top of page

АД БЕСЯДЗІ ДА АКІЯНА

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня па творчасці

А. Куляшова для вучняў X–XI класаў

Т.С. Ерасценка,

настаўніца вышэйшай катэгорыі ДУА «Разанцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – сярэдняя школа»

Мэты: замацаваць і пашырыць веды навучэнцаў пра жыццё і творчасць А. Куляшова; выклікаць у іх жаданне самастойна весці пошук і вывучаць дадатковую літаратуру; развіваць пазнавальную актыўнасць; выхоўваць павагу да роднага слова, падтрымліваць цікавасць да беларускай літаратуры.

Абсталяванне: мультымедыйная сістэма для прэзентацыі, картка з тэмамі, нумарамі заданняў і іх коштам.

Апераджальнае заданне: вучні самастойна чытаюць літаратуру пра жыццё і творчасць А. Куляшова, настаўнік прапаноўвае спіс літаратуры, спіс твораў.

Ход мерапрыемства

Вучні загадзя размеркаваны на дзве каманды.

На фоне музыкі («Спадчына», муз. I. Лучанка, сл. Янкі Купалы) настаўнік пачынае аповед.

 

Настаўнік. Кожны чалавек знітаваны з той зямлёй, дзе нарадзіўся. Так, мы – дзеці нашай мілай маці-Беларусі. Зямля пад белымі крыламі, краіна, у якой мы жывём, – самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што ў нас ёсць. Патрэбна толькі сэрцам адчуць еднасць з родным краем, ведаць яго мінулае, ганарыцца культурнай спадчынай нашага народа.

У кожнага чалавека свае жыццёвыя сцежкі, дарогі. Выбірай сам, якой ісці. Ад таго, якую выбераш, будзе многае залежаць потым у набыцці ўласнага вопыту, без якога жыццё – не жыццё.

Аркадзь Куляшоў прызнаваўся:

Я на ўсё жыццё абраў дарогу,

На якой калючак больш, чым руж.

Сэрца – як набат, што б'е трывогу

За мільёны падгарматных душ.

Аркадзь Куляшоў змог выбраць патрэбную дарогу ў сваім жыцці.

 

Чытальнік (выконвае верш А. Куляшова «Ёсць у паэта свой аблог цалінны...»).

Ёсць у паэта свой аблог цалінны,

Некрануты прастор для баразён,

Дзе ён працуе з першае хвіліны

I да апошніх вечаровых дзён;

 

Ёсць думак прагавітае насенне,

У жменю назбіранае з дарог,

Што спелага чакае ўвасаблення,

Заліўшы хваляй жытняю аблог;

 

Ёсць сэрца маладое, без якога –

Без палкага, жывога пачуцця –

Няма ў яго нічога: ні аблога,

Hi плённых дум, ні самаго жыцця-;

 

I ёсць адказнасць перад строгім вершам,

Перад яго пачаткам і канцом –

Каб баразну, радком пачаўшы першым,

У сноп звязаць шаснаццатым радком.

 

Настаўнік. Наша сустрэча прысвечана народнаму паэту Беларусі Аркадзю Куляшову. Ужо не адзін год мінуў з таго дня, калі Аркадзь Куляшоў пайшоў з жыцця, але доўжыцца яго паэтычны дыялог з намі, чытачамі, людзьмі новага XXI стагоддзя. Паэзія А. Куляшова нязменна вабіць глыбінёй думкі і адметнасцю мастацкіх вобразаў, абуджае роздум пра жыццё і час, наталяе духоўна.

Паэзія А. Куляшова трывала паяднана з гістарычнымі этапамі краіны і нацыянальным грунтам. Паэт думаў філасофскімі катагорыямі і паняццямі, асэнсоўваў важныя агульназначныя праблемы.

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць поўны тэкст

 

АДЗІН СУПРАЦЬ УСІХ

Інтэлектуальная гульня па творчасці Аркадзя Куляшова

для вучняў старшых класаў

Падрыхтоўчы этап: чытачам мэтазгодна даць час на самастойнае вывучэнне творчасці А. Куляшова, прапанаваць кніжную выставу, спіс літаратуры, спіс твораў, з якімі трэба пазнаёміцца, каб прыняць удзел у гульні. Неабходна правесці некалькі кансультацый, адказаць на пытанні, якія могуць узнікнуць у вучняў у працэсе самастойнай працы. Пытанні і адказы ўдзельнікам можна прапанаваць у электронным фармаце (з дапамогай праграмы Microsoft PowerPoint).

Тлумачальная запіска: гульня пабудавана паводле прынцыпу вядомай тэлеперадачы «Адзін супраць усіх». Гэта гульня карысная тым, што ў спаборніцтвах прымае ўдзел увесь клас. На аснове адборачнага тура выбіраецца галоўны ўдзельнік, якому трэба будзе адказаць на 10 пытанняў. Супраць галоўнага ўдзельніка гуляюць усе астатнія. Гульцы сядзяць за сталамі, кожны мае па тры карткі з літарамі А, Б, В. Першымі на пытанні адказваюць усе гульцы, затым свой адказ дае галоўны ўдзельнік (вядома, ён не ведае і не бачыць, як адказалі астатнія). Кожнае пытанне мае кошт ад 1 да 10 балаў. Калі галоўны ўдзельнік даў свой адказ, яму паказваюць, як адказалі астатнія. Колькі чалавек памылкова адказала, столькі балаў набірае галоўны ўдзельнік. (Напрыклад, на першае пытанне памылкова адказала пяць чалавек. Яны выбываюць, а галоўны ўдзельнік атрымлівае 5 балаў і г.д.) Галоўны ўдзельнік мае права на дзве падказкі – «Версія двух» і «Дапамога ўсіх». «Версія двух» – галоўны ўдзельнік выбірае двух гульцоў, якія павінны паказаць свае адказы і абгрунтаваць іх. Пры гэтым галоўны ўдзельнік страчвае палову сваіх балаў і не набірае балы за кошт памылак гульцоў. «Дапамога ўсіх» – галоўны ўдзельнік просіць, каб яму паказалі, колькі чалавек выбрала, напрыклад, варыянт «А». На памылках ён таксама нічога не зарабляе, але балы не страчвае.

Галоўны ўдзельнік у любы момант можа спыніць гульню і забраць свае балы. Калі ён дае няправільны адказ, балы згараюць, а пераможцамі з’яўляюцца гульцы, якія засталіся. Далей зноў праводзіцца адборачны тур, у выніку якога выбіраецца новы галоўны ўдзельнік. Гульня працягваецца.

Ход мерапрыемства

I ТУР

 

Адборачны тур. Назавіце першы зборнік Аркадзя Куляшова:

а) «Росквіт зямлі»                 б) «Далёка да акіяна»              в) «Сасна і бяроза»

 

1. Аркадзь Куляшоў нарадзіўся ў:

а) Саматэвічах                      б) Акінчыцах                          в) Цімкавічах

 

2. Маці Аркадзя Куляшова была:

а) Урачом                                б) Настаўніцай                      в) Аптэкарам

 

3. Адзін з вершаў Аркадзя Куляшова называецца:

а) «Герой»                              б) «Мая Бесядзь»                  в) «Песня кулікоў»

 

4. Аркадзь Куляшоў у 1928–1930 гг. вучыўся ў:

а) Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі

б) Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме

в) Ніжагародскай мужчынскай гімназіі

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць поўны тэкст


 

«ЁСЦЬ У ПАЭТА СВОЙ АБЛОГ ЦАЛІННЫ…»

Інтэлектуальная гульня, прысвечаная жыццю i творчасці

Аркадзя Куляшова (ХІ клас)

 

Людміла Сукора,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

сярэдняй школы № 2 імя П.I. Кавалёва г. Клічава

Мэты: выклікаць у вучняў жаданне самастойна вывучаць дадатковы матэрыял пра жыццё і творчасць А. Куляшова; развіваць пазнавальную актыўнасць; стварыць умовы для выхавання павагі да роднага слова, беларускай літаратуры.

Абсталяванне: партрэт А. Куляшова; кніжная выстава, прысвечаная пісьменніку; запіс песні «Алеся».

Эпіграф:

Я на ўсё жыццё абраў дарогу,

На якой калючак больш, чым руж.

Сэрца –як набат, што б’е трывогу

За мільёны падгарматных душ.

А. Куляшоў.

 

Можна смела сказаць, што паэзія Аркадзя Куляшова – духоўная энцыклапедыя яго пакалення.

П. Панчанка.

 

Паэма Куляшова («Сцяг брыгады») народная ў самым дакладным значэнні гэтага слова: яна паказала душу народа ў адзін з найбольш адказных і важных момантаў яго гісторыі.

Р. Бярозкін.

Тут – той шчаслівы і рэдкі выпадак, калі яно, паэтава пакаленне, з творчай сталасцю і юнацкай непасрэднасцю раскрыла, разгарнула свой унутраны свет, паведала лірычна-пранікліва – то са смуткам, то ўсмешліва, то ў складаным перапляценні розных настрояў – аб сваім каханні, аб сустрэчах і развітаннях, аб першым жыццёвым вопыце з яго салодкай самотнасцю і аб радасным адчуванні ўласнай маладосці.

В. Бечык.

Апераджальнае дамашняе заданне: вучні самастойна чытаюць літаратуру, прысвечаную жыццю і творчасці А. Куляшова, настаўнік прапаноўвае спіс літаратуры, спіс твораў, пры неабходнасці праводзіць кансультацыі, адказвае на пытанні, што ўзніклі ў вучняў у працэсе самастойнай працы.

 

 

ХОД МЕРАПРЫЕМСТВА

Вядучы. «Ёсць у паэта свой аблог цалінны...» Не толькі для Аркадзя Куляшова, але для кожнага творцы «аблог цалінны» – душы людскія, «сэрцы цвёрдыя, быццам з камення». I каб узняць той «аблог цалінны», патрэбна напачатку кожнаму паэту, як даводзіць у вершы «Мая Бесядзь» А. Куляшоў, стварыць «рэчышча ўласнай ракі» – не губляць самабытнасць таленту, незалежна ад маштабу і ўзроўню: Волга магутная ці Кама, ці хоць бы Бесядзь, што на радзіме паэта. Тое самае, толькі па-свойму сцвярджае і У. Скарынкін: «Сапраўднаму паэту трэба мець уласны курс і вугал свой атакі».

Паэзія Аркадзя Куляшова годна вытрымлівае выпрабаванні часам. Час засведчыў, што паэт здолеў выкапаць «рэчышча ўласнай ракі», што яго Бесядзь імкне ў акіян сусветнай культуры. У паэта – «уласны курс» і свой «вугал атакі».

Сёння ў нас інтэлектуальная гульня «Ёсць у паэта свой аблог цалінны...», прысвечаная жыццю і творчасці Аркадзя Куляшова.

У гісторыі кожнага народа ёсць імёны, з якімі асацыіруюцца цэлыя эпохі. Яны складаюць гонар нацыі, праслаўляюць яе ў вачах сусветнай грамадскасці. Імя Аркадзя Куляшова – на вуснах многіх пакаленняў беларусаў, яго таленту здзіўляліся рускія і ўкраінцы, палякі і балгары. А цяпер згадаем асноўныя вехі жыцця і творчасці.

 

Правілы гульні: удзельнічаюць дзве каманды па 8–10 вучняў. Пытанні падзелены на блокі. За кожны правільны адказ каманда атрымлівае 1 бал. Журы падлічвае балы пасля кожнага блока пытанняў.

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць поўны тэкст


 

ЛІТАРАТУРНАЯ ГУЛЬНЯ ПА ТВОРЧАСЦІ А. КУЛЯШОВА

В.М. Супрун,

выкладчык беларускай літаратуры

Добры дзень, паважанае спадарства!

Мы працягваем наша мерапрыемства, прысвечанае юбілеям Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Аркадзя Куляшова.

Тыя традыцыі беларускай кнігі, беларускай асветы, якія былі распачаты славутымі Ефрасінняй Полацкай, Кірылам Тураўскім, Францішкам Скарынам, Сымонам Будным і іншымі славутымі асобамі Беларусі, працягваюцца са стагоддзе ў стагоддзе. І слаўна, што на нашу зямлю ў розныя гістарычныя эпохі прыходзяць таленты, геніі, якімі ганарыцца ўся наша зямля. Такой асобай у ХХ стагоддзі стаў Аркадзь Куляшоў, гонар беларускай нацыі ХХ і ХХІ стагоддзяў, чалавек, якому ў пачатку 2009 года споўнілася б 95 гадоў. На жаль, сярод жывых юбіляра ўжо даўно няма, але побач з намі, разам з намі, перад намі – яго мастацкая творчасць, яго паэтычны наказ. І наш сумленны абавязак – несці веды пра Аркадзя Аляксандравіча ў наступныя пасля нас пакаленні, прапагандаваць творчасць гэтага паэта на ўвесь сучасны свет.

І для гэтага мы зараз паспрабуем правесці літаратурную забаву, прысвечаную памяці паэта-юбіляра. Наша гульня – гэта рыцарскі літаратурна-забаўляльны турнір пад назвай «Просцей за простае».

Смех, як вядома, універсальная зброя: ён лечыць, ён і калечыць. А наш народ умее і смяяцца, і смех перажываць, ператрываць. Што будзе ў нас на сцэне – глядзіце і балейце за сваіх.

Павітаем авацыямі нашых гладыятараў. Прычым адразу зазначу: ад сілы вашай гукавой падтрымкі залежыць лёс вашага спартанца, бо самы папулярны з іх будзе выбіраць сабе праціўніка на гульню. І вось мы пачынаем!

Гонар 2 «Б» групы абараняюць рыцары ____________(паўза) і _____________(паўза).

 

Рыцарскае сэрца ў грудзях у такіх прадстаўнікоў гонару 2 «В» групы, як _____________(паўза) і ______________(паўза).

 

Наш турнір носіць назву «Прасцей за простае», бо правілы гульні вядомы вам усім – гэта правілы дзіцячай гульні ў крыжыкі і нулікі. Рыцары, выбраўшы сабе пісьмовыя знакі-гербы (крыжык ці нулік), па чарзе робяць ход у клатку з пэўным нумарам. Я як вядучая і старшыня журы чытаю пытанне з такім нумарам гэтай жывой мазгавой клетцы. Клетка адказвае. Рыцар каменціруе адказ клеткі: «Гэта правільны адказ» альбо «Гэта памылковы адказ». Калі каментар рыцара дакладны, на месцы выбранай ім клеткі з’явіцца яго знак-герб, а калі каментар рыцара недакладны, то на месцы выбранай ім клеткі будзе адлюстраваны знак-герб яго праціўніка. Перамагае ў паядынку той рыцар, які зможа па-дзіцячы перахітрыць, апярэдзіць, умоўна знішчыўшы, праціўніка! Мацнейшыя воіны сустрэнуцца ў фінале паміж сабой, а ў суперфінале нас чакае супервідовішча, калі змагацца будзе супервоін супраць суперклетак. Рыцар там выбірае сабе нейкую гарызанталь, вертыкаль ці дыяганаль з трох клетак і за 1 хвіліну павінен будзе парыраваць інтэлектуальныя выпады супраць сябе гэтых трох мазгавых атак дакладнымі адказамі-шчытамі.

Калі ўсе адказы суперрыцара будуць дакладнымі, ён абвяшчаецца супергероем. Калі хоць адзін адказ яго будзе няправільным, воін лічыцца паражоным і яго чакае вечны ўспамін сваіх супляменнікаў.

І вось мы прыступаем непасрэдна да паядынкаў.

 

(Вядучы вызначае самага папулярнага ўдзельніка гульні).

 

Раз найбольшую падтрымку ў народзе атрымаў рыцар________, ён і выбірае сабе праціўніка (Называецца імя і прозвішча праціўніка).

Які герб-знак сабе выбірае рыцар _______? Кінем жэрабя, каму пачынаць барацьбу.

Увага, гледачы, першы баявы выпад робіць рыцар_________. У якую клетку нападаем?..

 

(Праводзіцца гульня. Калі не вызначаецца пераможца за 9 пытанняў, вядучы сам задае чарговае – дзесятае – пытанне. Адказваюць абое. Чый адказ больш правільны, той і перамог).

 

Павітаем мацнейшага і пажадаем яму моцнага саперніка сустрэць і ў фінале!

А зараз другі бой. Які знак-герб сабе выбірае рыцар_________ (у яго была большая падтрымка залы ў параўнані з праціўнікам). Кідаем жэрабя, каму пачынаць...

 

(Праводзіцца ІІ тур гульні па тых жа правілах, што і ў І туры).

 

І ў гэтым вострым паядынку мацнейшы аказаўся мацнейшым. Што ж, цікавае відовішча чакае нас зараз, у фінальным паядынку.

Рыцар ___________, які знак-герб выбіраем? Кідаем жэрабя, каму пачынаць бой...

 

(Праводзіцца фінальны раунд.)

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць поўны тэкст


 

ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА?

Літаратурная гульня

І ТУР

  1. Як называецца родная для Аркадзя Куляшова вёска?

  2. Якая ўстанова першапачаткова размяшчалася ў вясковым доме, дзе нарадзіўся А. Куляшоў?

  3. Калі выйшла ў свет першая кніга А. Куляшова, як яна называлася, колькі гадоў было тады аўтару?

  4. У якім мястэчку А. Куляшоў вучыўся ў педагагічным тэхнікуме?

  5. На якім факультэце Мінскага педінстытута вучыўся А. Куляшоў?

  6. З якім рускім пісьменнікам пасябраваў А. Куляшоў у гады Вялікай Айчыннай вайны?

  7. У якім узросце А. Куляшоў напісаў славуты верш «Бывай...»?

  8. Хто пераклаў паэму А. Куляшова «Сцяг брыгады» на рускую мову?

  9. Назавіце галоўнага героя паэмы «Хамуціус»?

  10. Калі А. Куляшову было прысвоена ганаровае званне народнага паэта БССР?

 

ІІ ТУР

  1. Якім чынам А. Куляшоў быў звязаны з кінамастацтвам?

  2. Назавіце вядомыя паэмы А. Куляшова.

  3. Які паэтычны жанр стаў асноўным для А. Куляшова ў гады Вялікай Айчыннай вайны?

  4. Колькі гадоў было А. Куляшову, калі ў раённым друку быў апублікаваны першы беларускамоўны верш паэта?

  5. Якая беларускамоўная кніга была першай з тых, што самастойна прачытаў будучы паэт?

  6. Каму прысвечана паэма Куляшова «Варшаўскі шлях»?

  7. Які музычны гурт упершыню выканаў песню на верш А. Куляшова «Бывай...»?

  8. Які вучэбны прадмет, акрамя біялогіі, выкладаў у вясковай школе бацька А. Куляшова?

  9. У якой армейскай газеце працаваў А. Куляшоў у гады Вялікай Айчыннай вайны?

  10. З якога ўзросту пачаў пісаць вершы А. Куляшоў?

 

 

ЛІТАРАТУРНЫ ТУР

Патрэбна вызначыць, з якіх твораў А. Куляшова ўзяты радкі.

1. Пазбавіўшы ад грознага відовішча

Свет, не дазволю я, каб дым і пыл

Зямлю ператварыў у бамбасховішча…

               («Я хаце абавязаны прапіскаю…»)

 

2. Я ўпарты, не кіну пачатае справы,

Каменне крышу,

Разграбаю пяскі,

Пад кпіны аматараў лёгкае славы

Капаю рэчышча ўласнай ракі.

          («Мая Бесядзь»)

 

3. Не, не гэтак прыйду я ў дом,

З новай каскай прыйду, са штыком.

Не нікчэмным, слабым жабраком,

А як бацька прыйду я ў дом,

Сонца ў дом

Прынясу на штыку.

             (Паэма «Сцяг брыгады»)

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page