Барадулін Рыгор
"ПАМЯЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА"
ДАКУМЕНТЫ
Прадпісанне Беларускага штаба партызанскага руху інтэнданту ІІ рангу пісьменніку армейскай газеты "Знамя советов"
Аркадзю Куляшову
1 снежня 1942 г.
(БДАМЛМ, ф.411, воп.1, спр.368, арк.1)
Пастанаўленне
ЦК КП(б)Б
аб зацвярджэнні
А. А. Куляшова загадчыкам аддзела культуры рэдакцыі газеты "Савецкая Беларусь"
7 чэрвеня 1944 г.
(НАРБ, ф.4п, воп.61, спр.35, арк.97)
Пасведчанне
рэдактара
газеты "ЛІМ"
9 февраля 1945 г.
Асабовы лісток
дэпутата Вярхоўнага
Савета БССР другога склікання
А.А. Куляшова
11 сакавіка 1947 г.
(НАРБ, ф.968, воп.1, спр.361, арк.425-426 адв.)
Выразка з газеты
"Савецкі селянін".
А.С. Пушкін.
"Яўгені Анегін".
Пер. з рус. А. Куляшова
2 чэрвеня 1949 г.
(БДАМЛМ, ф.411, воп.1, спр.117, арк.7)
Плакат – біяграфія кандыдата ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР трэцяга склікання
А.А. Куляшова
1951 г.
(НАРБ, ф.968, воп.1, спр.234, арк.285 адв.)
Пасведчанне аб выбранні
А.А. Куляшова дэпутатам
Вярхоўнага Савета БССР трэцяга склікання
26 лютага 1951 г.
(НАРБ, ф.968, воп.1, спр.330, арк.100)
Плакат – біяграфія кандыдата ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР чацвёртага склікання
А.А. Куляшова
1955 г.
(НАРБ, ф.968, воп.1, спр.328, арк.246)
Пасведчанне
дэпутата Вярхоўнага Савета БССР
1959 г.
Пасведчанне сябра
Савецкага Камітэта абароны міру
31 декабря 1964 г.
Даведка
аб інваліднасці
1 февраля 1968 г.
Пратакол пасяджэння
Бюро ЦК КПБ №75
аб прысваенні
А.А. Куляшову ганаровага звання народнага паэта БССР
25 кастрычніка 1968 г.
(НАРБ, ф.4п, воп.81, спр.2173, арк.5,19,20,38)
Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб прысваенні
А.А. Куляшову
ганаровага звання народнага паэта БССР
25 кастрычніка 1968 г.
(НАРБ, ф.4п, воп.81, спр.2173, арк.72)
Пастанаўленне
ЦК КПБ і Савета
Міністраў БССР
аб прысуджэнні Дзяржаўных
прэмій БССР
31 снежня 1970 г.
(НАРБ, ф.7, воп.5, спр.2742, арк.184)
Пастанаўленне ЦК КПБ
аб увекавечанні памяці народнага паэта БССР
А.А. Куляшова
18 жніўня 1978 г.
(НАРБ, ф.4п, воп.123, спр.73, арк.112-116)
Р.Ю. Дубашынскі
ФОНД АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА Ў БЕЛАРУСКІМ
ДЗЯРЖАЎНЫМ АРХІВЕ-МУЗЕІ
ЛІТАРАТУРЫ I МАСТАЦТВА
Беларускую літаратуру XX ст. нельга ўявіць без імя Аркадзя Куляшова. Яго стыль, якому б я даў азначэнне «кранальна-пачуццёвы» не зблытаеш ні з якім іншым пісьменнікам. Дакументы народнага паэта Беларусі, перакладчыка А. Куляшова паступілі ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ад удавы пісьменніка Аксаны Фёдараўны Куляшовай 10 красавіка 1997 г. Яны склалі 411 фонд, вопіс № 1. Гэта 557 спраў (3538 дакументаў) за 1930–1978 гг., асобныя дакументы 1979–1989 гг. Было яшчэ адно важнае паступленне, датаванае 12 мая 2003 г. На гэты раз ужо дачка паэта Валянціна Аркадзеўна передала ў архіў рукапісы паэм «Сцяг брыгады» (самы першы, так званы «акопны» варыянт 1942 г.), «Балада пра камень», «Балада аб заклятым камяні» і некаторыя іншыя дакументы. Гэтая каштоўная частка архіву пісьменніка знаходзіцца ў стане навуковай апрацоўкі.
Вопіс № 1 складаецца з наступных раздзелаў:
1) Рукапісы А.А. Куляшова,
2) Пераклады твораў паэта;
3) Перапіска;
4) Матэрыялы да біяграфіі А.А. Куляшова;
5) Матэрыялы пра А.А. Куляшова;
6) Матэрыялы, сабраныя паэтам;
7) Выяўленчыя матэрыялы.
У раздзеле «Матэрыялы да біяграфіі А.А. Куляшова» прадстаўлены асабістыя дакументы паэта (асабовыя карткі члена ССП БССР, ордэнскія кніжкі і пасведчанні аб узнагародах, запрашэнні на вечары і інш.), матэрыялы літаратурнай і службовай дзейнасці А.А. Куляшова (пасведчанні, пагадненні, дагаворы кінастудыі «Беларусьфільм», вершы Ю.А. Таўбіна да меркаванага зборніка «Выбраныя творы», прадстаўленыя машынапісам з нязначнай аўтарскай праўкай А.А. Куляшова (1957) і інш.), матэрыялы дэпутацкай дзейнасці, віншавальныя лісты і тэлеграмы і інш.
Раздзел «Матэрыялы пра А.А. Куляшова» склалі вершы А.П. Бялевіча, П.Е. Панчанкі, Я.А. Хелемскага, прысвечаныя А.А. Куляшову, артыкулы П.Е. Панчанкі, П.Ф. Прыходзькі, Р.В. Шкрабы і інш. пра творчасць паэта, успаміны В.А. Куляшовай, М. Танка, У.Б. Фарберава пра А.А. Куляшова, інтэрв’ю і інш.
У раздзел «Матэрыялы, сабраныя А.А. Куляшовым» увайшлі матэрыялы да напісання паэмы «Хамуціус», выпіскі з гістарычнымі звесткамі аб паўстанні К. Каліноўскага (рукапіс А.А. Куляшова), літаратурныя і рэжысёрскія сцэнарыі П.У. Глебкі, А. Зіноўева «За Белорусь Советскую» (1957–1958), творы Ю.А. Таўбіна і матэрыялы пра яго паэму «Таўрыда» (1930–1931), паэма «Бунт разума» і ўсходняя казка «Железная птица» Д.Н. Кугульцінава ў перакладзе Ю.М. Нейман на рускую мову (машынапіс з праўкай А.А. Куляшова [1970-я]), паэма Г. Лангфэла «Песня о Гайавате» (падрадковы пераклад з англійскай мовы, рукапіс) і інш.
Раздзел «Выяўленчыя матэрыялы» змяшчае фатаграфіі А.А. Куляшова, фатаграфіі вечара памяці паэта з удзелам В.У. Быкава, Н.С. Гілевіча, А.С. Грачанікава, М. Лужаніна, П.Е. Панчанкі, А.В. Пысіна і інш. (1979), А.Ф. Куляшовай з Н.I. Гілевіч, Л.М. Кучар і інш.