top of page

НАРЫСЫ ЖЫЦЦЯ І ТВОРЧАСЦІ

HCS5-2D6.png

Перкін, Н. С. Аркадзь Куляшоў : паэтычная творчасць / Н. С. Перкін. — Мінск, 1951. — 203 с.

Кніга прысвечана вывучэнню паэтычнай творчасці аднаго з шырока вядомых беларускіх паэтаў А. Куляшова. Праблемы творчасці вырашаюцца ў непарыўнай сувязі з жыццём беларускага народа. Выключнае значэнне набывае пытанне аб ролі літаратурных традыцый у фарміраванні пісьменніка. Кніга складаецца з чатырох раздзелаў: «Ранняя паэзія (1926–1933 гг.)», «Далейшае творчае станаўленне (1934–1941 гг.)», «Творчасць у гады Вялікай Айчыннай вайны», «Творчасць у пасляваенны перыяд». Асобае месца надаецца творчасці А. Куляшова ў кантэксце развіцця агульнасаюзнай (краін былога СССР) літаратуры.

Березкин, Г. Аркадий Кулешов : критико-биографический очерк / Г. Березкин. –

Москва : Советский писатель, 1960. – 153 с.

В книге рассматривается творчество А. Кулешова в контексте того времени. Озвучены новые факты, мысли о творчестве поэта, определены наиболее характерные особенности творческого метода и стиля писателя, раскрывается «секрет» неослабевающей эстетической действенности его замечательных стихов и поэм, которые увлекают читателя своей романтической возвышенностью, философской задумчивостью, глубиной и искренностью чувств.

HCS5-2D6.png

Грынчык, М. Аркадзь Куляшоў : крытыка-біяграфічны нарыс / Мікола Грынчык. – Мінск : Беларусь, 1964. – 158 с. : іл.

Крытыка-біяграфічны нарыс прысвечаны жыццю і творчасці Аркадзя Куляшова – аднаго з найбольш таленавітых і папулярных пісьменнікаў Беларусі. Паэтычная дзейнасць А. Куляшова непарыўна звязана з эпохай, у якой ён жыў, з поспехамі і дасягненнямі савецкага народа. У адпаведнасці з гэтым творчы шлях паэта разглядаецца на шырокім фоне гістарычных падзей, у святле тых ідэйна-творчых задач, якія вылучала перад літаратурай само жыццё.

HCS5-2D6.png

Бярозкін, Р. Аркадзь Куляшоў : нарыс жыцця і творчасці / Рыгор Бярозкін. – Мінск : Народная асвета, 1978. – 192 с. : іл.

У кнізе аўтар пільна прасочвае вытокі творчасці таленавітага і самабытнага беларускага паэта Аркадзя Куляшова, раскрывае плённыя творчыя пошукі, дае грунтоўны і тонкі аналіз яго паэтычных здабыткаў. У кнізе выяўляецца адзінства, цесная знітаванасць жыццёвага шляху паэта і яго творчасці, пераканаўча падаецца яго яркая індывідуальная манера і шырокі тэматычны дыяпазон.

HCS5-2D6.png

Міцкевіч, У. А. Аркадзь Куляшоў у школе : дапаможнік для настаўніка / А. А. Міцкевіч. – Мінск : Народная асвета, 1979. – 80 с.

Аўтар прасочвае этапы творчай эвалюцыі Аркадзя Куляшова, падрабязна аналізуе тыя творы паэта, знаёмства з якімі прадугледжвае праграма, і адначасова прапануе метады і прыёмы іх вывучэння з улікам ідэйнага, маральна-этычнага і эстэтычнага выхавання ў школе. Асаблівая ўвага звяртаецца на выпрацоўку ў школьнікаў умення самастойна аналізаваць творы, рабіць свае вывады і абагульненні.

HCS5-2D19.png

Бечык, В. Шлях да акіяна : кніга пра паэзію Аркадзя Куляшова / Варлен Бечык. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 270 с.

У кнізе ідзе размова пра духоўныя далягляды і мастацкі свет паэзіі Аркадзя Куляшова, пра яе сувязі з часам і жыццём народа. Прасочваецца творчы шлях народнага паэта Беларусі ад вытокаў да акіянскіх прастораў, перачытваюцца галоўныя творы выдатнага майстра савецкай паэзіі.

HCS5-2D6.png

Аркадзь Куляшоў = Аркадий Кулешов : [выяўленчы матэрыял] / [складальнік В. А. Куляшова ; аўтар тэксту П. Е. Панчанка]. – Мінск :Беларусь, 1985. – 79 с.

Паэзія А. Куляшова з гадамі не старэе, а набывае новую сілу і прывабнасць. Яго вершы і паэмы – адзін з самых каштоўных скарбаў нашай літаратуры. Гэты фотаальбом – своеасаблівая ілюстраваная энцыклапедыя жыцця Аркадзя Куляшова, яго асяроддзя, эпохі і часа. Змешчаныя ў альбоме шматлікія фотаздымкі дапамогуць глыбей зразумець душу паэта, яго пісьменніцкі і грамадзянскі подзвіг.

PBTM5-2D171.png

Куляшова, В. Лясному рэху праўду раскажу… : літаратуразнаўчае эсэ / В. Куляшова. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 335 с.

Кніга Валянціны Куляшовай – гэта і ўспаміны пра бацьку, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, і адначасова даследаванне яго творчасці. Кніга напісана эмацыянальна, падкупляе трапнасцю меркаванняў, здольнасцю аўтара зразумець і паказаць складанасць і шматграннасць паэтычнай натуры вядомага майстра беларускай паэзіі.

HCS5-2D6.png

Голуб, Т. Летапіс жыцця і творчасці

Аркадзя Куляшова / Тэрэза Голуб. –

Мінск : Беларуская навука, 2012. –

308 с. : іл.

Манаграфія ахоплівае розныя бакі шатграннай жыццёвай і творчай дзейнасці народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Сабраныя, вывучаныя і пададзеныя ў храналагічнай паслядоўнасці дакументальныя факты падмацаваны цытатамі з выступленняў, артыкулаў самога пісьменніка і навуковых прац даследчыкаў, з успамінаў, лістоў родных і сяброў А. Куляшова, што стварае пэўны грамадскі фон, спрыяе ўспрыняццю асобы паэта ў кантэксце часу, той гістарычнай эпохі, у якую яму давялося жыць. Пададзеныя ў выданні звесткі істотна дапаўняюць выкладзеную ў падручніках і даведніках біяграфію паэта.

PBTM5-2D18.png

М.І. Мушынскі

«Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова»як паказчык узроўню вывучэння яго літаратурнай спадчыны і жыццёвага шляху

Абабурка, М. В. Вывучэнне мовы твораў Аркадзя Куляшова : вучэбна-метадычныя матэрыялы /

М. В. Абабурка. – Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2014. – 60 с. : іл.

У выданні разглядаюцца з боку семантыкі, стылістыкі і тэксталогіі спецыфічныя рысы мовы твораў А. Куляшова з улікам характару эпохі, тэматыкі, праблематыкі і тэкстаўтварэння.

MAG05.png

Аркадзь Куляшоў. Лясному рэху праўду раскажу… : аповесць-эсэ / Валянціна Куляшова. – Мінск : Мастацкая літартура, 2014. – 262 с. : іл. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі).

У гэтай кнізе, назвай якой стаў крыху зменены паэтаў радок, Валянціна Куляшова распавядае пра свайго бацьку – народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Тут і самыя яркія згадкі з яго маленства, і старонкі яго радаводу, і першае каханне, і шлях у літаратуру, і сяброўства з многімі пісьменнікамі. Аўтар уводзіць чытачоў у творчую лабараторыю паэта, паказае, як нараджалася задума таго ці іншага твора і як яна потым ажыццяўлялася на паперы. Невыпадкова ў кнізе падаецца так шмат вершаў паэта і ўрыўкаў з яго паэм «Сцяг брыгады», Варшаўскі шлях», «Хамуціус».

HCS5-2D20.png

Творчасць Аркадзя Куляшова ў дыялогу славянскіх літаратур: традыцыі, наватарства, нацыянальная адметнасць : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (да 100-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова), Мінск, 29 студзеня 2014 г. / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры мовы

і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2014. – 418 с.

У зборнік увайшлі матэрыялы даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Творчасць Аркадзя Куляшова ў дыялогу славянскіх літаратур: традыцыі, наватарства, нацыянальная адметнасць», прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры (29 студзеня 2014 года). У кнізе асвятляюцца актуальныя пытанні літаратуразнаўства, мовазнаўства, паэтычная, празаічная і публіцыстычная спадчына Аркадзя Куляшова, яго перакладчыцкая дзейнасць, а таксама традыцыі паэта ў беларускай паэзіі ХХ ст. і найноўшым літаратурным працэсе.

PBTM5-2D17.png
bottom of page