Барадулін Рыгор
"ПАМЯЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА"
МАЙСТЭРСТВА ПЕРАКЛАДЧЫКА
"Кожны паэт павінен займацца перакладамі. Я лічу пераклад часткай сваёй творчасці. Таму нароўні з тым, што пішу сваё, перакладаю вершы паэтаў, якія мне падабаюцца. Далучэнне да творчых крыніц Шаўчэнкі, Пушкіна, Лермантава, Лангфэла з'явілася для мяне вялікай школай паэтычнага майстэрства. Пераклады – асабліва з класічнай паэзіі – акрамя таго, што ўзбагачаюць паэта, раскрываюць магчымасці і нашай мовы, дапамагаюць распрацоўцы літаратурнага стылю".
Аркадзь Куляшоў
Кенька, М. П. Майстэрства Аркадзя Куляшова – перакладчыка / М. П. Кенька. – Мінск :
Навука і тэхніка, 1983. – 128 с. : іл.
У манаграфіі ўпершыню разглядаецца перакладчыцкая дзейнасць народнага паэта БССР Аркадзя Куляшова, прасочваецца яе сувязь з творчасцю выдатнага мастака слова. Куляшоў-перакладчык паказваецца як таленавіты майстра, чые пераклады значна ўзбагацілі беларускую культуру. Аналізуючы багаты перакладчыцкі вопыт паэта, аўтар працы звязвае праблемы, якія вырашаў перакладчык, з ростам яго майстэрства, эвалюцыяй паэтычнай творчасці, станаўленнем эстэтычнай сістэмы.
Арочка, М. М. Пад высокай зоркай : паэзія
М. Ю. Лермантава ў творчым лёсе Аркадзя Куляшова /
М. М. Арочка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1990. – 46 с.
У брашуры прасочваецца ўплыў М. Ю. Лермантава як асобы і мастака на паэзію, пераклады А. Куляшова, на яго светапогляд у пераломны перыяд канца 50-х – пачатку 60-х гадоў.