Барадулін Рыгор
"ПАМЯЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА"
ТВОРЧАСЦЬ
КУЛЯШОЎ–СЦЭНАРЫСТ
"Доўгі час Куляшоў працаваў у кінастудыі "Беларусьфільм" галоўным рэдактарам рэдакцыйна-сцэнарнай калегіі і нямала карысьці прынёс на гэтай пасадзе, дапамагаючы кінадраматургам дапрацоўваць сцэнарыі. Ён не толькі рабіў заўвагі аўтарам, але вельмі часта, калі аўтар не быў здольны самастойна гэта зрабіць, сам браў у рукі пяро".
Алесь Кучар
ІНТЭРВ'Ю
НАРЫСЫ ЖЫЦЦЯ І ТВОРЧАСЦІ
ЛІТАРАТУРНА-
КРЫТЫЧНЫЯ АРТЫКУЛЫ
ГІСТОРЫЯ АДНАГО ТВОРА
ТЭМАТЫКА ТВОРАЎ. РЭЦЭНЗІІ
МАЙСТЭРСТВА ПЕРАКЛАДЧЫКА
КУЛЯШОЎ-СЦЭНАРЫСТ
ВЫКАЗВАННІ ПРА КУЛЯШОВА
ПУБЛІЦЫСТЫКА
КУЛЯШОЎСКІЯ ЧЫТАННІ
ЗАПОМНИМ ЭТОТ ДЕНЬ
(ЗАПОМНІМ ГЭТЫ ДЗЕНЬ)
(THE DAY ТО REMEMBER) –
ш/э, ч/б, 10 ч., 2690 м, в/э 16.Х. 1967 г.
Др. назв. «Революционный полк»,
«Радио – всем... всем... всем»,
We Shall Remember This Day.
1996 .............................
Сц. А.Кулешов, М.Лужанин; реж. Владимир Корш-Саблин; оп. Ю.Фогельман; худ. Ю.Альбицкий; комп. Е.Глебов; звукооп. В.Демкин; худ. по кост. М.Беркович; худ.-грим. Ю.Фомин; монт. Е.Аксененко; втор. реж. Ю.Рыбченок, Н.Калинин. В ролях: Ю.Пузырев (Камлюк), А.Потапов (Сашка Шумигай), С.Макарова (Наташа), Ф.Никитина (Люба), В.Белокуров (Равинский), Н.Еременко (Ясень), Л.Золотухин (Жилин), В.Емельянов (председатель Минского Совета), В.Балашов (Печенка), УЛиелдидж (Курт), Г.Глебов, В.Дедюшко, Г.Макарова (крестьяне), А.Обухович (помещица), И.Савкин, В.Маренков, П.Кашлаков (полко'вой комитет), З.Стомма (пан эконом); Л.Грантинып, А.Смирнов, Г.Колчинский, В.Акуратерс, Ю.Сидоров, Н.Крюков, В.Поночевный, Ю.Галкин, И.Сретенский, В.Кудревич, А.Барановский, В.Белохвостик.
Историко-революционный фильм.
7 ноября 1917 года Совет народных комиссаров предписал исполняющему обязанности главнокомандующего русской армией генералу Духонину начать переговоры о перемирии с немцами. Духонин предписания не выполнил. Тогда СНК обратился к солдатам, чтобы они сами вступали в переговоры с неприятелем. Во время одного из братаний от выстрела немецкого офицера погибает солдат гренадерского полка. Это событие и совместные с немцами похороны погибшего объединяют солдат. Во главе полка становится рядовой большевик Петр Камлюк. Представители Временного правительства Жилин и Ясень делают все возможное, чтобы дискредитировать деятельность Камлюка, решают расформировать полк. Камлюка арестовывают. Наташа, дочь адвоката Равинского, просит отца помочь Камлюку. Равинский, старый эсер, пошел на фронт добровольцем и, присутствуя в качестве переводчика на переговорах Жилина с немцами, узнает о намерении сдать полк врагу. Равинский не согласен с политикой большевиков, но, как честный человек, решает предупредить полк о предательстве. По дороге Ясень убивает его, обвинив в этом солдат гренадерского полка. Провокации продолжаются. Одному из солдат – Сашке Шумигаю – удается разоблачить подосланного Ясенем в полк шпиона. Тем временем Камлюка отправляют на казацкую гауптвахту в Минске, избивают и собираются убить. Но приходит известие о захвате власти в городе большевиками. Камлюк освобожден. На корпусном съезде солдаты поддерживают большевиков. Начинаются переговоры с немцами о перемирии.
«...Знакомый сюжет и драматургически, и режиссерски решен так, что о существовании других картин, построенных на сходном материале, во время просмотра не вспоминаешь... В фильме переплетаются, органически дополняют, обогащают друг друга, раскрывая общее в частном, два плана: о времени, о революционной борьбе народа, о позиции, стратегии и тактике большевиков – и людях, о судьбах человеческих, определяемых отношением и мерой участия героев в происходящем. И надо сказать, что авторам удалось точно обозначить приметы времени, выразить существо, особенности политического положения, расстановку классовых сил и в то же время показать ярко, выпукло конкретных людей... Слаженность актерского ансамбля – свидетельство умелого руководства режиссера, как, впрочем, и общий высокий профессиональный уровень постановки... Рассказ на экране ведется свободно, непринужденно. Авторы пользуются различными, пусть и традиционными, средствами выражения, включают элементы, свойственные историко-революционному жанру и бытовой драме, элементы детективные, приключенческие и комедийные. Но все это сплавлено в единое целое, как в жизни. Именно своей жизненной достоверностью и привлекает [этот фильм]»
(Белявский М. В канун штурма // Моск. правда. 3.IX.1967).
«Большасць сюжэтных ліній сыходзіцца да радавога Пятра Камлюка... I характар, і лінія яго паводзін выпісаны дакладна акрэслена... I разам з тым Пятро Камлюк ні ў сцэнарыі, ні ў фільме не ўзнімаецца да арыгінальнага мастацкага вобраза. На гэтым персанажы, як і на многіх сітуацыях, у якія ставяць аўтары фільма полк, прыкметны водбліск кінематаграфічных рэмінісцэнцый... Ю.Пузыроў іграе...тэмпераментна, шчыра. Але вырвацца за рамкі таго, што ў нечым ужо знаёма гледачу, яму не давялося... Налёт умоўнасці, мастацкая спрошчанасць адчуваецца ў сцэнарнай абмалёўцы прадстаўнікоў і абаронцаў Часовага ўрада. Пастаноўшчыку і акцёрам удалося дзе-нідзе пераадолець сцэнарны схематызм і просталінейнасць. I ўсё ж... твору нестае і глыбіні, і арыгінальнасці, і мастацкай цэласнасці»
(Бондарава Е. Задума – сцэнарый – фільм // ЛіМ. 27.Х.1967).
«... Авторы слишком увлеклись внешней остросюжетной канвой событий. Значительная доля драматургического материала... отдана выигрышным, эффектным ситуациям. Они дают повод для интригующего, занимательного зрелища, но в ущерб главному – глубокому и яркому раскрытию... конфликта солдатских масс с предательской офицерской верхушкой... Вторичность сюжетных перипетий сценария, его нередко тенденциозная прямолинейность, эскизность, недостаточная выписанность действующих лиц, невыразительность речи героев... особенно выпуклы и рельефны, будучи выхвачены и подсмотрены зорким глазом кинообъектива... [Режиссер] довольствуется плоским, невыразительным решением мизансцен, испытанными кинематографическими приемами... Все это и помешало... ярко и полно раскрыть большую и важную тему»
(Подберезский Г. О днях незабываемых // СБ. 30.Х.1967).
«В фильме... множество внешних примет времени... Однако за этими отдельными сценами, эпизодами теряется изображение процесса идейного перерождения солдатской массы, не видна та кропотливая, полная опасности работа, которую вели в армии большевики. В лучших советских историко-революционных фильмах изображались значительные события, многогранные, сильные характеры, острейшие конфликты, возвышенные страсти. А в фильме «Запомним этот день» революционные события отошли на задний план под напором авантюрно-приключенческой линии... Имеется и более существенный просчет, связанный прежде всего с общей точкой зрения на изображаемые события, с теми чертами характера, которые авторы открыли в своих героях – людях, совершивших величайший революционный подвиг. Главные герои фильма оказались малоинтересными, незначительными. Человеческие характеры сведены к простой сумме слов и поступков без исследования их причин. Один из основных персонажей фильма [Камлюк]... лишен живых, действенных связей с окружающей массой. Он представлен в основном лишь как пассивный наблюдатель либо оратор. Этот образ лишен какого-либо развития. В полной мере сказанное относится и к образам Сашки... и Любы... перемены в которых показаны как результат, а не как процесс»
(ЭГН. С. 169–171).
Библиография:
Сергиевский А. Фильм, посвященный Октябрю // Сов. патриот. 24.IX.1967; Крупеня Е. Дни Октября // СГ. 25.Х.1967; КДвЖ. С. 130.
A historical revolutionary film about the events of 1917 at the Western Front. Directed by Belarus’ leading film director of the 1930s–50s V.Korsh-Sablin. Screenplay by the writers A.Kuleshov and M.Luzhanin. REVIEWS: the film is characterised by authenticity; the characters are made of flesh and blood; the actors sometimes manage to overcome the sketchiness of the screenplay; the adventure story overshadowed the revolutionary events; too much like illustration of history; traditional art techniques.
Запомним этот день = Запомнім гэты дзень = The day remember
(«Беларусьфильм», 1967) : историко-революционный фильм /
режиссер В. Корш-Саблин ; сценарий А. Кулешова, М. Лужанина //
Все белорусские фильмы. Т. 1. Игровое кино (1926–1970) :
каталог-справочник / авторы-составители:
И. Авдеев, Л. Зайцева. – Минск, 1996. – С. 202–203.
Е. Бондарава
ЗАДУМА – СЦЭНАРЫЙ – ФІЛЬМ
1967 ...........................
На экранах рэспублікі – новы мастацкі фільм вытворчасці Беларускай кінастудыі... Гэта заўсёды і радасна, і крыху трывожна: а як на гэты раз –апраўдаюцца нашы спадзяванні на новую цікавую сустрэчу ці не? Гарантый на тое, што стужка «Запомнім гэты дзень» апраўдае такія спадзяванні, – нямала. Стваральнікі яе – вопытныя майстры літаратуры і кіно. Задума значная. Завяршаючы паўвекавы рэвалюцыйны шлях, мы з асаблівай удзячнасцю ўспамінаем тых, хто пачынаў яго. А героі новага фільма – з ліку такіх.
Для пастаноўшчыка фільма старэйшага дзеяча беларускага кіно Уладзіміра Уладзіміравіча Корш-Сабліна тэма рэвалюцыйнай барацьбы, можна сказаць, магістральная. З увасаблення яе ён пачынаў сваю рэжысёрскую дзейнасць 40 гадоў назад, да яе звяртаўся ў перадваенныя і пасляваенныя гады. На гэтым шляху ў рэжысёра шмат творчых перамог. I адна з бясспрэчных – фільм «Першы ўзвод» (1933 год).
«Запомнім гэты дзень» не толькі тэматычна блізкі да «Першага ўзвода». Ён нібы працягвае перарваную тады размову аб падзеях на Заходнім фронце, даводзіць іх да пярэдадня і першага дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Калі раней кінагероі – апранутыя ў салдацкія шынялі рабочыя і сяляне – яшчэ толькі шукалі шлях да барацьбы за сваё вызваленне, то зараз яны ўжо бачаць гэты шлях і становяцца на яго. Аўтары сцэнарыя – вядомыя беларускія паэты Аркадзь Куляшоў і Максім Лужанін таксама мелі вопыт у вырашэнні сродкамі кіно тэмы рэвалюцыйнай барацьбы. Яны пісалі сцэнарый па трылогіі Якуба Коласа «На ростанях». Фільм «Першыя выпрабаванні» быў для іх своеасаблівым выпрабаваннем у кінадраматургіі і ў творчым супрацоўніцтве з У. Корш-Сабліным. Што датычыць аператара Ю. Фагельмана, то ён не аднойчы ўдзельнічаў у стварэнні фільмаў аб рэвалюцыйнай барацьбе народа.
Такім чынам я хачу сказаць, што творчы калектыў быў падрыхтаваны да вырашэння адказнай і складанай задачы – увасаблення на экране нестарэючай з гадамі тэмы, увасаблення на новым, сучасным этапе.
У сувязі з 50-годдзем Савецкай дзяржавы выйшла і выходзіць многа фільмаў аб розных падзеях і героях рэвалюцыйнай барацьбы. На такім фоне не лёгка знайсці тыя адзіныя сродкі, якія вылучылі б новы фільм з шэрагу іншых, зрабілі б яго арыгінальным і цікавым. Калі супастаўляеш розныя кінатворы аб рэвалюцыі, то пераконваешся, што мэты дасягаюць перш за ўсё тыя аўтары, якія адкрываюць новыя старонкі гісторыі і асвятляюць іх сваім непаўторным бачаннем і асэнсаваннем. Разам з тым не толькі новае, але і ўжо вядомае становіцца цікавым, калі яно прапушчана праз арыгінальную філасофскую, маральна-этычную і эстэтычную канцэпцыю.
У кіно – мастацтве калектыўным – канцэпцыя знаходзіць сваё канкрэтнае выяўленне перш за ўсё ў сцэнарыі. Драматургі фільма «Запомнім гэты дзень» сваё бачанне рэвалюцыйных падзей, жыццёвай атмасферы напярэдадні вялікага дня кастрычніка 1917 года раскрываюць на гісторыі ператварэння аднаго з грэнадзёрскіх палкоў Заходняга фронту ў баяздольную рэвалюцыйную сілу. Як адпраўны момант падзей, як сюжэтны штуршок яны скарысталі канкрэтны факт гісторыі – тэлеграму Ул. I. Леніна галоўнакамандуючаму рускай арміі генералу Духоніну, у якой прапанавалася заключыць перамір’е з ваюючымі краінамі. Духонін не выканаў гэтай прапановы. і тады радыё разнесла ленінскі кліч: «Салдаты! Справа міру ў вашых руках. Вы не дасцё контррэвалюцыйным генералам сарваць вялікую справу міру. Няхай палкі, якія стаяць на пазіцыях, выбіраюць зараз жа ўпаўнаважаных для фармальнага ўступлення ў перагаворы аб перамір’і з непрыяцелем»...