ў развіцці

партызанскага руху ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Другая палова года

Выйшла кніжка "Сцяг брыгады". У яе ўваходзіць паэма "Сцяг брыгады"

і некалькі вершаў, напісаных у 1942 г.

Снежань

Прызначаны пісьменнікам Беларускага штаба партызанскага руху.

1945        Студзень

Сакавік

А. Куляшоў прызначаны на пасаду адказнага рэдактара газеты "Літаратура і мастацтва".

У часопісе "Беларусь" № 1 змешчаны гімн Савецкага Саюза ў перакладзе 
Я. Коласа, К. Крапівы, А. Куляшова і М. Танка.

Выйшаў з друку зборнік паэзіі "Комсомольский билет".

Май, 9

Сустракае радасную вестку аб Перамозе, знаходзячыся ў родных у Хоцімску.

Чэрвень

Выйшла кніга "Прыгоды цымбал".

Кастрычнік, 31 – лістапад, 16

У складзе дэлегацыі ад Савецкага Саюза знаходзіцца на кангрэсе

Дэмакратычнай моладзі міру ў Лондане.

  З КРЫНІЦ НАТХНЕННЯ –

ДА АКІЯНА ПАЭЗІІ

1946

Выйшла кніга "Вершы".

Студзень, да 10

Уручаны медаль "За доблесную працу ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг."

Студзень, 26

Прысуджана Сталінская прэмія першай ступені за паэму "Сцяг брыгады".

Атрыманую прэмію А. Куляшоў патраціў на пабудову новага дома

бацькам у Хоцімску, замест спаленага фашыстамі.

Жнівень, 14

У сям'і Куляшова нарадзіўся сын Аляксандр.

1947        Люты, 9

Абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

З 1947 г., калі А. Куляшова ўпершыню выбралі дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР,

ён добрасумленна выконваў свае абавязкі слугі народа аж да канца жыцця, клапаціўся

аб людзях, дапамагаў. Шмат намаганняў паклаў, каб пабудаваць школу ў Саматэвічах.

Аб сваіх перамовах з гэтай прычыны з міністрам асветы БССР ён нават напісаў

у паэме "Далёка да акіяна".

Ліпень

Выйшла кніга "Паэмы".

Май, 9

Выйшла кніга "Выбраных твораў".

Чэрвень    1948

Выйшла з друку кніга "Вершы і паэмы".

Снежань, 30

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагароджаны ордэнам

Леніна ў сувязі з 30-годдзем Беларускай ССР і дасягнутымі поспехамі

ў развіцці навукі, культуры і мастацтва.

1949        Красавік, 8

Пастановай Савета Міністраў СССР за выдатную работу ў галіне

літаратуры і мастацтва за 1948 г. прысуджана Сталінская прэмія

СССР другой ступені за паэму "Новае рэчышча".

Люты    1951

Апублікавана паэма "Песня аб слаўным паходзе" пра падзеі

грамадзянскай вайны, якую А. Куляшоў пачаў пісаць яшчэ ў 1935 г.

У 1967 г. па ёй была створана тэлеопера "Ранак" (музыка Г. Вагнера).

Жнівень

Асобным выданнем выйшла паэма "Новае рэчышча".

Кастрычнік

Прымае ўдзел у літаратурным вечары ў Магілёўскім педінстытуце,

які быў арганізаваны Беларускім рэспубліканскім камітэтам

прыхільнікаў міру і ССП БССР.

Напрыканцы года

Выйшла кніга паэзіі "Камуністы", у якую ўвайшлі ўсе лепшыя творы,

напісаныя А. Куляшовым у пасляваенныя гады.

1954        Чэрвень

Выйшла кніга "Вершы і паэмы".

Асобным выданнем выйшла вершаваная аповесць "Граніца".

Кастрычнік, 10

Газета "Советская Белоруссия" друкуе выступленне А. Куляшова

на ІІІ з'езде пісьменнікаў Беларусі пад назвай "Жизнь и творчество".

Люты, 25    1955

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за выдатныя заслугі

ў развіцці беларускай літаратуры і ў сувязі з Дэкадай беларускага мастацтва

і літаратуры ў Маскве ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

1956        Сакавік

Асобнай кніжкай выйшла вершаваная хроніка "Грозная пушча".

    1957

Выйшаў з друку Збор твораў у двух тамах.

1958        Люты

Прызначаны на пасаду начальніка сцэнарнага аддзела, а затым галоўнага

рэдактара кінастудыі "Беларусьфільм", якую займаў да сакавіка 1967 г.

 

" Доўгі час Куляшоў працаваў у кінастудыі " Беларусьфільм" галоўным

рэдактарам рэдакцыйна-сцэнарнай калегіі і нямала карысьці прынёс

на гэтай пасадзе, дапамагаючы кінадраматургам дапрацоўваць сцэнарыі.

Ён не толькі рабіў заўвагі аўтарам, але вельмі часта, калі аўтар

не быў здольны самастойна гэта зрабіць, сам браў у рукі пяро" .

А. Кучар

Лістапад

На экраны выйшаў мастацкі фільм "Чырвонае лісце", прысвечаны

рэвалюцыйнай барацьбе працоўных былой Заходняй Беларусі ў 1930-я гг.

за ўз'яднанне беларускай зямлі ў адзінай Савецкай дзяржаве.

Рэжысёр – У. Корш-Саблін, аўтары сцэнарыя: А. Куляшоў, А. Кучар.

Ліпень    1960

Выйшла кніга вершаў і паэм "Мое свидетельство".

1961      

Сумесна з М. Лужаніным напісаў сцэнарый мастацкага фільма

"Першыя выпрабаванні" па матывах трылогіі Я. Коласа "На ростанях".

Рэжысёр кінааповесці – У. Корш-Саблін.

Верасень, 17 – лістапад, 17

У складзе беларускай дэлегацыі прымае ўдзел у рабоце ХVІ сесіі

Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Люты, 6    1964

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за заслугі

ў развіцці савецкай літаратуры і ў сувязі з 50-годдзем

з дня нараджэння ўзнагароджаны ордэнам Леніна.

Май

Выйшлі з друку "Выбраныя творы" ў двух тамах.

Ліпень

Выйшла з друку "Новая книга".

Снежань, 16

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР за актыўны ўдзел

у развіцці кінематаграфіі ў рэспубліцы і ў сувязі з 40-годдзем Беларускага кіно

ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

1965

Паводле падведзеных вынікаў VІІ Усесаюзнага конкурсу на лепшае

мастацкае афармленне і паліграфічнае выданне кніг 1964 г. заахвочвальным

дыпломам адзначаны "Выбраныя творы" А. Куляшова ў двух тамах.

   1966

З 1966 па 1978 г. з'яўляўся членам рэдкалегіі часопіса "Новый мир".

Снежань

Выйшаў зборнік "Вершы і паэмы".

1967        Люты, 14

Сакавік, 12

У дзень адкрыцця ІІ з'езда Саюза кінематаграфістаў Беларусі адбылася

кінапрэм'ера фільма "Запомнім гэты дзень" пра першыя дні Кастрычніцкай

рэвалюцыі на Заходнім фронце і ў Беларусі. Сцэнарый да фільма напісаны

А. Куляшовым і М. Лужаніным, рэжысёр – У. Корш-Саблін.

Абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР па Круглянскай выбарчай акрузе.

Красавік, 1

Прызначана персанальная пенсія. Да апошніх дзён свайго жыцця

Куляшоў працягвае займацца літаратурнай дзейнасцю.

Чэрвень, 5

Узнагароджаны значком "Отличник кинематографии СССР".

Кастрычнік, 31    1968

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР за вялікія заслугі

ў развіцці беларускай савецкай літаратуры прысвоена

ганаровае званне народнага паэта Беларускай ССР.

Снежань

Прысуджана прэмія Ленінскага камсамола Беларусі "За высокі

ідэйны ўзровень адлюстравання маладзёжнай тэматыкі" ў творах

"Песня аб слаўным паходзе", "Грозная пушча", "Толькі ўперад", "Камуністы",

"Камсамольскі білет", "Ліст з палону", "Балада аб чатырох заложніках".

Напрыканцы года

Выйшлі "Избранные произведения" ў двух тамах.

1969

Асобным выданнем у перакладзе А. Куляшова з англійскай на беларускую

мову выйшла кніга Г. Лангфэла "Спеў аб Гаяваце", у перакладзе

з украінскай на беларускую мову – паэма І. Катлярэўскага "Энеіда".

Красавік, 20    1970

Уручана юбілейная ленінская медаль "За доблесную працу".

Снежань, 25

Узнагароджаны Ганаровай граматай Дзяржаўнага камітэта

па друку пры Савеце Міністраў СССР і ЦК прафсаюза работнікаў культуры.

Напрыканцы года

Выйшла кніга "Сасна і бяроза".

На беларускай, рускай і ўкраінскай мовах выйшла кніга "Сцяг брыгады".

1971        Студзень, 8

Пастановай Цэнтральнага Камітэта КП Беларусі і Савета Міністраў

Беларускай ССР прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы

за пераклады кніг "Выбраная паэзія" М. Лермантава,

"Энеіда" І. Катлярэўскага, "Спеў аб Гаяваце" Г. Лангфэла.

Да мая    1972

Напісана паэма "Варшаўскі шлях".

Ліпень, 2–5

Удзельнічае ў здымках дакументальнага фільма "Край крынічны"

("Беларусьфільм"; рэжысёр У. Цяслюк), прысвечанага яго жыццю і творчасці.

Здымкі адбываюцца на радзіме паэта: у Мсціслаўлі, Елаўцы, Саматэвічах, Хоцімску.

Кастрычнік

Выйшла аўтабіяграфічная паэма "Далёка да акіяна".

1973        Студзень, 5

Студзень

За заслугі ва ўмацаванні ўзаемасувязей братніх культур і плённую

працу па прапагандзе ўкраінскай літаратуры (дасканалы пераклад

"Энеіды" Катлярэўскага) Прэзідыум Вярхоўнага Савета УССР прысвоіў

народнаму паэту Беларусі А. Куляшову ганаровае званне заслужанага

работніка культуры Украінскай ССР.

На ўсесаюзным конкурсе на лепшае мастацкае і паліграфічнае

афармленне выданняў 1972 г. кніга А. Куляшова "Далёка да акіяна"

(мастак Г. Паплаўскі) адзначана Дыпломам другой ступені

(на конкурс былі прадстаўлены 982 кнігі савецкіх пісьменнікаў).

Красавік

Выйшла кніга "Мая Бесядзь".

Верасень, 14

У Трасцінскім сельскім клубе Хоцімскага раёна адбыўся калектыўны прагляд і абмеркаванне дакументальнага кінафільма "Край крынічны", у якім расказваецца пра жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі  А. Куляшова (сцэнарый напісала дачка паэта – В.А. Куляшова, якая падпісалася

як В.А. Бязручкіна; рэжысёр У. Цяслюк).

Люты, 5    1974

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за заслугі ў развіцці

савецкай літаратуры і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння

ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Сакавік

Выйшаў зборнік "Записная книжка", у які ў перакладзе Я. Хелемскага

на рускую мову ўвайшлі вершы і паэма "Варшаўскі шлях".

Выданне прымеркавана да 60-годдзя з дня нараджэння паэта.

Красавік

А. Куляшоў як аўтар "лепшага твора года аб сучаснасці"

ўзнагароджаны Другой літаратурнай прэміяй часопіса "Дружба народов".

Верасень

Выйшаў зборнік "На полумиллиардном километре"

ў аўтарызаваным перакладзе Я. Хелемскага.

1975        Ліпень

На Беларускім тэлебачанні адбылася прэм'ера спектакля,

пастаўленага па паэме "Сцяг брыгады". Рэжысёр-пастаноўшчыкі

аўтар сцэнарыя – А. Гутковіч.

Май    1976

Выйшла кніга выбраных твораў "Мая Бесядзь"

у перакладзе К. Шэрмана на іспанскую мову.

Кастрычнік

Выйшла з друку апошняя кніга "Хуткасць".

1977        Чэрвень, 10–17

Знаходзіцца ў Саматэвічах. Наведвае Саматэвіцкую сярэднюю школу,

Касцюковіцкі раённы краязнаўчы музей.

Люты, 4. Нясвіж    1978

А. Куляшоў заўчасна памёр.

З неафіцыйных крыніц вядома, што шостага лютага, у дзень нараджэння паэта, павінны былі аб'явіць у прэсе аб прысваенні А. Куляшову звання Герой Сацыялістычнай Працы. Але на пахаванні паэта П.М. Машэраў сказаў, маючы на ўвазе тую акалічнасць, што званне Героя Сацыялістычнай Працы пасмяротна не прысвойваецца…

З мэтай увекавечання памяці народнага паэта Беларусі А. Куляшова Савет Міністраў БССР пастанавіў прысвоіць яго імя Магілёўскаму педагагічнаму інстытуту, Саматэвіцкай сярэдняй школе і адной з вуліц горада Мінска.

© Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна», 2019
Аддзел маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы

This site was designed with the
.com
website builder. Create your website today.
Start Now