top of page

ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ
НАРОДНАГА ПАЭТА БЕЛАРУСІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

аг. Новыя Саматэвічы (у будынку школы)

213684 Касцюковіцкі раён,

Магілёўская вобласць, Рэспубліка Беларусь

тэл. 8(02245)73 617, 8(02245)74 397

Аўторак – субота:

з 9.00 да 13.00

Выхадны:

нядзеля, панядзелак

У 1999 г. у гонар 85-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова музей аднавіў сваю дзейнасць у школе аграгарадка Новыя Саматэвічы, куды перасяліліся жыхары былых Саматэвіч пасля Чарнобыльскай аварыі.

Літаратурным музеем народнага паэта А. Куляшова кіравалі Я.А. Шаройка, А.В. Раздзёрына, з 2006 г. дырэктар – Н.М. Лабынцава.

Асноўны фонд (2008 г.) налічвае 350 адзінак захоўвання. Плошча экспазіцыі музея – 53,3 м2.

ЭКСПАЗІЦЫЯ СКЛАДАЕЦЦА З РАЗДЗЕЛАЎ:

​

Дзяцінства будучага паэта

Пачатак творчасці

Юнацтва – росквіт паэтычнага таленту

Вялікая Айчынная вайна

Куляшоў-перакладчык

Даніна памяці паэту

​

Сабраныя экспанаты распавядаюць аб жыцці і творчасці А. Куляшова, аб яго станаўленні як паэта. Шматлікія фотадакументы зберагаюць памяць аб яго сям’е, сябрах і саратніках. Сабрана вялікая колькасць друкаваных выданняў з аўтографамі славутых паэтаў і пісьменнікаў ХХ-га стагоддзя – Янкі Купалы, Якуба Коласа, Расула Гамзатава, Чынгіза Айтматава, Івана Шамякіна, Івана Чыгрынава і іншых, хто былі прыхільнікамі творчасці А. Куляшова. Ёсць тут і некаторыя асабістыя рэчы паэта: партрэт маці; бюст А. Куляшова, падораны яму скульптарам З. Азгурам; касцюм, які Куляшоў апранаў па святах; цымбалы, на якіх ён не іграў, – гэта сімвалічны падарунак ад сяброў, якія прачыталі паэму «Цымбалы»; ручка, якой пісаў паэму «Хамуціус»; запальнічка, якой распальваў люльку; бурка, якую яму падарылі на 60-годдзе, самавар, які Аркадзь Куляшоў калісьці падарыў сваёй маці; віншавальныя тэлеграмы і ганаровыя граматы. Тут жа ляжыць і мемарыяльная дошка – «Тут нарадзiўся i жыў народны паэт Беларусi Аркадзь Куляшоў» – усё, што засталося ад згарэлага дома, на якім вісела дошка. Над дошкай – фатаграфія таго самага дома, зробленая ў часовым прамежку паміж адсяленнем і пажарам.

Иван Пехтерев

ОТКРЫТ МУЗЕЙ А. КУЛЕШОВА

​

Народный поэт Аркадий Кулешов – один из самых ярких мастеров слова в Беларуси. Его нет с нами уже почти двадцать лет, но лучшие стихи Аркадия Александровича продолжают жить. И память о нем светла. Особенно на родине поэта – на Костюковщине.

Здесь в школе д. Новые Самотевичи, куда переехали жители деревни Самотевичи, где родился поэт и которая отселена по причине высокой радиации, состоялся вечер, посвященный 85-летию Аркадия Кулешова. Его открыл председатель Костюковичского райисполкома Александр Агеев. На вечере выступили уроженец Костюковщины, известный поэт, редактор газеты «Літаратура і мастацтва» Алесь Письменков, поэт Павел Воробьев, заместитель начальника управления культуры Валентин Лавцов, внук Аркадия Кулешова Владимир Берберов и другие.

​

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

​ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ: ЖЫЦЦЁ ПРАЦЯГВАЕЦЦА

​

Мястэчка Саматэвічы... Прыгожы, маляўнічы куточак Магілёўшчыны. Ён нарадзіў і выпесціў вялікі талент народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова.

Некалі малым хлапчуком бегаў той па лясных сцяжынках. А вось і школа, якую Аркадзь скончыў на выдатна. А гэта бацькоўская хата на ўскрайку вёскі.

На жаль, лёс аказаўся няміласцівы. Аркадзь Аляксандравіч пайшоў з жыцця. Саматэвічы трапілі пад чорнае крыло Чарнобыля. Бацькоўскай хаты таксама больш няма. Застаўся, як напамінак пра былое, невялікі мост, які мясцовыя жыхары называлі куляшоўскім.

Новае жыццё пачалося ў новым пасёлку, у назве якога захавалі старое, і атрымалася Нова-Саматэвічы. Адметна, што гэты населены пункт прызнаны лепшым па добраўпарадкаванні ў вобласці.

Памяць аб славутым земляку, яго роднай вёсачцы, якая заўсёды натхняла на творчасць, увекавечана для будучых пакаленняў.

​

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Святлана Пархоменка

ТУТ ПОМНЯЦЬ СЛАВУТАГА ЗЕМЛЯКА

​

Яго прозвішча шырока вядома за межамі роднай Беларусі. Аркадзь Куляшоў праславіўся сваімі паэмамі «Сцяг брыгады», «Новае рэчышча», «Хамуціус», «Цунамі» і іншымі шматлікімі вершамі. Многія яго вершы пакладзены на музыку. Адразу прыходзіць на думку верш «Бывай», папулярнасць якому прынесла музыка Ігара Лучанка і яе выкананне ансамблем «Песняры». Здзіўляе, што такі выдатны твор інтымнай лірыкі быў надрукаваны ў часопісе «Полымя» ў 1928 годзе, калі яго аўтару споўнілася толькі чатырнаццаць гадоў. Верш «Бывай» – гэта сапраўды мінорная музыка душы закаханага маладога чалавека. У ім перадаецца настрой развітання. Паэт вельмі ўмела выкарыстоўвае светлыя фарбы, галасы вясны і сум сваёй душы.

Дарэчы, паэтычная творчасць нашага земляка вельмі разнастайная і шматпланавая, як у тэматычных, так і ў жанравых адносінах. Аўтар цесна суадносіць ідэйную накіраванасць сваіх вершаў з часам іх напісання, імкнецца адлюстраваць у іх эпоху, пачынаючы ад праблем мясцовых і вырастаючы да асэнсавання глабальных агульначалавечых аспектаў.

​

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Анатоль Кляшчук

КУЛЯШОЎСКІЯ САМАТЭВІЧЫ

​

Новыя Саматэвічы – вёска перасяленцаў. У 1991 годзе, праз пяць гадоў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, большасць жыхароў колішняга сяла Саматэвічы дружна пераехала ў новаўзведзены пасёлак побач з вёскай Ліпаўка Касцюковіцкага раёна. Іншай, як Новыя Саматэвічы, назвы ў населенага пункта і быць не магло.

У турботах і клопатах, перажываючы не самыя лепшыя дні, вяскоўцы, тым не менш, не забыліся і пра духоўны саматэвіцкі скарб – музей Аркадзя Куляшова. Цяпер на месцы хаты паэта ў вёсцы Саматэвічы стаіць памятны камень. А ў Новасаматэвіцкай сярэдняй школе дзесяць гадоў таму адкрыўся музей. Дарэчы, адзіны ў нашай краіне музей народнага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі і прэміі імя Янкі Купалы, аўтара славутых «Сцяга брыгады» і «Камсамольскага білета», кранальнай песні «Алеся» ў выкананні «Песняроў».

​

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Таццяна Падліпская

ПРЫБЯСЕДСКІ ПАЭТЫЧНЫ КРАЙ

​

Касцюковіцкі край багаты на розныя славутыя мясціны і літаратурныя таленты. На гэтай зямлі нарадзіліся Аркадзь Куляшоў, Іван Чыгрынаў, Алесь Пісьмянкоў, Васіль Хомчанка, Аляксей Русецкі... У раёне знаходзіцца адзіны ў Беларусі музей народнага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі і прэміі імя Янкі Купалы – Аркадзя Куляшова.

 

Вёска літаратара

​

На вялікі жаль, вёска Саматэвічы, дзе з’явіўся на свет А.А. Куляшоў (яго 100-гадовы юбілей мы адзначылі сёлета), пасля аварыі на ЧАЭС знікла з карты раёна. Многія яе былыя жыхары пераехалі ў новы пасёлак, якому і назву далі адпаведную – Новыя Саматэвічы. Сюды пазней прыехалі жыць дзесяць сямей з Казахстана, якія ўладкаваліся на працу на Беларускім цэметным заводзе, у райцэнтры.

​

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

​ПАМЯЦЬ АБ ІМ БУДЗЕ ЖЫЦЬ

​

Памяць аб паэце А. Куляшове свята захоўваюць землякі. Хаця, на вялікі жаль, вёска Саматэвічы па вядомых прычынах, звязаных з чарнобыльскай трагедыяй, не існуе, але памяць жыве ў сэрцах землякоў. Яго імя носяць вуліцы ў гарадах Беларусі, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт. У Новых Саматэвічах таксама адна з вуліц носіць імя А. Куляшова. На месцы, дзе некалі стаяла хата, дзе прайшло дзяцінства паэта, устаноўлены памятны знак.

Яго творы маюць магчымасць чытаць карыстальнікі ўсіх сельскіх і гарадскіх бібліятэк. А ў аграгарадку Новыя Саматэвічы, куды перасяліліся вяскоўцы з Саматэвіч, на базе школы створаны літаратурны музей імя Аркадзя Куляшова. Больш двух тысяч наведвальнікаў у год прыязджаюць сюды з розных куткоў Беларусі, нават замежныя госці не абмінаюць яго, каб даведацца пра жыццёвы і творчы шлях нашага паэта-земляка. У прыватнасці, дэлегацыі з Францыі і Германіі наведвалі не аднойчы музей Аркадзя Куляшова ў Новых Саматэвічах. Тут сабраны багаты матэрыял аб родзічах, жыцці паэта, яго земляках і блізкіх яму людзях, сябрах і каханай, яго пісьмы і пісьмы яго маці К.Ф. Ратабыльскай, адрасаваныя вучням школы, у якіх расказваецца аб школьных гадах паэта. Тут знайшлося месца і для яго асабістых рэчаў...

За ўсё гэта вялікі дзякуй хочацца сказаць настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Новасаматэвіцкай школы, загадчыцы філіяла літаратурнага музея Н.М. Лабынцавай, якая не толькі захавала тыя экспанаты, што былі ў школьным музеі ў Саматэвічах, але і арганізавала вучняў на пошук новых. Ім удалося знайсці шмат малавядомых фактаў з жыцця паэта.

Цяпер з мэтай прапаганды паэтычнай спадчыны А. Куляшова пры літаратурным музеі працуюць два гурткі: «Юны экскурсавод» і «Юны краязнаўца». Гурткоўцы разам з Наталляй Міхайлаўнай не толькі арганізоўваюць сустрэчы і экскурсіі ў музеі, а і актыўна ўдзельнічаюць у абласным свяце «Белы бусел над Бесяддзю», дзе праводзяць завочную экскурсію «Касцюкоўшчына літаратурная» па творах Аркадзя Куляшова. Прымалі ўдзел у раённым конкурсе «Музей у чамадане», дзе занялі другое месца. Фільм аб жыцці і творчасці Аркадзя Куляшова, створаны гурткоўцамі, прымаў удзел у абласным конкурсе.

Да 100-гадовага юбілею Аркадзя Куляшова ў Новасаматэвіцкай школе арганізаваны конкурс малюнкаў па творах паэта, сачыненняў «Слаўны сын зямлі беларускай», конкурс чытальнікаў вершаў. Падрыхтавана метадычная распрацоўка, прысвечаная юбілею. Завершана і чакае прэзентацыі даследчая работа «Малавядомыя факты з жыцця і творчасці Куляшова».

7 лютага 2014 года ў МКЦ «Юнацтва» пройдзе літаратурна-музычная вечарына «Паслаў мне лёс блакітную раку», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова. У мерапрыемстве прымуць удзел унук А. Куляшова Бербераў Уладзімір Хрыставіч, пляменнік А. Куляшова Маслоўскі Віталь Іванавіч, прадстаўнікі МДУ імя Куляшова і іншыя госці.

​

Голас Касцюкоўшчыны. – 2014. – 5 лютага.

 

bottom of page