top of page

БІЯГРАФІЯ I ТВОРЧАСЦЬ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

тэст (Х клас)

Л. Сукора,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

сярэдняй школы № 2 імя П.I. Кавалёва г. Клічава

1   Назавіце дату нараджэння Аркадзя Куляшова

а) 6 лютага 1914 г.

б) 4 жніўня 1917 г.

в) 17 верасня 1912 г.

 

2   Дзе нарадзіўся Аркадзь Куляшоў?

а) у Адэсе

б) у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці

в) у вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці

 

3   У якой сям’і нарадзіўся Аркадзь Куляшоў?

а) у сялянскай сям’і

б) у сям’і вясковых настаўнікаў

в) у сям’і рабочых-чыгуначнікаў

 

4   Якія прыродныя здольнасці, на думку дачкі паэта Валянціны, перадаліся Аркадзю Куляшову ад бацькі?

а) музыкальныя

б) педагагічныя

в) паэтычныя

 

5   Які твор і якога рускага паэта выклікаў у А Куляшова жаданне самастойнай вершатворчасці?

а) «Яўгеній Анегін» А. Пушкіна

б) «Мцыры» М. Лермантава

в) «Тупейный художник» М. Ляскова

 

6   Якой мовай карысталася сям’я Куляшовых у будзённых стасунках?

а) беларускай

б) рускай

в) украінскай

 

7   Якую першую беларускую кнігу прачытаў А. Куляшоў?

а) паэму «Гапон» В. Дуніна-Марцінкевіча

б) зборнік вершаў «Мая дудка» Ф. Багушэвіча

в) паэтычны зборнік «Жалейка» Я. Купалы

 

8   У якім узросце А. Куляшоў надрукаваў свой першы верш?

а) у шаснаццаць гадоў

б) у дванаццацігадовым узросце

в) ва ўзросце васьмі гадоў

 

9   Дзе быў надрукаваны першы верш А. Куляшова?

а) у Клімавіцкай раённай газеце «Наш працаўнік»

б) у рэспубліканскай газеце «Чырвоная змена»

в) у часопісе «Маладняк»

 

10  Якую школу скончыў А. Куляшоў?

а) Касцюковіцкую пачатковую

б) Клімавіцкую сямігадовую

в) Саматэвіцкую сямігадовую

 

11  Дзе вучыўся А. Куляшоў пасля заканчэння школы?

а) у Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме

б) у Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі

в) у Беларускім дзяржаўным універсітэце

 

12 У якім годзе быў напісаны верш «Мая Бесядзь»?

а) у 1938 г.

б) у 1939 г.

в) у 1940 г.

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць поўны тэкст


 

ВЫВУЧЭННЕ ПАЭМЫ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА «СЦЯГ БРЫГАДЫ»

(тэставае заданне, X клас)

М.I. Навумчык,

настаўнік-метадыст, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце

Маларыцкай раённай гімназіі

Вызначце адзін ці некалькі правільных адказаў.

 

1. Суаднясіце прозвішча, імя пісьменніка з яго партрэтам (фотаздымкам).

 

 

1) Аркадзь Куляшоў;

2) Уладзімір Дубоўка;

3) Кузьма Чорны;

4) Максім Танк;

5) Пімен Панчанка.

 

2. Паэма стваралася:

1) у верасні – кастрычніку 1942 г.;

2) маі – ліпені 1943 г.;

3) студзені – сакавіку 1944 г.;

4) лютым – лістападзе 1945 г.;

5) снежні 1945 г. – студзені 1946 г.

 

3. Твор напісаны ў форме:

1) маналогу-ўспаміну Алеся Рыбкі;

2) паэтычнага дзённіка, які вядзе галоўны герой;

3) мемуараў (успамінаў) Мікіты Ворчыка;

4) лістоў (пісем) галоўных герояў;

5) паэтычнай споведзі Мікіты Ворчыка і Алеся Рыбкі.

 

4. Па жанравых асаблівасцях паэма належыць:

1) да дыдактычнай;

2) лірычнай;

3) эпічнай;

4) ліра-эпічнай;

5) рамантычнай.

 

5. Асобнай кнігай твор выйшаў:

1) зімой 1942 г.;

2) восенню 1943 г.;

3) летам 1944 г.;

4) вясной 1945 г.;

5) летам 1943 г.

 

6. Асноўная ідэя паэмы:

1) сцвярджэнне патрыятычнай адданасці Радзіме;

2) услаўленне самаахвярнасці подзвігу савецкіх воінаў;

3) захапленне гераізмам воінаў;

4) згубнасць уласніцкай філасофіі жыцця;

5) сцвярджэнне бессмяротнасці подзвігу воінаў-партызан у барацьбе з фашысцкімі захопнікамі.

 

7. Тэма твора:

1) самаадданасці, самаахвярнасці звычайных людзей у экстрэмальных ваенных умовах;

2) услаўленне гераізму і мужнасці беларускіх партызан у барацьбе з захопнікамі;

3) паказ жыцця і барацьбы савецкіх людзей на фронце і ва ўмовах фашысцкай акупацыі;

4) паказ складанай і напружанай дзейнасці камуністаў па выхаванні і перавыхаванні салдат на фронце;

5) паглыбленае асэнсаванне аўтарам гістарычных шляхоў беларускага народа.

1121.jpg

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page