top of page

РАДЫЁ

РАДЫЁСПЕКТАКЛІ НА БЕЛАРУСКІМ РАДЫЁ

«ТОЛЬКІ ЎПЕРАД»

Радыёкампазіцыя

1950 год

Ролі выконвалі:

Л. Стасевіч

I. Шаціла

П. Пекур і інш.

Музычнае аздабленне:

аркестр народных

інструментаў

пад кіраўніцтвам

I. Жыновіча

«ГРАНІЦА»

Радыёкампазіцыя

1955 год

Ролі выконвалі:

Артысты мінскіх

тэатраў

«ЦЫГАНЫ»

Радыёспектакль

паводле аднайменнай

паэмы А. Пушкіна

(пераклад на беларускую

мову А. Куляшова)

1952 год

Ролі выконвалі:

Б. Платонаў

З. Браварская

Б. Кудраўцаў

У. Кудрэвіч

І. Шаціла і інш.

«СЦЯГ БРЫГАДЫ»

Радыёкампазіцыя

1964 год

Рэдактар:

Т. Абакумоўская

Ролі выконвалі:

I. Курган

Б. Уладамірскі

А. Мілаванаў

Г. Гарбук

Л. Андрэева

А. Рынковіч

Т. Кін-Камінскі

«ПЕСНЯ

АБ СЛАЎНЫМ ПАХОДЗЕ»

Літаратурна-музычная праграма паводле паэмыА. Куляшова

1953 год

Ролі выконвалі:

Артысты тэатра

імя Я. Купалы

«ПА ПЕСНЮ,

ПА СОНЦА»

Радыёкампазіцыя

паводле вершаў

А. Куляшова

1968 год

Рэжысёр:

І. Лапцінскі

Тэкст для радыё:

В. Брандабоўскі

Рэдактар перадачы:

Т.Жумар

Ролі выконвалі:

Г. Сядзельнікава

B. Бузук

«ПЕСНЯ

АБ СЛАЎНЫМ

ПАХОДЗЕ»

Аўдыяверсія

паэмы

1966 год

Прозвішчы

выканаўцаў

невядомы

«ЧАСОЎ БЫЛЫХ

І НОВЫХ СУВЯЗЬ.

ТВОРЧЫ

ПАРТРЭТ

АРКАДЗЯ

КУЛЯШОВА»

Радыёперадача

да 65-годдзя

А. Куляшова

1979 год

Рэжысёр:

C. Гурыч

Акцёры:

Г. Талкачова, В. Лебедзеў

Тэкст для перадачы:

К. Камейша

Гукарэжысёр:

А. Гіль

«ХАМУЦІУС»

Радыёспектакль

1981 год (Дзяржаўная прэмія БССР (1984))

Рэжысёр:

C. Гурыч

Гукарэжысёры:

А. Гіль, Л. Латушкіна

Ролі выконвалі:

Акцёры Нацыянальнага тэатра імя Я. Купалы:

Кастусь Каліноўскі – народны артыст Беларусі В. Белахвосцік

Марыся – народная артыстка Беларусі З. Зубкова

Урублеўскі – заслужаны артыст Варанецкі

Дзюлеран – народны артыст Беларусі Б. Уладамірскі

Гейштар – Народны артыст Беларусі В. Лебедзеў

Аскерка – народны артыст СССР З. Стома

Чаховіч – артыст У. Кін-Камінскі

Мацкявічус – заслужаны артыст У. Рагаўцоў

Ксёндз – народны артыст Беларусі А. Памазан

Цыганка Стэфа – заслужаная артыстка Беларусі Т. Нікалаева

Паручнік Крупскі – заслужаны артыст Беларусі Г. Маляўскі

Веставы – артыст А. Кашпераў

Віктор Старжыцкі – заслужаны артыст Беларусі М. Федароўскі

Капітан – народны артыст Беларусі П. Дубашынскі

Гелена – народная артыстка Беларусі Г. Арлова

Арцём Яцына – народны артыст Беларусі Г. Гарбук

 

У жніўні 2006 года студыяй аднаўлення фанаграм зроблена рэстаўрацыя радыёспектакля «Хамуціус».

Перапіс ажыццявілі гукарэжысёр С. Грабенка, рэдактар – Г. Шаблінская.

У.А. Трапянок

УВАСАБЛЕННЕ ТВОРАЎ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

Ў БЕЛАРУСКІМ РАДЫЁТЭАТРЫ

2014 ..................

Пісаць гэты артыкул надзвычай прыемна, паколькі ён яднае ў сабе дзве важный юбілейныя даты. На дзяржаўным узроўні сёлета святкуецца стагоддзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі А. Куляшова. Другая падзея носіць больш сціплы характар, паколькі пра яе амаль нідзе не ўзгадваецца, за выключэннем некаторых радыёперадач. Навуковыя крыніцы захавалі звесткі, што ў 1934 годзе маладым драматургам В. Палескім была напісана адна з першых радыёп’ес «Радня» [3, с. 290], што паклала афіцыйны пачатак гісторыі беларускага радыётэатра. Адпаведна, сёлета радыётэатр, у якім знайшлі ўвасабленне і некаторыя творы А. Куляшова, святкуе 80-годдзе.

Упершыню словы «Гаворыць Мінск!» прагучалі ў лістападзе 1925 года. Беларускае радыё амаль адразу пачало актыўнае супрацоўніцтва з айчыннымі літаратарамі: першае выступленне членаў літаратурнага аб’яднання «Маладняк» на радыё адбылося 11 красавіка 1926 года [2, с. 2]. Паколькі адной з галоўных задач радыёстанцыі з’яўлялася выхаванне слухацкай аўдыторыі, часта перад мікрафонам вершы і ўрыўкі з уласных твораў чыталі паэты. На радыёхвалях таксама гучалі апавяданні і нарысы айчынных аўтараў. Праз радыё ішла ліквідацыя непісьменнасці насельніцтва краіны. У гады ваеннага ліхалецця, калі Беларускае радыё вяшчала з Масквы, у студыю па-ранейшаму запрашалі паэтаў, якія сваімі вершамі падтрымлівалі баявы дух салдат і надавалі слухачам веру ў перамогу. Разам з Я. Купалам, Я. Коласам, К. Чорным, П. Броўкам, М. Танкам сярод прамоўцаў быў і А. Куляшоў, які з’яўляўся ў той час франтавым карэспандэнтам. З вялікай сілай, як пісаў даследчык Я.Р. Радкевіч, прагучала «Балада аб чатырох заложніках». Слухачам здавалася, што паэт не чытае, а з болем расказвае жахлівую гісторыю пра бацьку Міная і яго дзяцей [2, с. 81]. Таксама моцныя ўражанні пакінуў верш А. Куляшова «Ліст з палону». У ім чуўся гаротны крык душы беларускай дзяўчыны, сілком завезенай у Германію [2].

​​

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page