top of page

ДАКУМЕНТАЛЬНЫЯ ФІЛЬМЫ

"КРАЙ КРЫНІЧНЫ"
"Беларусьфільм", студыя "Летапіс", 1972. Рэжысёр  У. Цяслюк
(З фондаў БДАКФФД, № 01852)

 

“Край крынічны”. Дакументальны кінафільм. Рэжысёр У.У. Цяслюк. 1972 г.

“Край крынічны”. Дакументальны кінафільм. Рэжысёр У.У. Цяслюк. 1972 г.

Смотреть

Валянціна Куляшова
 
САМАТЭВІЧЫ
(Як здымалі дакументальны фільм «Край крынічны»)

 

Праглядаючы бацькавы падшыўкі часопіса «Новый мир» за 1969 год, я знайшла ў адным яго нумары лісток паперы, які служыў некаму, хто чытаў федзінаўскі «Костёр», закладкай.

З хваляваннем, як вестку з мінулага, узяла я ў рукі гэтую паперку. Можна сабе ўявіць, якім было маё расчараванне, калі я зразумела, што аніякай сувязі з бацькам яна не мае.

Аказалася, што гэта спіс дзяжурных афіцэраў воінскай часці, у якой тады служыў мой муж Валерый Бязручкін.

Перабіраючы ў памяці здарэнні тых гадоў і амаль механічна праглядаючы спіс, я раптам адчула, што нешта ў ім мяне грэе.

«Што б гэта магло быць?» – здзівілася я і ўзялася нанова перачытваць паперку з прозвішчамі: Белкін В.А., Шуб Т.А., Дабраловіч Т.І., Кудловіч Н.Т., Саматыевіч П.І. ...

Саматыевіч! Вось яна, прычына радасці, што скаланула душу! Паходжанне назвы бацькавай роднай вёскі, наколькі я памятаю, заўсёды выклікала цікавасць і ў яго, і ў яго блізкіх. Яна кожны раз узнаўлялася, калі бацьку даводзілася пісаць свае нешматлікія біяграфічныя нататкі.

Самацеевічы, Саматэвічы, Саматэевічы і нават Самацэвічы, як толькі ні прыкідваў бацька і ў рэшце рэшт спыняўся на Саматэвічах па фанетычных меркаваннях, бо этымалогія яму ўсё роўна не давалася. Малая радзіма, дзе бацьку, на жаль, даводзілася бываць не так часта, як хацелася б, прыцягвала яго стала. Пачуццё сувязі з краінай маленства і юнацтва было для бацькі чымсьці моцным і трывалым. Пра гэта красамоўна сведчыць лірыка Куляшова, нават даваенная, вершы, якія выйшлі з-пад пяра зусім яшчэ маладога чалавека.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
 

"...І КРУЖЫЦЦА ПЛАНЕТА КУЛЯШОВА"
Беларускі відэацэнтр, 2004. Рэжысёр  В. Дудзін

 

І кружыцца планета Куляшова

І кружыцца планета Куляшова

Смотреть

"НАРОДНЫЙ ПОЭТ АРКАДИЙ КУЛЕШОВ"
Видеосюжет телеканала ОНТ, 2014. © ONT.BY
 

Народный поэт Аркадий Кулешов

Народный поэт Аркадий Кулешов

Смотреть

АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ: «КАХАНАЯ, БЫВАЙ!..»
Тэлеканал «Беларусь 3», 2017. Рэжысёр Алена Лявай

 

Аркадзь Куляшоў: "Каханая, бывай!.." | ЗАПІСКІ НА ПАЛЯХ

Аркадзь Куляшоў: "Каханая, бывай!.." | ЗАПІСКІ НА ПАЛЯХ

Смотреть
bottom of page