Барадулін Рыгор
"ПАМЯЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА"
IN MEMORIAM
ДА ЮБІЛЕЯЎ ПАЭТА
ГУЧЫ,
ПАЛЫМЯНАЕ СЛОВА!
1974 ..................................
6 лютага народнаму паэту Беларусі Аркадзю Куляшову споўнілася 60 год. З гэтай нагоды праўленне Саюза пісьменнікаў БССР накіравала юбіляру віншаванне, у якім гаворыцца:
«Дарагі Аркадзь Аляксандравіч!
З гарачым прывітаннем, з найлепшымі пачуццямі і пажаданнямі звяртаемся да Вас у дзень Вашага слаўнага шасцідзесяцігоддзя! Сучасную беларусную паэзію немагчыма ўявіць без Вас, без Вашага яркага натхнёнага паэтычнага слова. I Ваш юбілей – свята ўсёй нашай паэзіі.
Вы рана ўсвядомілі сваё творчае прызванне (нагадаем, што першыя вершы Вы надрукавалі ў дванаццацігадовым узросце). Гэтаму спрыяў час, спрыялі бурныя падзеі, звязаныя з паслякастрычніцкім пераўтварэннем жыцця на новай сацыялістычнай аснове. Пачатак Вашай творчай дзейнасці супаў з пачаткам «вялікага пералому» ў жыцці вёскі і ўсёй краіны. I гэта вызначыла асноўны ідэйны змест і кірунак Вашай паэзіі, яе тэматыку і эмацыянальны пафас. Вы сталі песняром новага жыцця, новай рэчаіснасці, новага чалавека – будаўніка камунізма. Ваша паэзія павінна была стаць наватарскай па сваёй сутнасці, і яна стала такой. Назва адной з Вашых паэм – «Толькі ўперад» – акрэслівае і Ваш галоўны творчы дэвіз, Ваша ідэйна-мастацкае крэда. Чуйная да свайго часу і верная свайму народу, Ваша паэзія заўсёды ў шляху, заўсёды ў руху. Яна была разам з народам у гады першых пяцігодак. Яна разам з народам мужна змагалася супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яна разам з народам залечвала раны вайны і змагалася за мір... Такой яна была. Такой застаецца і сёння. I Вам па праву нададзена высокае званне народнага паэта Беларусі.
Непарыўна звязаная з народным жыццём, з высокімі камуністычнымі ідэаламі, багатая на мастацкія фарбы, Ваша творчасць адносіцца да ліку самых цікавых з’яў нашай сучаснай паэзіі. У ёй гарманічна спалучаюцца гераічны пафас і задушэўная настраёвасць, эпічны размах і глыбокая лірычная пранікнёнасць, жыццёвая верагоднасць і рамантычная ўзнёсласць, мудрая прадбачлівасць і вернасць слаўнаму мінуламу. Вы ўзбагацілі нашу паэзію выдатнымі ўзорамі лірыкі – патрыятычнай, філасофскай, інтымнай. Вы шмат зрабілі для далейшага развіцця жанру паэмы. Пад Вашым пяром па-новаму загучалі такія формы, як балада, публіцыстычны верш і інш. I натуральна, што на Вашых творах вучылася і вучыцца не адно пакаленне паэтаў.
Ваша паэзія з’яўляецца выдатным дасягненнем не толькі беларускай, а і ўсёй савецкай паэзіі. Яна шырока вядома як за межамі рэспублікі, так і за межамі Савецкай краіны. Многія Вашы творы перакладзены на балгарскую, польскую, венгерскую, нямецкую, англійскую і іншыя мовы свету. Паэт-інтэрнацыяналіст, Вы і самі шмат энергіі аддаяце мастацкаму перакладу. У вашым перакладзе выйшлі на беларускай мове шмат якія творы класічнай і сучаснай паэзіі – Пушкіна і Шаўчэнкі, Лермантава і Катлярэўскага, Лангфэла і Маякоўскага, Куліева і Гамзатава і інш. Адной з самых высокіх узнагарод, якія Вы атрымалі за сваю творчую дзейнасць – Дзяржаўнай прэміі БССР, – Вы ўдастоены за заслугі ў галіне паэтычнага перакладу.
Унеслі Вы свой уклад і ў развіццё нацыянальнага кіно. Пры Вашым удзеле створана некалькі мастацкіх фільмаў, якія занялі належнае месца на экране.
Шматгранную, кіпучую творчую працу Вы паспяхова спалучаеце з грамадскай дзейнасцю, з абавязкамі дэпутата Вярхоўнага Савета БССР, члена праўлення СП БССР і СП СССР. Вы клапатліва ставіцеся да творчага росту маладых паэтаў, дапамагаеце ім сваімі парадамі.
Жадаем Вам, глыбокапаважаны Аркадзь Аляксандравіч, каб і надалей Ваша муза была такой жа маладой і няўрымслівай, каб Вы з ёй ішлі толькі наперад, каб былі добрым Ваша здароўе і светлым Ваш настрой!».
Рэдакцыя штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» далучаецца да гэтага віншавання і жадае Аркадзю Аляксандравічу доўгіх-доўгіх год жыцця, плёну ў працы, здзяйснення ўсіх творчых задум.
Гучы, палямянае слова! // Літаратура і мастацтва. –
1974. – 8 лютага. – С. 4.
Пятрусь Броўка
НАТХНЁНЫ
1974 ............................................
Ёсць паэты, усё напісанае якімі хочацца прачытаць. Бясспрэчна, што ад іх заўсёды чакаеш новага. Стараешся нічога не прапусціць са створанага імі. Да такіх паэтаў належыць наш Аркадзь Куляшоў. Вось ужо хутка паўстагоддзя, як я чытаю яго вершы ў газетах і часопісах і, вядома, у кніжках, і заўсёды знаходжу арыгінальнае, свежае, цікавае.
Ведаю я Аркадзя Куляшова з 1928 года, калі ён быў чатырнаццацігадовым юнаком, па сутнасці, яшчэ хлапчуком. Але тое, што Аркадзь пісаў, тады было ўжо сталым, добра прадуманым. Рана прыйшла паэтычная вядомасць да Аркадзя Куляшова і, на яго шчасце, на ўсім творчым шляху не пакідала і не пакідае паэта адзнака маладосці.
Аркадзь Куляшоў знайшоў сябе адразу. Гэта не значыць, што ён не шукаў на працягу свайго доўгага шляху творчых здабыткаў. Чытаючы, бачыш, што да майстэрства шлях яго быў даволі складаны, шматгранны.
Але Куляшоў адразу знайшоў сябе ў тым, што ведаў, аб чым расказаць чытачу, ведаў, што хвалюе чытача, а значыць, сам перажыў і пабачыў шмат і сваім вострым паэтычным вокам заўважыў галоўнае.
Ужо да вайны Аркадзь Куляшоў стварыў буйныя паэтычныя творы, якія па праву ўвайшлі ў залаты фонд нашай паэзіі і заваявалі ўвагу шматлікага саюзнага чытача. Я не збіраюся пералічваць іх, гэта лепш за мяне зрабілі літаратуразнаўцы. А ў Вялікую Айчынную яго паэма «Сцяг брыгады» была адным з лепшых твораў усёй савецкай паэзіі. Недарма такія выдатныя паэты, як Аляксандр Твардоўскі, высока ацанілі яе, а Міхаіл Ісакоўскі пераклаў на рускую мову. Яна і сёння кожнаму, хто яе чытае, шмат расказвае пра тыя дні ўсенароднай барацьбы і гераізму і стаіць у шэрагу твораў, якім суджана неўміручасць.
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
Генадзь Бураўкін
НЕВЫЧЭРПНАСЦЬ
1974 ......................................
Пісаць пра вялікага паэта (а якраз такім я даўно ўжо лічу Аркадзя Куляшова) заўсёды боязна. Нават тады, калі ты не толькі напамяць ведаеш яшчэ са школы яго чаканныя радкі, a і карыстаешся рэдкім шчасцем чуць яго вершы задоўга да надрукавання, зблізку бачыць яго хітра прыжмуранае вока і адчуваць на плячы цяпло яго далоні. Боязна, што ты сваім словам не ахопіш усёй той таямніцы і відавочнасці, якая называецца сапраўднай паэзіяй, што ў захапленні і радасці абмінеш нешта вельмі істотнае і непаўторнае. А тут яшчэ навальнічнаю хмараю вісяць над табою тамы мудрых даследаванняў і прывычных акадэмічных фармуліровак. Вытыркнешся залішне – і ўдарыць вогненная маланка навукі…
Восем дзесяткаў кніг. Тытанічная работа думкі, душы, тысячы і тысячы тон здабытай, абмацанай пальцамі, перамытай слоўнай руды!.. Што ж тут дзіўнага, калі самародкі і залацінкі ўбачаны і ўзважаны на чуйных шалях памяці вунь як далёка ад Бесядзі, калі беражна і ўдзячна пакладзены яны ў самы дарагі фонд савецкай паэзіі!..
Кожнаму вучню цяжка вызначаць у сваім настаўніку самае адметнае, самае галоўнае. Усё здаецца важным, усё звініць такой самабытнасцю, што святая разгубленасць не можа ніяк вылавіць з глыбінь пачуцця дакладнае азначэнне. I ўсё ж рызыкну... Для мяне самае дарагое ў Аркадзя Куляшова – невычэрпнасць яго таленту. Не проста шматграннасць, не, а якраз невычэрпнасць.
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
Я. Гарэлік
ПАЭЗІІ ВЕРНЫ САЛДАТ
1974 ...................................
Са школьных хрэстаматый упершыню прыходзіць да нас паэзія народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Прыходзіць, каб стаць пастаянным і добрым спадарожнікам жыцця, нашым духоўным багаццем і гордасцю.
Зімой ваеннага 42-га года армейскі газетчык А.А. Куляшоў прывёз з фронту ў Маскву паэму «Сцяг брыгады». «I чым далей ён чытаў, – успамінаў пазней Аляксандр Твардоўскі, – тым часцей мы прасілі паўтарыць асобныя месцы і стараліся заглянуць у рукапіс уласным вокам, яшчэ раз пераканацца, што яны сапраўды ёсць, гэтыя простыя і поўныя вялікай навізны і сілы радкі і словы, якія так бяруць за душу».
Адзначаючы 60-годдзе паэта, чытач можа «заглянуць» ужо ў дзесяткі паэм, сотні вершаў, каб наглядна пераканацца: яны ёсць, гэтыя выдатныя радкі, якія выпраменьваюць святло і сілу, мудрасць і пяшчотнасць.
Вось ужо больш чым 40 гадоў гучыць, дорачы людзям радасць, мужны і лірычны, палымяны і шчыры голас паэта. Яго кнігі выдаваліся каля 80 разоў у савецкіх і зарубежных выдавецтвах. Творы Аркадзя Куляшова чытаюць сёння не толькі на роднай беларускай, але і на рускай, украінскай, армянскай, грузінскай, таджыкскай, узбекскай, балгарскай, румынскай і іншых мовах. Такі зайздросны лёс сапраўднай, высокай паэзіі – цераз дзяржаўныя граніцы, праз любыя моўныя бар’еры ўпэўнена крочыць да сэрцаў людзей.
Аркадзь Куляшоў рана прыйшоў у паэзію. Ужо ў 1926 годзе, калі яму было толькі 12 гадоў, з’явіўся ў друку яго першы верш, а праз 4 гады выйшаў першы зборнік юнага паэта – «Росквіт зямлі». Большасць вершаў, якія ўвайшлі ў яго, напісана па гарачых слядах падзей, што адбываліся тады ў вёсцы. Рамантыка першага трактара, першых крокаў перабудовы сялянскага быту на новых калектывісцкіх асновах, вядучая роля камуністаў у барацьбе за новае жыццё ў вёсцы – вось асноўныя тэмы ў творчасці паэта гэтага перыяду.
Аркадзь Куляшоў быў сярод тых пісьменнікаў, якія ў самым пачатку вайны апранулі салдацкія шынялі, каб зняць іх толькі праз 4 цяжкія гады, з апошнім залпам пераможнага салюта.