top of page

А. Куляшоў
СВЕТУ – МІР!

 

Совецкія людзі, будаўнікі комунізма, жывуць у брацкай дружбе і міры між сабой і жадаюць жыць у міры і дружбе з усімі народамі свету. І калі сёння мы гаворым аб сусветным руху за мір, з якім не могуць не лічыцца ўрады ўсіх краін, дык мы добра разумеем, што гэты рух немагчымы быў-бы без перамогі Кастрычніцкай рэволюцыі, без Совецкага Саюза, слаўнай Комуністычнай партыі, Совецкага ўрада. Калі гаварыць вобразна, «Дэкрэт аб міры», напісаны рукою Леніна, – гэта тая светлая і чыстая крыніца, з якой бярэ пачатак магутны народны рух, які мы сёння называем сусветным рухам прыхільнікаў міру. Вось чаму працоўныя нашай Радзімы з поўным правам і гордасцю называюць сябе першымі прыхільнікамі міру, самымі вернымі і надзейнымі барацьбітамі за яго захаванне. Гэта іх рукамі ўзрошчана ленінскае зерне дружбы і міру. У нашы дні яно магутным дрэвам раскінула свае шырокія галіны. Ні хмары, ні віхуры, ні грымоты не страшны яму, бо каранямі сваімі яно ўрасло ў зямлю і жывіцца яе працоўнымі сокамі.

Мінула сорак год... Здзейснілася мара вялікага рускага пісьменніка-дэмакрата Белінскага: бачыць Расію на чале цывілізаванага чалавецтва. Перадавая тэхніка, перадавыя людзі, перадавыя ідэі... Тым, хто сумняваўся ці сумняваецца ў рэальных фактах, настойліва сцвярджаюць гэта штучныя спадарожнікі Зямлі, разведчыкі космасу, запушчаныя совецкімі людзьмі на совецкіх міжкантынентальных ракетах.

16–19 лістапада ў Маскве адбылася нарада, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі комуністычных і рабочых партый. Яны вырашылі звярнуцца да рабочых і сялян усіх краін, да мужчын і жанчын усяго свету, да ўсіх людзей добрай волі з Маніфестам міру.

«Рабочыя і сяляне! Работнікі навукі, тэхнікі і культуры! Людзі добрай волі ўсіх краін! – гаворыцца ў Маніфесце міру. – Да вас, да вашага розуму, да вашага сэрца звяртаемся мы, прадстаўнікі комуністычных і рабочых партый розных краін.

Сілы міру велізарныя. Яны могуць не дапусціць вайны, захаваць мір. Але мы, комуністы, лічым сваім абавязкам перасцерагчы ўсіх людзей у свеце, што небяспека жахлівай, чалавеказабойчай вайны не мінула.

Мір можа быць захаваны толькі пры той умове, калі ўсе тыя, каму дарагі мір, аб’еднаюць свае намаганні, павысяць пільнасць да падкопаў падпальшчыкаў вайны, да канца ўсвядомяць, што іх святым абавязкам з’яўляецца ўзмацненне барацьбы ў абарону міру, які знаходзіцца пад пагрозай».

Совецкія людзі з глыбокім задавальненнем і гордасцю адзначаюць, што разам з імі настойлівую, паслядоўную барацьбу за мір вядуць не толькі народы ўсіх соцыялістычных дзяржаў, але за мір ва ўсім свеце выступаюць многія несоцыялістычныя міралюбівыя краіны і вялікі сусветны рух прыхільнікаў міру. Совецкі Саюз па сваёй прыродзе, як соцыялістычная дзяржава працоўных, не мае агрэсіўных намераў, яму не патрэбны калоніі і сферы ўплыву. Вялікая Кастрычніцкая рэволюцыя адкрыла эпоху вызвалення працоўных ад эксплуатацыі, эпоху вызвалення прыгнечаных народаў ад каланіяльнага ярма. Совецкія людзі спачуваюць вызваленчаму руху народаў, разумеюць іх імкненні да незалежнасці. Вось чаму Совецкі Саюз, які знаходзіцца сёння ў росквіце сваіх творчых сіл, мае многа верных сяброў ва ўсім свеце.

 

1957 .................................................

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

А. Кулешов
В ГОРОДАХ И СЕЛАХ БЕЛОРУССИИ

 

1954 .......................

Мы на избирательном участке № 1 Ленинского района города Минска. К 6 часам утра здесь собрались сотни избирателей. Первым опустил бюллетень Павел Викторович Голубович, в прошлом участник восстания матросов на броненосце «Потемкин». Он сказал:

– Я отдаю свой голос за кандидатов нерушимого народного блока коммунистов и беспартийных, за наше счастье и счастье наших детей.

На избирательном участке № 42 Сталинского района к 6 часам 25 минутам утра проголосовало 319 человек.

На 77-м избирательном участке поделился своей радостью слесарь маргаринового завода комсомолец Анатолий Мыцких:

– Я подал заявление и завтра уезжаю на освоение целинных земель.

А на 115-м избирательном участке, на Минском вокзале, сегодня проголосовала группа молодых механизаторов сельского хозяйства из Гродненской области и тут же уехала московским поездом на освоение целинных и залежных земель в Кустанайскую область.

– Я только что закончил ночную смену, – сказал заточник инструментального завода т. Митронов. – Свое сменное задание выполнил на 200 процентов. Ночная смена завода выполнила свое задание на 120 процентов. Но две нормы дали заточник Пичковский, фрезеровщица Ясюк и другие. Это наш трудовой подарок в честь дня выборов в Верховный Совет СССР.

– Мне 68 лет, – заявила Вологиль Мария Григорьевна. – Я партизанка Великой Отечественной войны. Я отдаю свой голос за родную Коммунистическую партию, за Советское правительство, за мир во всем мире.

Много волнующих, от сердца идущих слов. И все они звучат как благодарность партии и правительству за заботу о нуждах простых людей.

Исключительно высока активность трудящихся. К 12 часам дня в Минске проголосовало 98,21 процента избирателей. На 79 участках к этому времени голосование было закончено полностью.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

1954 ....................................

А. Куляшоў
ЖЫЦЦЁ I ТВОРЧАСЦЬ

 

Мы часта чуем ад чытача і ў друку заслужаную крытыку, незадавальненне тымі ці іншымі нашымі творамі, вобразамі людзей, выведзенымі ў іх, сітуацыямі, канфліктамі, вырашанымі ў іх. У чым справа? Звычайна на гэта пытанне мы адказваем: вінавата слабае веданне жыцця. Так, у такім адказе ёсць вялікая праўда. Але не ўся бяда ў тым, што мы не так як след выкарыстоўваем камандзіроўкі. Не ўся яна і ў тым, што мы, замест таго каб шырыць кола сваіх сяброў і знаёмых, звязаных з разнастайнымі прафесіямі і заняткамі, часта абмяжоўваем сябе колам прыяцеляў, галоўным чынам з ліку тых, што маюць непасрэднае дачыненне да нашай літаратурнай работы, што мы шмат часу трацім на дробязныя літаратурныя інтарэсы. Мала ведаць жыццё, вывучаць яго, трэба самому жыць так, каб сэрца і думкі бесперастанку біліся жаданнем пазнаць свет і людзей. У наш час, якім бы ні быў таленавітым пісьменнік, паэт, якім бы ні быў багатым свет яго душы, ён не будзе поўным, пакуль інтарэсы грамадства і чалавецтва не стануць яго зместам. «Паэзія, – пісаў Бялінскі, – гэта біенне пульса сусветнага жыцця, гэта яго кроў, яго агонь, яго святло і сонца». Кожнага пісьменніка, паэта, які пачынае губляць сардэчныя сувязі з жыццём, адгароджваецца сцяною эгаістычнага самалюбства ад інтарэсаў грамадства і чалавецтва, чакае сумны лёс пушкінскага Алеко, якога трапна ахарактарызаваў Бялінскі: «Натуры бліскучыя, але ў сутнасці дробныя, таму што эгаістычныя, – чужыя імкненню да ідэі альбо ідэалу: яны ва ўсім бачаць толькі сваё мілае я. Калі яны і забяруць сабе ў галаву, што жывуць для якойсьці ідэі, то не ўзвышаюцца да ідэі, а толькі нагінаюцца да яе, думаюць не сябе аблагародзіць і асвятліць пранікненнем ідэяю, але ідэю ашчаслівіць сваім султанскім выбарам». А ў нас часам нават сярод маладых літаратараў можна назіраць незразумелую самаўпэўненасць, недаравальную адсутнасць творчага неспакою. Некаторыя таварышы прывыклі, каб ім гаварыліся толькі кампліменты, яны нават не задумваюцца над тым, што такія кампліменты часта гаворацца толькі з адзінай мэтай – не папсаваць прыяцельскіх адносін. Хай сабе горкае, слова праўды для творчага чалавека варта больш тысячы салодкіх, але незаслужаных кампліментаў.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

А. Куляшоў
НАРОДНЫ ПАЭТ

 

1952 ..........................................

Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, сямідзесяцігоддзе якога мы адзначаем, знаюць і любяць далёка за межамі рэспублікі. Творчасць яго – здабытак і гордасць усіх народаў Савецкага Саюза.

Немагчыма ў невялікім газетным выказванні даць здавальняючае ўяўленне пра творчы шлях народнага паэта. У сілу гэтых абставін я вымушаны абмежавацца толькі кароткімі ўражаннямі аб асобе і творчасці Якуба Коласа.

Як паэт Якуб Колас вырастаў над уплывай прагрэсіўнай рускай літаратуры – спачуванне да абяздоленых, палымяныя заклікі да барацьбы за вызваленне з ланцугоў рабства зрабіліся вырашальнымі матывамі яго шматлікіх твораў. Сын малазямельнага селяніна, вясковы настаўнік, ён ужо ў часы рэвалюцыйнага ўздыму 1905 года вёў агітацыю сярод сялян за прымусовы захоп панскіх земляў, за знішчэнне самаўладства. I ў цяжкія гады рэакцыі паэт не спыняў барацьбы з царызмам.

У Коласа ёсць верш, напісаны ім у 1908 годзе, – «Асадзі назад!», асабліва характэрны для яго творчасці ў той перыяд. У ім з вялікай мастацкай сілай выяўлена горкая доля беззямельнага і бяспраўнага селяніна, захаваны гнеў і нянавісць народа да прыгнятальнікаў:

 

Дрэнна маё жыцце,

Ўсё ідзе не ў лад,

I крычаць мне ўсюды:

 

У засеках пуста,

Жыта выбіў град.

– Дай, старшыніха, ссуды.

«Асадзі назад!»

 

Я з капейкі збіўся,

Зарабіць я рад.

– Ці няма работы?

«Асадзі назад!»

 

Усё тут ярка і трапна, кожнае слова б’е ў цэль, і асабліва ўражліва, кожны раз па-новаму, гучыць гэтае «Асадзі назад!» – грубы паліцэйскі вокрык, што чуўся ўсюды ў часы забастовак і рэвалюцыйных дэманстрацый, ва ўсіх канцах Расіі. Падтэкст верша адгукаецца грозным напамінам рэвалюцыі 1905 года.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

А. Кулешов
ДЕЛО МИРА ПОБЕДИТ

 

1951 .......................................

Во всех уголках земли миллионы простых людей ставят свои подписи под Обращением о заключений Пакта Мира. Это пакт жизни. Полный текст этого пакта известен всем: мир. Люди подписываются под Обращением о заключении Пакта Мира не в тиши кабинетов, за закрытыми дверями, а открыто – на улицах, площадях, на многолюдных собраниях.

Мир победит войну. Эти слова вызывают злобу у миллиардеров Уолл-стрита. Для этих господ нет грознее слова, чем слово мир. Угрозой и силой, подкупами они стараются остановить могучее движение народов за мир.

Неодолимо движение за мир. Под Обращением Всемирного Совета Мира единодушно подписываются русские, украинцы, белорусы, грузины, латыши, эстонцы – весь многонациональный советский народ. Разве можем забыть мы, советские люди, те ужасы, которые принесла нам недавняя кровопролитная война, унесшая столько дорогих для нас жизней! Подписываясь под Обращением, мы не забываем тех жертв, которые понесла наша Родина во имя мира, помним, что рядом с нашими Подписями под Обращением незримо стоят подписи Зои Космодемьянской, Олега Кошевого, Александра Матросова и многих, многих других, известных и безвестно погибших героев-борцов с фашизмом, борцов за мир.

Уральский сталевар, донецкий шахтер, экскаваторщик, работающий на строительстве Куйбышевского гидроузла, все мы – рабочие, труженики колхозных полей, ученые, писатели – охвачены единым стремлением не дать новой войне нарушить мирный труд, единым стремлением ее позволить смертоносному огню вновь залить пламенем города и села.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

А. Куляшоў
ПЕРАМОЖА МІР!

 

1951 ..........................................

27 лістапада ў Маскве ў Калоннай зале Дома Саюзаў адкрываецща 3-я Усесаюзная канферэнцыя прыхільнікаў міру. Гэта канферэнцыя яшчэ раз перад усім светам прадэманструе гатоўнасць народаў Совецкага Саюза да канца адстайваць справу міру. Канферэнцыя падвядзе вынікі магутнага руху працоўных совецкай Радзімы, руху за падпісанне Пакта Міру паміж пяццю вялікімі дзяржавамі.

Пакт Міру – гэта зброя ў руках мільёнаў простых людзей усяго свету супраць падпальшчыкаў новай сусветнай вайны. Працоўныя ўсяго свету ведаюць аб існаванні двух пактаў. Адзін падпісаны ў цішыні дыпламатычных кабінетаў, за зачыненымі дзвярыма. Яго называюць «абарончым» Паўночна-атлантычным пактам. Ён схаваны ад народаў у незгаральных сейфах. Поўны тэкст яго нідзе не друкуецца. Асобы, якія падпісалі яго, па зусім зразумелых прычынах стараюцца аб ім менш гаварыць. Гэта – пакт вайны, пакт смерці.

Другі пакт яшчэ не падпісаны, але ён ужо валодае мільёнамі сэрцаў простых людзей. Ва ўсіх кутках зямлі яны падаюць за яго свае галасы. Гэта – пакт жыцця. Поўны тэкст гэтага Пакта вядомы ўсім – мір. Ён не толькі не раз надрукаваны ў газетах, але і ярка палае на тысячах сцягоў і транспарантаў. Імя яго аўтара з павагай і любоўю вымаўляецца ва ўсіх кутках зямнога шара. Людзі падпісваліся пад Зваротам аб заключэнні Пакта Міру не ў цішыні кабінетаў за зачыненымі дзвярыма, а вольна, адкрыта, – на вуліцах, плошчах, на многалюдных мітынгах.

Мір пераможа вайну! Гэтыя словы выклікаюць злосць у мільярдэраў з Уол-стрыта. Для гэтых паноў няма страшнейшага слова, чым слова мір. Мір нічога добрага не абяцае іх кішэням. Таму пагрозамі, сілаю, подкупам, падманам яны імкнуцца спыніць магутны рух за мір. Але хіба можна спыніць руку маці, якая галасуе за жыццё сваіх дзяцей?

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

1950 .........................

А. Кулешов
ВЫДАТНЫ РУСКІ СОВЕЦКІ ПАЭТ

 

Совецкая грамадскасць адзначае слаўнае пяцідзесяцігоддзе з дня нараджэння выдатнага совецкага паэта Міхаіла Васільевіча Ісакоўскага. Яго вершы чытаюць мільёны чытачоў, а яго песні спяваюць мільёны людзей у гарадах і сёлах неабсяжнай совецкай краіны. Народныя вершы і песні Міхаіла Ісакоўскага зрабілі велізарны плённы ўплыў на развіццё ўсёй шматнацыянальнай совецкай літаратуры, у тым ліку і на развіццё паэзіі Совецкай Беларусі. Такія кнігі паэта, як «Правады ў саломе», «Правінцыя», «Майстры зямлі» і інш., таксама, як кнігі Янкі Купалы і Якуба Коласа, былі любімымі кнігамі маладога пакалення совецкіх беларускіх паэтаў, кнігамі, на якіх яно вучылася.

Міхаіл Ісакоўскі – паэт, якога нарадзіла Кастрычніцкая рэволюцыя, новае соцыялістычнае жыццё совецкай вёскі. Пульс новага соцыялістычнага жыцця б’ецца ў кожным радку паэта, пачынаючы з яго самых ранніх твораў. Яшчэ ў 1925 годзе паэт спяваў аб малацілках на арцельных гумнах (верш «Арэхавыя палкі»), аб электрыфікацыі і радыёфікацыі вёскі (вершы «Усцяж сяла», «Радыёмост»). Паэт марыў у гэтых сваіх творах аб тым часе, сатруцца грані паміж горадам і вёскай. Ён так і пісаў у адным з сваіх вершаў:

 

Москва в столетьях не завянет

И не поникнет головой,

Но каждая деревня станет

Цветущей маленькой Москвой.

 

Побач з культурай і тэхнікай, якія несла сялянам совецкая ўлада, у вёсцы складваліся і новыя ўзаемаадносіны паміж людзьмі. Гэта ўсё прыкмеціў і з любоўю выказаў Міхаіл Ісакоўскі ў такіх сваіх цудоўных, душэўных вершах, як «Пісьмо» (вясковая камсамолка піша ў райком да сакратара ліст, у якім за афіцыйнымі словамі хавае сваё асабістае пачуццё да яго), «У забытай стране», «У Ванюшы не пахана пашанька» (комсамольцы выносяць вымову члену ячэйкі за тое, што ён гуляе з дачкой Улака, на сходзе ячэйкі «припаяли ему внушенне, что вошел с кулаком в сношения, что в июньскую полночь синюю искривил комсомольскую линию»), «Расказ аб кальцавой пошце», «Палітпрасвет», «Пра месяц» і інш.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

А. Кулешов
ЗА МИР, ЗА СЧАСТЬЕ ЛЮДЕЙ!

 

1950 .............................

Сегодня народы мира видят воочию зловещее лицо поджигателей новой мировой бойни. Руки их – в крови корейских детей и матерей. Горит Корея, подожженная бомбами Трумэна. В разрушенных кварталах корейских городов огонь войны пожирает мирные людские очаги. Кровью обливается сердце, когда мы узнаем, что фашистские изуверы убивают из пулеметов ни в чем не повинных жителей Сеула.

Со всех материков слышен гневный голос простых людей: «Руки прочь от Кореи!»

В могучем согласном хоре защитников мира звучит уверенный многомиллионный голос советского народа. Протестуя против новой войны, мы неуклонно отстаиваем мир. Новыми грандиозными сталинскими стройками крепим мы мир и строим счастье на земле. В то время, когда американские бомбы взрывают корейские города, мы прокладываем каналы, по которым побежит вода в сухие степи и вдохнет в них жизнь, а людям принесет богатые урожаи.

Я живу в Минске, в городе, до основания разрушенном фашистами, узнавшем все ужасы недавней опустошительной войны.

Сегодня здесь вершит чудеса мирный созидательный труд. На глазах у жителей Минск превращается в цветущий социалистический город. Вернувшись из командировки, я не узнал квартала, в котором живу. На пустыре под окнами нашего дома раскинулся огромный парк. Шумят на новом месте многолетние липы, тихо, торжественно роняя пожелтевшие листья. И не веришь, что еще вчера здесь была только сожженная, израненная войной земля. И не веришь, что в этот самый час где-то там, в далекой Корее, враги человечества снова подняли черные штандарты смерти, превращая в пепел мирные города.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page