top of page

ПУБЛІЦЫСТЫКА

1973 ................................

А. Куляшоў

ПРАДМОВА ДА «КНІГІ ЗЯМЛІ»

«Кніга зямлі» – так называецца новая кніга паэзіі выдатнага савецкага паэта-лірыка Кайсына Куліева. Прапануючы ўвазе беларускага чытача выбраныя вершы паэта, я не выпадкова аб’яднаў іх гэтай назвай. Яна, як не трэба лепш, стасуецца да ўсяго, што створана паэтам за ўсе гады яго плённай творчай працы. Гэта менавіта кніга народжаная зямлёй, любоўю людзей да жыцця, да прыроды, да міру, кніга, на старонках якой людзі чытаюць свой мінулы і свой будучы лёс. Сілай любві да людзей, да здабыткаў іх працы і барацьбы за шчасце, прагне паэт зразумець гэтую, бясконцую ў часе, непаўторную ў красе, – кнігу жыцця, кнігу зямлі.

Зброяй праўды і справядасці, накіраванай супроць зла і гвалту, бачыцца паэту яго слоа:

 

Гэтак, як з ножан клінок дастаецца,

Так верш свой я з сэрца ўвесь час вырываў.

 

Дабро і зло, праўда і мана для Куліева не адцягненыя разуменні. Як дарагі ўспамін дзяцінства, захаваўся ў яго памяці святоч дзень, калі разам з дарослымі ён спяваў «Інтэрцыянал» у глухім горскім ауле. Палымяную праўду сусветнага гімна пранёс пясняр праз гады Вялікай Айчыннай вайны, абараняючы Савецкую Радзіму ад чужаземных захопнікаў. Каб стаяць перашкодай на шляху вайны, змагацца за векавую мару працоўнага чалавека аб свабодзе, ён гатоў быць яе салдатам у любым кутку планеты, а калі давядзецца загінуць, дык і памерці за справядлівую справу, бо – «твар мужнасці ясны, чужыны не ведае подзвіг святы» Гэтыя словы для Куліева – не гучныя фразы, а зброя, выхапленая з сэрца.

Не выпадкова яны пераклікаюцца з вядомымі радкам лермантаўскага «Паэта». I не таму, што Лермантаў, пясняр Каўказа, жыў у выгнанні і загінуў недалёка ад мясцін, дзе нарадзіўся балкарскі паэт. Для Куліева Лермантаў – тая вяршыня паэзіі, каля якой і дыхаецца вальней і пішацца больш адкрыта. Бясспрэчным з’яўляецца ўплыў Лермантава на творчасць Кайсына Куліева. Уплыў гэты арганічны і плённы, а ў яго аснове – не падробка і перайманне, а духоўная блізкасць і роднасць Там, дзе Куліеў пераклікаецца з Лермантавым, ён не паўтарае вядомых матываў, а працягвае іх. Яны для яго – штуршок да зусім новага, нечаканага і заўсёды сучаснага павароту думкі:

 

Спаў я ў траве аднойчы каля жыта,

I незвычайны сон прысніўся мне.

Цудоўны сніўся сон, я сніў, нібыта

Былі ўсе беды свету толькі ў сне.

 

Паэтычная думка, вобраз не бясплодны. Накшталт вандроўннх сюжэтаў, яны пераходзяць з веку ў век, з пакалення ў пакаленне і, узбагачаныя вопытам іншага жыцця, нараджаюць новыя думкі і вобразы. Прыкладам гэтаму можа быць верш Куліева з некалькі незвычайнай назвай – «Божы меч». Гэта верш пра вясёлку.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

А. Куляшоў

КРЫНІЦЫ ДРУЖБЫ

1972 .......................................

Андрэя Малышку я знаю вельмі даўно, яшчэ з трыццатых гадоў. Растлумачу: знаю як паэта. За творчасцю маладога ўкраінскага паэта я сачыў тады дужа ўважліва. Вершы Андрэя Малышкі падабаліся мне, у іх чуўся свежы, самабытны голас чалавека, вельмі блізкага да народнай песні і народнага жыцця. Голас паэта вабіў сваёй рамантычнаю ўзнёсласцю, што спалучалася з непасрэднасцю юнацкага пачуцця, патрыятызмам маладога савецкага пакалення, да якога належаў і я. Мне здавалася тады, што Андрэй Малышка не толькі любіць народный песні, але і добра спявае іх.

I я ў тым пераканаўся, калі ў часы Айчыннай вайны пазнаёміўся з Андрэем у Маскве.

З тых дзён і пачалася наша дружба. У Маскве я сустракаўся з Андрэем часта. Ён тады чытаў мне і Аляксандру Трыфанавічу Твардоўскаму свае новыя вершы. А.Т. Твардоўскі звычайна чытаў нам новыя раздзелы з «Васіля Цёркіна». Я не памылюся, калі скажу, што ў той час мы з Андрэем былі бадай першымі слухачамі яго кнігі пра байца. Гэта сапраўды былі незабыўныя сяброўскія і творчыя сустрэчы. Сустракаліся мы і ў Андрэя, і ў мяне, і на кватэры Аляксандра Твардоўскага, дзе нярэдкім госцем быў Аляксандр Фадзееў. Таварыскія вечары звычайна заканчваліся песняю. Спяваліся рускія, украінскія ды беларускія песні. А як даўно вядома, песня яднае і збліжае людзей. Пад уражаннем песні, якую спяваў тады Андрэй (а спяваў ён на самай справе цудоўна, так, як спяваюць у сёлах і вёсках, падкрэсліваючы голасам істотныя словы і вобразы), я напісаў пазней баладу «Маці». Песня гэтая пачыналася, калі не здраджвае памяць, такімі словамі:

Ой, вазьмі, маці, жыта жменю,

Ды й пасей яго на каменю...

Наша дружба з Андрэем Малышкам не парывалася да апошніх дзён яго жыцця. Мне расказвалі ўкраінскія таварышы, што на тым самым ложку, з якога прыняла яго зямля, ён да астатняй хвіліны не пакідаў перакладаць творы беларускіх паэтаў для анталогіі беларускай паэзіі. У гэтым выявілася цудоўная рыса Малышкі: яго самаахвярнае служэнне паэтычнаму слову, глыбокае разуменне той высокай ролі, якую адыгрывае яно ў справе братэрства і дружбы паміж народамі. На маім стале ляжыць ліст, прысланы Л. Забаштаю, паэтэсаю і жонкай Малышкі. Гэта пераклад майго верша «Сасна і бяроза», над якім ён працаваў у бальніцы... Нечаканая вестка пра яго смерць гарыць у сэрцы балючай ранай. Савецкая паэзія страціла выдатнага паэта, а я асабіста – друга. Колькі яшчэ мог ён стварыць выдатнага, непаўторнага!

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

А. Куляшоў

ТРАГЕДЫЯ АДАМА КРЭЙЗІ

1972 ...............................

У рускага паэта М. Ушакова ёсць цудоўны верш пра ластаўку. Паэт, быццам між іншым, мімаходам закранае ў ім цікавую і істотную з’яву – усё больш узрастаючую сувязь сучаснай паэзіі з творчасцю Шэкспіра.

 

Полетела ласточка к Шекспиру,

Жду, когда вернется от него.

 

У многіх вершах і паэмах, што напісаны за апошняе дзесяцігоддзе, выразна можна адчуць гэтую сувязь з той паляцеўшай да Шэкспіра ластаўкай. Выклікана гэта, вядома ж, не адважным намерам паэтаў пацягацца ў адзінаборстве з непераўзыдзенымі творамі, а патрабаваннем часу. Надзелены, па выразу Бялінскага, «светаабдымным розумам», Шэкспір з’явіўся перад нашым векам у новай якасці. Мы раптам адкрылі ў ім сябе, убачылі ў яго трагедыях і санетах нешта такое, што было недасягальна для вякоў мінулых. Трагедыі Рамэо і Джульеты, караля Ліра, Гамлета, пераступіўшы сямейныя парогі, выявілі, як ніколі раней, свой сапраўдны, глабальны маштаб і сэнс. Злачынствы герояў Шэкспіра не паменшыліся перад злачынствамі ў Бухенвальдах і Асвенцімах, у Хірасіме і Нагасакі, а толькі паказалі нам іх нечасовую злавесную сутнасць. Адкрыты Шэкспірам свет моцных чалавечых пачуццяў, здольных, у крайнім іх праяўленні, як на высакародныя ўчынкі, так і на ганебнае чорнае зло, зліўся ў нашым уяўленні з найвялікшымі дасягненнямі сучаснай навукі – адкрыццём атамнай энергіі. Свет непакоіць неадчэпная думка аб новым Яга, які кіруе палётам ракеты, начыненай тэрмаядзернай смерцю. Фантазіі паэта ўяўляецца спустошанае жыццё зямлян:

 

Вдоль мертвых рек, по мертвым городам

Один, один в осиротевшем мире

Идет последний человек Адам.

 

Нет музыки. И мысли нет. Нет слова.

Шекспира нет. Нет мудрого Толстого.

Нет в мире больше ни добра, ни зла.

 

Гэта радкі з паэмы Давыда Кугульцінава «Бунт розуму». Паэма надрукавана ў лютаўскім нумары «Нового мира» за 1972 год у перакладзе Ю. Нейман і здаецца мне значнай з’явай у савецкай паэзіі. Маштаб паэтычнага мыслення і канцэпцыя аўтара, яго пранікненне ў псіхалогію героя такія, што яны здымаюць першапачатковую насцярожанасць, а магчыма, і недавер да факту напісання буйнай рэчы, падзеі якой разгортваюцца ў далёкай, чужой для аўтара краіне.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

А. Куляшоў

НЕПАРЫЎНАЯ СУВЯЗЬ 3 ЖЫЦЦЁМ

1972 .........................

Незабыўныя старонкі паэзіі

 

Артыкул гэты напісаны на аснове дакладу, зробленага мною на рэспубліканскім сходзе беларускіх пісьменнікаў у лютым 1948 года. Скарочаныя справаздачы аб дакладзе надрукаваны былі ў газеце «Літаратура і мастацтва» і ў маскоўскай «Литературной газете». Як выявілася пазней, такая ўвага да беларускай паэзіі тлумачылася не часовым інтарэсам.

Ужо ў 1948 годзе Максіму Танку за кнігу «Каб ведалі» была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР, а ў 1949 годзе за паэму «Рыбакова хата» – Якубу Коласу. Рускія літаратурныя часопісы зацікавіліся творчасцю Валянціна Таўлая і Міколы Засіма. Цыкл «Лукішскія вершы» Таўлая пераклаў Я. Хелемскі, а паэму «Таварыш» – К. Сіманаў. Вершы М. Засіма з явіліся ў рускім друку ў перакладзе А. Твардоўскага. Такім чынам, паэтычныя здабыткі 1947 года сталі прыкметнай з’явай для ўсесаюзнага чытача. Вось чаму я палічыў магчымым, прытрымліваючыся тэзісаў дакладу, які захаваўся ў маім архіве, аднавіць у артыкуле старонкі паэзіі амаль дваццаціпяцігадовай даўнасці. Артыкул мой, як і даклад, не прэтэндуе на тое, каб даць поўнае ўяўленне аб усіх працэсах, што адбываліся тады ў беларускай паэзіі; як у дакладзе, так і ў артыкуле я цікаўлюся галоўным чынам станоўчымі тэндэнцыямі яе руху і цяжкасцямі, што ўзнікалі на першых кроках яе пасляваеннага станаўлення.

Зробленыя ў дакладзе ацэнкі кніг В. Таўлая і М. Засіма я амаль поўнасцю захаваў у артыкуле. Я не пашырыў і не паглыбіў разгляду паэмы Якуба Коласа «Рыбакова хата», бо ў межах агляду здабыткаў аднаго года гэта зрабіць немагчыма. Каб вызначыць месца «Рыбаковай хаты» толькі ў творчасці Я. Коласа, патрэбен асобны артыкул ці, хутчэй, даследаванне, бо, як вядома, напісанню «Рыбаковай хаты» папярэднічалі такія творы, як «Новая зямля» і «Сымон-музыка». А без сувязі з імі любы разгляд новай буйнай рэчы Я. Коласа быў бы абмежаваны і штучна адмежаваны ад агульнай плыні эпічнай творчасці паэта.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

А. Куляшоў

ШТО ХАВАЕЦЦА ЗА СЯМЕЙНЫМ ПАДАННЕМ

1971 .............

Ад рэдакцыі:

Прапануем увазе чытачоў і літаратуразнаўцаў «Сямейнае паданне» П. Шаўцова і прадмову, напісаную да гэтай публікацыі народным паэтам БССР Аркадзем Куляшовым.

Нягледзячы на тое, што «Сямейнае паданне» – толькі паданне і сцверджанні яго аўтара не пацверджаны дакументамі, мы ўсё ж палічылі вартым апублікаваць яго, каб яшчэ раз прыцягнуць увагу і намаганні даследчыкаў да высвятлення аўтарства ананімных паэм.

 

Мне давялося пазнаёміцца з «Сямейным паданнем» Пятра Шаўцова і яго новымі спісамі «Энеіды навыварат» і «Тараса».

Сенсацыйнае паведамленне звычайна выклікае ў людзей супярэчлівае ўражанне: адны схільны яму верыць, другія – не. Маё ўражанне грунтуецца на іншым: інтуіцыі. Не баюся гэтага слова, бо яно, як вядома, прызнаны спадарожнік і навукі і творчасці. Аднак бясспрэчна і тое, што калі б вучоныя альбо пісьменнікі слухаліся толькі яе, дык мы мелі б мала карыснага і ад навукі, і ад мастацтва.

Паведамленне П. Шаўцова – не сенсацыя. Яно слушна ставіць новае пытанне для даследчыкаў і літаратараў: аўтар паэм «Энеіда навыварат» і «Тарас» – яго прадзед, Яфім Крупеннікаў (Аўхім Крупенька), дзекабрыст, гнаны царскімі ўладамі чалавек. П. Шаўцоў расказвае нам гісторыю гэтага чалавека ў такім выглядзе, у якім яна дайшла да нашых дзён. Ён не прэтэндуе на поўную бясспрэчнасць фактаў. З імі чытач пазнаёміцца, і мне няма патрэбы пераказваць іх.

Якія акалічнасці схілілі мяне да таго, каб сур’ёзна паставіцца да «Сямейнага падання» Пятра Шаўцова?

У першую чаргу (і гэта павінны ўлічыць даследчыкі) настойлівасць, з якой сям’я Шаўцовых (Максім Шаўцоў, Апанас Шаўцоў, Пятро Шаўцоў) на працягу многіх год, перадваенных і пасляваенных, ставяць пытанне аб аўтары агульнавядомых паэм. На такую паслядоўнасць і настойлівасць іх, бясспрэчна, мог натхніць толькі нечаканы для іх саміх выпадак. Такім выпадкам і з’явілася знаходка скрутка з дакументамі і рукапісамі іх прадзеда, пасля таго, на жаль, згубленымі. Але ж гэтыя паперы былі ў руках у Максіма, ён нават працаваў над імі і збіраўся зрабіць паведамленне! Чаму ж тады ў свой час ён, як кажуць, не даў ім ходу? Гэтае першае сумненне, якое можа ўзнікнуць у даследчыкаў, як гэта ні парадаксальна, гаворыць якраз на карысць праўдзівасці і верагоднасці «Сямейнага падання»: дваранскае паходжанне іх прадзеда не магло ў той час знайсці спачування і аб’ектыўнага падыходу да ўзнятага пытання.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

А. Куляшоў

ВЕКАВЕЧНАЕ ДРЭВА ПАЭЗІІ

Да 150-годдзя з дня нараджэння М.А. Някрасава

1971 .............

Някрасаў! Хто ў нашай краше не ведае гэтага імя?

Яно стаіць побач з імёнамі такіх прызнаных і любімых народам пісьменнікаў, як Пушкін і Лермантаў, Гогаль і Дастаеўскі, Талстой і Горкі. Сучаснікі паэта называлі яго песняром народнага гора, вешчуном дэмакратычнай рэвалюцыі. На зары літаратурнай дзейнасці паэт невыпадкова параўнаў сваю музу з прыгоннай сялянкай:

 

Вчерашний день, часу в шестом

Зашел я на Сенную,

Там били женщину кнутом,

Крестьянку молодую.

Ни звука из ее груди,

Лишь бич свистал, играя...

И Музе я сказал: «Гляди!

Сестра твоя родная!»

 

Аднак муза паэта не была пакорлівай, яна заклікала рваць ланцугі пакуты і няволі. Новы змест паэзіі, сардэчная зацікаўленасць лёсам заняволеных людзей патрабавалі новых мастацкіх сродкаў, блізкіх да тых, якімі сам народ выказваў свае пакуты і гора. Гэта правільна, што Някрасаў спалучыў рэалістычныя традыцыі вялікіх папярэднікаў з лепшымі рысамі народна-паэтычнай творчасці і на гэтай аснове стварыў новую, непаўторную паэзію. Нягледзячы на тое, што ён прыйшоў у рускую літаратуру адразу пасля Пушкіна і Лермантава, ён змог абнавіць змест і форму айчыннай паэзіі. Някрасаў так узбагаціў магчымасці эпічнай паэмы і лірычнага верша, што зробленае ім у поўнай меры акрэслілася і стала зразумелым толькі ў наш час.

Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя, якая вызваліла і паклікала да жыцця дэмакратычныя пласты грамадства, па-сапраўднаму выявіла значэнне творчасці Някрасава, паказала, што веліч і бессмяротнасць яго ваяўнічай музы – у глыбокай сувязі яе з народным жыццём, з яго рухам наперад.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

1971 ...............................

А. Куляшоў

ЛЕСЯ УКРАІНКА

Да стагоддзя з дня нараджэння

Было старажытнае паданне: кожны чалавек нараджаецца пад сваёй зоркай. Нібыта яна і вызначае яго лёс. Аднак людзі, што жывуць на зямлі, даўно ўжо шчаслівую альбо нешчаслівую долю сваю звязваюць з іншым. Яны жывуць сярод бурных падзей часу, і не містычныя зоркі, а само жыццё з маленства і да сталага веку падпарадкуе законам свайго развіцця іх інтарэсы, іх дарогі, іх мары.

У год нараджэння Лесі Украінкі адбылася ў свеце векапомная падзея. Упершыню ўзброены пралетарыят захапіў уладу ў свае рукі і назваў яе Парыжская Камуна. Новы рэвалюцыйны клас, аб ролі якога ў развіцці чалавецтва заявілі словамі Маніфеста Маркс і Энгельс, выступіў на арэну гісторыі. З тых дзён свабода, братэрства, роўнасць набылі новы сэнс для пакаленняў перадавых людзей канца дзевятнаццатага – пачатку дваццатага стагоддзяў. Чырвоны сцяг, узняты над барыкадамі Парыжа, стаў той зямной зоркай, што клікала ў заўтрашні дзень. Пад знакам чырвонага сцяга нарадзілася, узрасло і ўзмужнела вялікае пакаленне рускіх рэвалюцыянераў-марксістаў. Узначаленае Леніным, узброенае яго думкай, яно пранесла праз цяжкі, пакутны час і давяло да перамогі справу першых камунараў.

Натхнёныя ідэямі рэвалюцыйнага пераўтварэння свету, з’явіліся ў Расіі пісьменнікі новага кірунку, што і палымянай творчасцю і грамадскай дзейнасцю былі звязаны з Расійскай сацыял-дэмакратычнай партыяй. Да ліку іх належала і Леся Украінка. Такім чынам, парушаючы традыцыйны нябесны каталаг, можна паэтычную радаслоўную вялікай пісьменніцы адшукаць на зямлі.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

А. Куляшоў
АБ НОВАЙ ЗЯМЛІ

 

1970 ..........................................

На новых землях, в стороне, открытой

Для счастья людям, долго жизнь трудна.

И кажется она им необжитой,

И помнится иная сторона.

И нужен срок, чтоб здесь окорениться,

Чтоб жизнь иною памятью облечь,

И новым детям нужно здесь родиться,

И должно дедам в эту землю лечь...

 

Чытаючы гэтыя радкі з верша Аляксандра Твардоўскага «Новая зямля», мы мімаволі згадваем і людзей Калумба, якія ў далёкія часы адкрылі Амерыку, і абяздоленых сялян царскай Расіі, што ў пошуках шчасця пакідалі бацькоўскі край і ехалі ў Сібір. Пасяленцы і перасяленцы ўсіх краін і часоў прыгадваюцца нам, хоць размова ў вершы не пра іх, пра нас саміх, пра нашых бацькоў і дзядоў, пра абвешчаную Кастрычнікам новую эру ў гісторыі чалавецтва. Не адно пакаленне савецкіх людзей прысвяціла ёй гады самаадданай працы, цярплівасці, і даўно ўсё, што створана намі, усё, чаму аддавалі мы свае сілы, усё, у тым ліку і незабыўныя магілы нашых братоў, бацькоў і дзядоў, парадніла нас з нашай новай зямлёй. I мы служым ёй, як гаворыцца ў вершы, каб і пасля нас святло, здабытае суровай барацьбой і працай, свяціла будучыні і «каб за намі пасяленцам новым не ўсё спачатку паўтараць».

Я пачаў артыкул цытатай з вядомага верша не дзеля таго, каб яшчэ раз аддаць належнае глыбіні думкі, навізне і арыгінальнасці параўнання пераўтваральнікаў сучаснага свету з пасяленцамі, што асвойваюць новыя землі, ідучы няходжанымі шляхамі жыцця. Мяне цікавіць не гэтак вобраз новай зямлі, як поўныя ўнутранага сэнсу словы: мы служым ёй. У іх бачу я сфармуляванае самім паэтам прызначэнне яго музы. Творчасць Твардоўскага, народжаная новай зямлёй, усім тым, што паўстае за гэтым вобразам і што мы называем савецкай рэчаіснасцю, з першых сваіх радкоў абжывае гэтую зямлю, «облекает ее иной памятью», сілай вобразнага слова замацоўвае ў свядомасці пакаленняў, уладай, што дадзена паэзіі, сцвярджае заканамернасць яе з’яўлення і трываласць яе асноў. Перад Аляксандрам Твардоўскім на ўсіх яго творчых этапах стаяла гэтая нялёгкая, вялікая, пад сілу яго таленту, задача, вырашэнню якой ён аддаў усе сілы сваёй апанаванай, паэтычна-гарачай натуры. Калі гаварыць пра пафас творчасці Твардоўскага, дык ён менавіта ў гэтым. Новая зямля – гэта не толькі заводы і палі, што сталі народнай уласнасцю, гэта – новы грамадскі лад, што паклаў пачатак сацыялістычным пераўтварэнням свету, вялікім здзяйсненням сучаснасці. Першае з іх – Кастрычніцкая рэвалюцыя. Другое – вялікі пералом, які пераараў векавыя межы ўласнасці. I, роўнае ім, паўстае трэцяе здзяйсненне, трэці подзвіг нашай Радзімы – перамога ў часы Вялікай Айчыннай вайны.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

1970 .........................

А. Куляшоў
НЕПАРЫЎНАЯ СУВЯЗЬ З ЖЫЦЦЁМ

 

Артыкул гэты напісаны на аснове даклада, зробленага мною на рэспубліканскім сходзе беларускіх пісьменнікаў у лютым 1948 года. Скарочаныя справаздачы аб дакладзе надрукаваны былі ў газеце «Літаратура і мастацтва» і ў маскоўскай «Литературной газете». Як выявілася пазней, такая ўвага да беларускай паэзіі тлумачылася не часовым інтарэсам.

Ужо ў 1948 годзе Максіму Танку за кнігу «Каб ведалі» была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР, а ў 1949 годзе за паэму «Рыбакова хата» – Якубу Коласу. Рускія літаратурныя часопісы зацікавіліся творчасцю Валянціна Таўлая і Міколы Засіма. Цыкл «Лукішскія вершы» Таўлая пераклаў Я. Хелемскі, а паэму «Таварыш» – К. Сіманаў. Вершы М. Засіма з’явіліся ў рускім друку ў перакладзе А. Твардоўскага. Такім чынам, паэтычныя здабыткі 1947 года сталі прыкметнай з’явай для ўсесаюзнага чытача. Вось чаму я палічыў магчымым, прытрымліваючыся тэзісаў даклада, які захаваўся ў маім архіве, аднавіць у артыкуле старонкі паэзіі амаль дваццаціпяцігадовай даўнасці. Артыкул мой, як і даклад, не прэтэндуе на тое, каб даць поўнае ўяўленне аб усіх працэсах, што адбываліся тады ў беларускай паэзіі; як у дакладзе, так і ў артыкуле я цікаўлюся галоўным чынам станоўчымі тэндэнцыямі яе руху і цяжкасцямі, што ўзнікалі на першых кроках яе пасляваеннага станаўлення.

Зробленыя ў дакладзе ацэнкі кніг В. Таўлая і М. Засіма я амаль поўнасцю захаваў у артыкуле. Я не пашырыў і не паглыбіў разгляду паэмы Якуба Коласа «Рыбакова хата», бо ў межах агляду здабыткаў аднаго года гэта зрабіць немагчыма. Каб вызначыць месца «Рыбаковай хаты» толькі ў творчасці Я. Коласа, патрэбен асобны артыкул ці, хутчэй, даследаванне, бо, як вядома, напісанню «Рыбаковай хаты» папярэднічалі такія творы, як «Новая зямля» і «Сымон-музыка». А без сувязі з імі любы разгляд новай буйнай рэчы Я. Коласа быў бы абмежаваны і штучна адмежаваны ад агульнай плыні эпічнай творчасці паэта.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

1970 ................................

А. Куляшоў
ПЕРШААДКРЫВАЛЬНІК

 

У пачатку трыццатых гадоў да нас у Беларусь часта прыязджалі нашы блізкія суседзі – пісьменнікі Смаленшчыны. Разам з А. Твардоўскім, М. Рыленкавым, Д. Осіным наведваў Мінск і іх старэйшы таварыш Міхаіл Ісакоўскі, у тыя часы ўжо вядомы рускі паэт, аўтар цудоўных кніг «Бравады ў саломе», «Правінцыя»», «Майстры зямлі».

Помніцца, на адным з літаратурных вечароў я, тады яшчэ зусім зялёны юнак, сядзеў побач з Міхаілам Ісакоўскім, стаіўшы дыханне, баючыся, як кажуць, вымавіць лішняе слова. Як жа быў здзіўлены я, калі раптам Ісакоўскі ціха, быццам сам сабе, прачытаў на памяць радкі з маёй паэмы «Крыўда», пры гэтым правільна і выразна вымаўляючы беларускія словы. Такая незвычайная ўвага да маёй ранняй рэчы, праўдзівая, да асобных яе строф, прагучала, як сяброўская падтрымка старэйшага таварыша. Гэты звычайны літаратурны вечар, напэўна, забыты самім Ісакоўскім, на ўсе гады застаўся ў душы дарагім успамінам. Помню яшчэ адну сустрэчу тых часоў. На гэты раз з маладым Аляксандрам Твардоўскім, які, прачытаўшы ў беларускай газеце ўрывак з новай маёй паэмы, звярнуў маю ўвагу на спрошчанае рашэнне некаторых момантаў. Заўвагі былі з тых падказак, якія патрэбны бываюць маладому паэту на шляху пошукаў і памылак і да якіх мы з прагнасцю прыслухоўваемся ў маладосці. Я не ведаў тады, што Твардоўскі якраз у той час пісаў «Краіну Муравію» і, як старэйшы, па-сутнасці, дзяліўся са мной спелым вопытам, поглядамі, прынцыпамі, якія ўжо леглі ў аснову яго новай, пакарыўшай нас усіх, паэмы.

Гэтыя два эпізоды ўспомніліся мне таму, што яны, кожны па-свойму, сведчаць аб той сапраўднай творчай атмасферы добразычлівасці і патрабавальнасці, якая вызначала нашых смаленскіх гасцей. Душою іх, безумоўна, быў тады Міхаіл Ісакоўскі.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

1970 ..................................

А. Куляшоў
СЛОВА ПРА ТАВАРЫША

 

У кнізе вершаў Міколы Нагнібеды «На полі бітвы» ёсць верш «Успаміны пра Малееўку». Ён нагадаў і мае дні юнацтва, першую сустрэчу, а пасля шматгадовае сяброўства маё з Міколай Нагнібедай.

З тых дзён прайшло нямала часу, страшна падумаць, што ў гэты адцінак укладаецца ўсё жыццё такіх волатаў слова, як Лермантаў, Пушкін, Максім Багдановіч. Мне і майму сябру час пасерабрыў скроні, больш чым паўвека за маёй спіной, а за спіной Міколы – шэсцьдзесят. Хочаш ці не хочаш, а само ўзнікае пытанне: як служыла і служыць людзям і нашаму веку прызванне, выбранае намі на парозе юнацтва?

Перада мною апошняя кніга Міколы Нагнібеды, якую я чытаў з прыемнасцю і радасцю за здабыткі таварыша. Недарэчы, бясспрэчна, нам раўняцца на вялікія імёны; тут гаспадыні-славе, не трацячы сваёй годнасці, можна было б адказаць вядомымі словамі Аляксандра Твардоўскага – «што мне ордэн, я згодны на медалі». Аднак чытаю вершы таварыша і, узрушаны, лаўлю сябе на жаданні яшчэ і яшчэ раз перачытаць іх.

 

Мов лелеки до гнизд,

Літаки вечорові

Пролитають в останньому промені дня,

I полошаться птиці в дніпровський діброві,

Літаків вечорових крилата рідня.

Пролітають,

Сурмлять наді мною, сріблясті,

З дальні рейсів

Вертають у рідні порти,

На іх крилах радіють в единому щасті

Дух мандрівок далекіх і дух высоти.

Як ви схожі на серце мое, що рушае

Досвіт в мандри вабливі

На крилах стремлінь...

Чи воно вантажів, пасажирів не мае?!

Чи воно не закохане у височінь?!

Чи воно застраховане від небезпеки?!

 

Вершамі, вартымі высокай ацэнкі, сустракае сваё шасцідзесяцігоддзе Мікола Нагнібеда. Хіба не сапраўднае шчасце паэта – у сталыя гады пісаць творы, у якіх спалучаецца свежасць вобразнага мышлення з глыбокай думкай і маладым пачуццём, пафас публіцыста з сардэчнай лірыкай? У вершах Міколы Нагнібеды многа трапных дэталяў і параўнанняў, якія ўражваюць сваёй дакладнасцю і нечаканасцю. Горад Станіслаў – прыкуты да прычала сотняй якароў, уяўляецца пад штормамі грымотнымі бартамі карабля, дзе сцежкі стромкіх берагоў, нібы канаты, звісаюць за барты. Кветкі ўсеялі магілы загінуўшых воінаў і здаюцца іх душамі: «там, де тюльпани – капитани, а де фіалки – рядові». Як жывая, стаіць перад вачыма хата, якую збудаваў на беразе рыбак: «два віконця яа схід сонця, два – до синіх хвиль, з очерету золотавий на хатині бриль». Яркім снапком прамення па-сталаму лаканічна і мудра акрэслівае паэтычнае слова далёкае маленства, дзе бацька вечарамі каля парожніх казанкоў дзяліў будучыню паміж дачкой і сынам.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page