top of page

ЖЫЦЦЁВЫ І ТВОРЧЫ ШЛЯХ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

Віктарына

​

Л.С. Сідарэнка

​

1. У Аркадзя Куляшова ёсць верш «Маё пасведчанне», дзе ён гаворыць пра год свайго нараджэння:

​

Дадзена яно сабе самому

У тым, што нарадзіўся ў год вайны.

Нянек не было ў мяне, вядома,

Песень не спявалі мне яны.

​

Які гэта год?

​

1914 г.

1915 г.

1917 г.

 

2. Назва верша Аркадзя Куляшова гаворыць пра яго родныя мясціны. Назавіце гэты верш:

​

«Стаіць на ўзлессі дом»

«Мая Бесядзь»

«Я хаце абавязаны прапіскаю»

 

3. Колькі гадоў было пачынаючаму паэту, калі быў надрукаваны яго першы верш?

​

10

12

15

 

4. Як называўся першы верш?

​

«Крылы»

«Ты, мой брат...»

«Толькі ўперад»

 

5. Пра які твор рускага паэта Аркадзь Куляшоў пісаў. што ён «як паэт сваім нараджэннем абавязаны іменна гэтаму твору»?

​

«Яўгеній Анегін» А. Пушкіна

«Краіна Муравія» А. Твардоўскага

«Вяртанне на радзіму» С. Ясеніна

 

6. Назавіце перадваенны твор паэта, дзе ён гаворыць аб цяжкіх выпрабаваннях свайго пакалення ў будучай вайне.

​

«На сотай вярсце»

«Хлопцы апошняй вайны»

«Бюро даведак»

 

7. Які верш паэта ваеннага часу карыстаўся выключным успехам у чытачоў-воінаў?

​

«Ліст з палону»

«Балада аб чатырох заложніках»

«Над брацкай магілай»

 

8. Назавіце твор, які пачынаецца радкамі:

​

Як ад роднай галінкі дубовы лісток адарваны,

Родны Мінск я пакінуў, нямецкай бамбёжкаю гнаны.

​

«Баранаў Васіль»

«Сцяг брыгады»

«Хлопцы апошняй вайны»

 

9. Аб якой паэме Аркадзя Куляшова А. Твардоўскі пісаў, што яна з’яўляецца «голасам сэрца, поўнага болю за родную беларускую зямлю, плачам па ёй і гарачай светлай верай у яе сілы... у яе вызваленне»?

​

«Хлопцы апошняй вайны»

«Сцяг брыгады»

«Прыгоды цымбал»

 

10. Назавіце жаночае імя, якое часта сустракаецца ў творах паэта.

​

Лізавета

Алеся

Аленка

 

11. Назавіце адзін з самых любімых твораў Аркадзя Куляшова са школьных гадоў.

​

«Спеў аб Гаяваце»

«Яўгеній Анегін»

«Хто смяецца апошнім»

 

12. Хто перакладаў шмат твораў Аркадзя Куляшова на рускую мову?

​

М. Ісакоўскі

А. Твардоўскі

У. Маякоўскі

 

13. Зa які твор паэту прысуджана Дзяржаўная прэмія?

​

«Хлопцы апошняй вайны»

«Сцяг брыгады»

«Перамога»

 

14. Хто сказаў аб паэце: «У Беларусі ёсць салавей паэзіі Аркадзь Куляшоў»?

​

А. Талстой

А. Твардоўскі

С. Ясенін

​

Сідарэнка, Л. С. Жыццёвы і творчы шлях Аркадзя Куляшова : віктарына /
Л. С. Сідарэнка // Беларуская мова і літаратура. – 1999. – № 4. – С. 78–79.


 

bottom of page