Барадулін Рыгор
"ПАМЯЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА"
Аўтар:
АРКАДЗЬ
КУЛЯШОЎ
Мастак-
пастаноўшчык:
ВІКТАР
ЦІМАФЕЕЎ
Музычнае
афармленне:
ПАВЕЛ
ЗАХАРАНКА
Балетмайстар:
ДЗІНА
ЮРЧАНКА
АКЦЁРЫ
Кастусь: Генадзь ГАРАНСКІ
Марыся: Кацярына КРЫЛОВА
Ксёндз: Дзмітрый АБАЗОВІК
Следчы: Аляксандр ГЛАДКІ
Цыганка: Таццяна РАЖАЎСКАЯ,
Вольга СІНІЦА
Хлапчукі: Аляксандр ГЛАДКІ,
Сяргей МАРГОВІЧ, Андрэй КАРАЛЕВІЧ,
Дзмітрый АБАЗОВІК, Павел ЦЕРАХАЎ
Дзяўчаты: Марта ШАНТАР,
Таццяна РАЖАЎСКАЯ, Вольга СІНІЦА, Аляксандра КРЫВАШЭЙ,
Ірына ЦВЯТКОВА
«…Ах, людзі, людзі, каб наперад зналі
Вы шлях, крывёй паліты і слязьмі,
То не пакутвалі б і не кахалі,
Не плакалі… і не былі б людзьмі»
Творы народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова – гэта ўсхваляваны расповед пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Такім быў кіраўнік нацыянальна-вызваленчага руху 1863 г. Кастусь Каліноўскі, якому паэт прысвяціў драматычную паэму «Хамуціус» .
Назва твора – гэта мянушка, якую ўзяў сабе Каліноўскі,
падкрэсліўшысваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.
Паводле сваіх ідэйных перакананняў Каліноўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам, выступаў за скасаванне самадзяржаўя і абшарніцкага землеўладання. Ён лічыў, што толькі шырокі ўдзел сялянства можа забяспечыць перамогу паўстанню. У спектаклі гучыць раманс на вершы Аркадзя Куляшова «Я пакідаў маленства край…»
РЭЦЭНЗІЯ
ВОДГУКІ
Паліна Платава
«Марыська чарнабровая мая,
Дзе шчасце, доля ясная твая?
Усё прайшло і не збылося ў часе.
Адна страшэнна горыч засталася,
І каменем на сэрца смутак лёг.
Калі ўжо нас за нашу праўду Бог
Пачаў караць і, з вісельняй у згодзе,
Нам прападаць прызначыў пры ўваходзе
У вечны сад, то мы хутчэй загінем,
Чым скардзецца пачнем на марны лёс,
Хутчэй ад шчасця і саміх нябёс
Адмовімся, а праўды не пакінем…»
Кастусь Каліноўскі
Акрэслю спектакль «Майго юнацтва крылы…» па творы Аркадзя Куляшова «Хамуціус» (жанр – драматычная паэма) двума словамі: ён філасофскі і складаны. Складаны, як наогул усё чалавечае жыццё, як выбар галоўнага героя, Кастуся Каліноўскага, як яго лёс і лёс Марысі. Каб зразумець складанасць гэтай пастаноўкі, трэба быць сапраўдным філосафам. А яшчэ – прыйсці на спектакль падрыхтаваным: калі не прачытаць паэму «Хамуціус», то хаця б ведаць гісторыю Каліноўскага. Інакш спектакль вы не зразумееце: вельмі высокую планку ўзяў рэжысёр Уладзімір Савіцкі.
Дзеянне пачынаецца з сімвалаў. Наогул, мы іх сустракаем яшчэ раней: у тэатральнай праграмцы. Яна, як зняволены ў турме, перасечана чорна-белымі палосамі. І чорна-белыя буслы ляцяць па іх.
Тыя ж палосы на сцэне. Вяроўкі, якія круцяцца змеямі. Дарэчы, іх пяць. «Пяць прозвішчаў – пяць жаўранкаў» у Каліноўскага. Пяць лёсаў Кастуся ўвасоблены ў гэтых вяроўках. Ужо ёсць, над чым паразважаць. І паланэз… у выкананні мерцвякоў (паміж імі жывы толькі адзін – Каліноўскі (Генадзь Гаранскі)! Потым гэтыя прывіды, пакараныя паплечнікі Каліноўскага, грацыёзна знікаюць за поласы. Ён застаецца адзін на цёмнай сцэне. Глядач ужо заінтрыгаваны такім містычным напружаным пачаткам, і ён чакае далейшага нарастання псіхалагізму.
Што ж, дачакаўся! Псіхалагізму ў спектаклі нават занадта шмат! На сцэне мы бачым «плынь свядомасці»: душэўны стан героя перад смяротным пакараннем. Думкі яго абарваныя, нелінейныя. Гэта кавалачкі ўспамінаў, сны, якія суплятаюцца з рэчаіснасцю і ўтвараюць хаос у сэрцы Кастуся.
«Хто ты? Мабыць, царок мужыцкі?» – з непрыхаванай іроніяй пытаецца ў Каліноўскага ксёндз (Аляксандр Зелянко).
«Хто ты?» – пытаецца ў Кастуся цыганка (Вольга Сініца). Вар’ят? Бо, здаецца, толькі вар’ят можа абраць смерць з-за ідэі, а не шчаслівае жыццё са сваёй каханай… А Каліноўскі нават не заўважае гэтых спакус. Ён чуе толькі, як пяе жаўранак. Ён упэўнены, што гэты спеў «на ўваскрашэнне жыцця».
«Хто ты?» – зноў гучыць. Цяпер ужо следчы не разумее, чаму гэты дурань жыць не хоча. Навошта яму гінуць, ды яшчэ дарма?
Чорнымі маланкамі ляцяць на Кастуся гэтыя пытанні. Следчы – у чорным, ксёндз – таксама. А цыганка – з чырвоным платком. Добра выкарыстоўвае колеры рэжысёр, сімвалічна. Яшчэ больш узрастае напружанне з-за пластыкі: жудасны паланэз, барацьба Кастуся і следчага, цёмныя прывіды, якія раздзіраюць героя…
А самае цяжкое выпрабаванне ўвасабляецца не ў цёмным страшным вобліку. Не! Яно яшчэ страшнейшае з-за сваёй прыгажосці… Гэта каханне. Гэта Марыся. Яна прыйшла – і сцэна змянілася. Вяроўкі сталі арэлямі, паўсюль – белыя вяночкі. І яны гуляюць, жартуюць, смяюцца! Яны шчаслівыя!
Раптам шчасце знікае. Мы зноў у турэмнай камеры. Марыська – марыянетка ў руках следчага. Яе вочы – мертвыя. Гэта кульмінацыйны момант у спектаклі, калі Кастусь павінен зрабіць выбар:
«Зазнаўшы лёс нявольніцы, не будзе
Марыся ўжо Марысяю былой.
А я, аддаўшы глуму і пакуце
Ўсё, што сэрца лічыць дарагім,
Хіба не стану для яе чужым?
Не! Хай даруе мне высакародны
Злачынец, толькі ў час перадсмяротны
Я за сваю свабоду не прадам яе свабоду!»
Розную рэакцыю выклікаюць гэтыя словы, гэты выбар Каліноўскага. Нават сам Уладзімір Савіцкі казаў: «Я, здаецца, зразумеў бы, калі б дзеля кахання Каліноўскі ахвяраваў усім астатнім».
Але ж у самым канцы спектакля мы зноў чуем песню жаўранка. Дык, мабыць, выбар зроблены правільна?
Пакуль глядач разважае над гэтым, на сцэне акцёры ўжо спяваюць фінальную песню:
«Адчуў я прагу вышыні,
Зямля дала мне сілы,
Мяне ўзнялі юнацтва дні –
Майго адлёту крылы.
Рвануся з месца, каб набраць
Паветра ў грудзі й жылы.
Няхай ляцяць, ляцяць, ляцяць
Майго юнацтва крылы!»
Спачатку ты ў нейкай збянтэжанасці. Ніяк не можаш уцяміць, пры чым тут крылы юнацтва, калі спектакль пра Каліноўскага. А потым усё становіцца зразумелым: менавіта з-за гэтых магутных крылаў за спіной Кастуся яго душа так высока ўзнялася!
Неадназначнасць спектакля
Як ужо было падкрэслена, «Майго юнацтва крылы…» – спектакль філасофскі, а таму складаны. Форму ўспамінаў, якую выкарыстоўвае рэжысёр, не кожны глядач (тым больш, юны!) зразумее. А тыя, хто зразумеюць, аддадуць гэтаму занадта шмат часу… Вось у чым праблема ідэальнага па сэнсе і сцэнаграфіі спектакля. Таму і водгукі на гэтую пастаноўку можна сустрэць розныя.
Мабыць, «Майго юнацтва крылы…» як твор класічнай літаратуры: не кожнаму было лёгка чытаць, напрыклад, «Злачынства і пакаранне», але ж геніяльнасць гэтага твора відавочная. Так і з пастаноўкай Савіцкага. Не ўсякі яе зразумее, але ж трэба паспрабаваць.
Павел
Глебович
19.12.2011
Спектакль необычен, красив… сценография просто замечательная!
А вот содержание –
очень запутанное. Неподготовленному зрителю делать нечего, ничего не поймет.
„
Александра
21.12.2011
Очень нравится Владимир Савицкий как режиссер,
смотрела его спектакли и даже
в Бресте «Раскиданное гнездо» – впечатлил. Но «Майго юнацтва крылы» не порадовал: снова черный, белый, красный цвета, суматоха на сцене, все как в
«пане министре», а смысла нет. Возможно, я не достаточно знаю
о Калиновском, но это тяжело воспринять и действия нет.
„
Беларус
19.12.2011
Спадабалася.
Народу трэба ведаць
сваіх герояў.
Акцёры малайцы.
У спектакля вялікі патэнцыял!
„
Анастасия
01.03.2012
Самый
крутой спектакль!!! Главные герои просто умницы! До слез…
„
Екатерина
29.04.2012
Понравилось – не то слово. Давно мечтала увидеть спектакль о Калиновском, но не ожидала, что будет настолько шикарно.
И декорации, и сюжет,
и подача, и игра актеров. Уходила из театра, а в голове все стоял персонаж Геннадия Гаранского
с глазами, полными слез. Браво!
„
АРТЫКУЛЫ
АКЦЁРЫ
Кастусь Каліноўскі: А. ГАМАНЮК
Марыся: Т. ЛОТАШ
Арцём Яцына: А. ЛОГІНАЎ
Мураўёў: У. КУЛІШАЎ
Капітан: У. ПЕСТУНАЎ
Віктор Старжыцкі: К. ПЕРАПЯЛІЦА
Анатоль Сабалеўскі
ЧЫТАЕЦЦА ЎПЕРШЫНЮ
Драматычная паэма «Хамуціус» А. Куляшова
у Брэсцкім тэатры імя Ленінскага камсамола Беларусі
Калі ў 1975 годзе Аркадзь Куляшоў апублікаваў гэты твор, на яго звярнулі ўвагу чытачы і крытыка. Аналізуючы паэму, рэцэнзенты праводзілі нават паралелі з творамі Шэкспіра і Гётэ (Віктар Каваленка), Шылера (Рыгор Бярозкін). Ужо тады, без важнай у такіх выпадках дыстанцыі часу, было зразумела, што «Хамуціус» – выдатная з’ява і ў творчасці А. Куляшова і ва ўсёй беларускай літаратуры. Чамусьці тады і не думалася, не ўяўлялася, што яе можна «перакласці на мову сцэны». Па-першае, усё ж не п’еса, а драматычная паэма (у аўтара твор пазначаны – «паэма»). Па-другое, «Хамуціус» такі маштабны па філасофскіх абсягах і складаны па кампазіцыі, што лічыць паэму прыдатнай для сцэны ніхто не адважваўся.
I ўсё ж хоць не адразу, праз пяць гадоў, Брэсцкі тэатр імя Ленінскага камсамола Беларусі, які мае значна меншыя акцёрскія рэсурсы, чым сталічныя калектывы, бярэ на сябе смеласць даць паэме сцэнічнае жыццё. Рэжысура і выканаўцы ведаюць, якія цяжкія праблемы ўзнікаюць пры такой рабоце. Адна з іх – як, якім чынам зрабіць паэму па-тэатральнаму дзейснай. Бо ў Куляшова нават у дыялогах і маналогах падзеі часцей пераказваюцца, чым непасрэдна паказваюцца. Так, «Хамуціусу» ў пэўнай ступені ўласцівы апавядальны лад. Рэжысёр С. Еўдашэнка ў тых эпізодах, дзе адчуваў у гэтым неабходнасць, сцэнічнымі сродкамі драматызаваў падзеі, г. зн. пераводзіў іх у «паказ».