top of page

АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ – ПАЭТ, ГРАМАДЗЯНІН

Хата ў в. Саматэвічы, дзе нарадзіўся А.

Працоўныя Касцюкоўшчыны ўрачыста адзначылі 75-годдзе з дня нараджэння славутага земляка, народнага паэта Беларусі А.А. Куляшова. З гэтай нагоды ў мінулую суботу ў Саматэвічах на доме, дзе нарадзіўся Аркадзь Аляксандравіч, была адкрыта мемарыяльная дошка.

Тут жа адбыўся мітынг, на які сабраліся землякі паэта, госці з Мінска, Магілёва, Касцюковіч. З прамовай перад прысутнымі выступіў старшыня райвыканкома А.С. Сёмкін.

Права адкрыць мемарыяльную дошку было прадастаўлена першаму сакратару райкома КПБ У.С. Адашкевічу, паэту П.Ф. Прыходзьку і механізатару саўгаса «Саматэвічы» В.В. Макараву.

На мітынгу шчырыя словы аб А.А. Куляшову сказалі настаўнік Саматэвіцкай сярэдняй школы Я.А. Шаройка, член літаратурнага аб’яднання «Прыбяседдзе» пры райгазеце «Сцяг камунізму» М.А. Мельнікаў, паэт П.Ф. Прыходзька, сакратар абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР I.А. Аношкін.

1989  1Дошка.jpg

Прысутныя наведалі Літаратурны музей народнага паэта Беларусі, пазнаёміліся с з яго экспанатамі.

На цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай дошкі прысутнічалі загадчыца сектара ідэалагічнага аддзела абкома КПБ В.Ф. Кастэнка, сакратар РК КПБ А.М. Агееў, члены бюро райкома партыі і члены райвыканкома, паэт М.М. Федзюковіч, літаратуразнаўцы М.П. Кенько і К.Г. Хромчанка.

* * *

У раённым Доме культуры адбыўся ўрачысты вечар, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння А.А. Куляшова. Адкрыў яго старшыня райвыканкома А.С. Сёмкін.

Сабраўшыеся праглядзелі дакументальны фільм «Край крынічны».

З дакладам, прысвечаным слаўнай гадавіне нашага земляка, выступіў намеснік старшыні райвыканкома В.М. Шведаў.

На вечары сваімі ўспамінамі, роздумам, думкамі падзяліліся таксама старшы выхавацель санаторнай школы-інтэрната Л.М. Белянінаў, студэнт факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У.І. Леніна Аляксандр Мартыненка, паэты П.Ф. Прыходзька, М.М. Федзюковіч, сакратар абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР I.А. Аношкін, член літаратурнага аб’яднання пры райгазеце «Сцяг камунізму» М.А. Мельнікаў, літаратуразнаўцы М.П. Кенько і К.Г. Хромчанка.

Для ўдзельнікаў вечара быў дадзены святочны канцэрт, з якім выступілі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Касцюковіцкага, Клімавіцкага і Краснапольскага раёнаў.

На ўрачыстым вечары прысутнічалі загадчыца сектара ідэалагічнага аддзела абкома КПБ В.Ф. Кастэнка, першы сакратар райкома партыі У.С. Адашкевіч, сакратар РК КПБ А.М. Агееў, члены бюро райкома КПБ і члены райвыканкома.

 

* * *

У Саматэвіцкім сельскім Доме культуры прайшоў вечар ушанавання паэта-земляка А.А. Куляшова, якому споўнілася 75 гадоў. Адкрыла яго сакратар партарганізацыі саўгаса «Саматэвічы» В.В. Толчыкава.

Аб творчым і жыццёвым і шляху народнага паэта Беларусі расказала арганізатар пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы мясцовай дзесяцігодкі Г.I. Бусел.

Член літаратурнага аб’яднання «Прыбяседдзе» пры райгазеце «Сцяг камунізму» М.А. Мельнікаў спыніўся на значэнні творчасці А.А. Куляшова, прачытаў свае вершы.

Творы земляка былі прадэкламаваны вучнямі школы, а мясцовыя самадзейныя артысты выступілі з канцэртам.

У заключэнне быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Край крынічны».

Вялі вечар вучні Таня Беляўцова і Іра Чыгрынава.

 

Аркадзь Куляшоў – паэт-грамадзянін : [адкрыццё мемарыяльнай дошкі на доме,

дзе нарадзіўся паэт] // Сцяг Камунізму (Касцюковічы). – 1989. – 7 лютага.

bottom of page