top of page

КУЛЯШОЎ

У ШКОЛЕ

МЕТАДЫЧНЫЯ РАСПРАЦОЎКІ

ЎРОКАЎ

ДЗЕЯСЛОЎ: АГУЛЬНАЕ ЗНАЧЭННЕ,

МАРФАЛАГІЧНЫЯ ПРЫМЕТЫ, СІНТАКСІЧНАЯ РОЛЯ

 

(X клас, з выкарыстаннем матэрыялаў з жыцця і творчасці А. Куляшова)

Н. У. Койпыш,

настаўніца гімназіі № 2 г. Бабруйска

Урок у тэме: Слова ў тэксце.

Мэта: мяркуецца, што ў выніку дзейнасці вучні будуць ведаць агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічную ролю дзеяслова; умець знаходзіць у тэкстах дзеясловы, вызначаць іх марфалагічныя прыметы і сінтаксічную ролю, правільна ўжываць дзеясловы ў маўленні, рабіць іх марфалагічны і марфемны разбор.

Заданне: стварыць умовы для паглыбленага паўтарэння і сістэматызацыі ведаў вучняў пра дзеяслоў як часціну мовы; пашырыць уяўленне пра лексічныя групы дзеясловаў, паказаць іх сэнсава-граматычную ролю ў тэксце, папоўніць слоўнік вучняў новымі лексіка-семантычнымі групамі слоў; садзейнічаць выпрацоўцы ўмення распазнаваць дзеясловы ў тэксце, адрозніваць іх ад іншых часцін мовы, вызначаць сэнсава-граматычную ролю ў тэксце, класіфікаваць паводле пэўных лексіка-семантычных труп, вызначаць зменныя марфалагічныя прыметы (час, асобу, лік, род), сінтаксічную ролю ў сказе; стварыць умовы для развіцця цікавасці да асобы і творчасці Аркадзя Куляшова, садзейнічаць выхаванню культуры ўзаемадзеяння.

Форма: урок паўтарэння, падагульнення і сістэматызацыі ведаў.

Міжпрадметныя сувязі: беларуская мова і беларуская літаратура.

Абсталяванне: камп’ютар, мультымедыйны праектар, тэксты твораў А. Куляшова.

Ход урока

I.       Арганізацыйны момант.

Праводзіцца гутарка аб падрыхтаванасці вучняў да ўрока. Паведамляецца пра асаблівасці ўрока.

 

II.      Актуалізацыя суб’ектыўнага вопыту вучняў.

На аснове наступнага задання ствараецца канфлікт паміж веданнем і няведаннем вучняў.

Заданне: знайдзіце правільныя сцвярджэнні.

A) Дзеяслоў абазначае дзеянне або стан прадмета.

Б) Дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне, утворанае само па сабе, без указання на асобу, называюцца безасабовымі.

B) Дзеясловы ўмоўнага ладу могуць абазначаць дзеянне, што адбываецца ў цяперашнім, прошлым і будучым часе.

Г) Дзеясловы закончанага трывання маюць формы будучага простага часу, прошлага часу, будучага складанага часу.

Д) Змяненне дзеясловаў па асобах і ліках называецца спражэннем.

Е) У сказе асабовыя формы дзеяслова могуць выконваць ролю выказніка, дзейніка, азначэння і акалічнасці.

Адказ: А, Б, Д.

 

III. Матывацыя і мэтавызначэнне.

Заданне: паслухайце твор, вусна адкажыце на пытанні.

1. Хто аўтар гэтых радкоў?

2. Як называецца твор?

3. Знайдзіце і выпраўце памылку на дошцы. (У форме прошлага часу дзеяслова асоба не вызначаецца.)

4. Успомніце, што вы ведаеце пра дзеяслоў з папярэдніх класаў, і падумайце, якія заданні мы паставім перад сабой на сённяшні ўрок.

5. З якой мэтай (для чаго?) нам трэба ведаць і вывучаць дзеяслоў як часціну мовы? Вучань чытае на памяць урывак.

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць поўны тэкст

bottom of page