top of page

КУЛЯШОЎ
У ШКОЛЕ

РАСПРАЦОЎКІ ЎРОКАЎ

«ЗАЙМЕННІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ: АГУЛЬНАЕ ЗНАЧЭННЕ,

МАРФАЛАГІЧНЫЯ ПРЫМЕТЫ, СІНТАКСІЧНАЯ РОЛЯ.

ПАЧАТКОВАЯ ФОРМА. РАЗРАДЫ ЗАЙМЕННІКАЎ ПА ЗНАЧЭННІ»

(VI клас)

Л.В. Лаўрэенка,

настаўніца Хаціслаўскай сярэдняй школы Маларыцкага раёна

Мэты: навучальная: дапамагчы вучням засвоіць асаблівасці займенніка як часціны мовы, яго марфалагічныя прыметы, сінтаксічную ролю ў сказе, функцыю ў маўленні; развіццёвая: вучыць знаходзіць і ўжываць займеннікі ў тэксце, вызначаць іх пачатковую форму, марфалагічныя прыметы, сінтаксічную функцыю, разрад паводле значэння; рабіць самаацэнку сваіх пісьмовых і вусных вучэбных дасягненняў; выхаваўчая: выхоўваць у вучняў пачуццё гонару і павагі да роднага слова, да літаратурнай спадчыны праз выкарыстанне матэрыялу пра А. Куляшова і творы пісьменніка; спрыяць развіццю цікавасці да беларускай мовы як прадмета, стварыць на занятках атмасферу ўзаемапавагі ў калектыве, заахвочваючы імкненне дзяцей да ўзаемадапамогі.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

Тэхналогія: прадуктыўнага навучання.

Абсталяванне: Красней, В. П. Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 6-га класа агульнаадукацыйных устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В. П. Красней, Я. М. Лаўрэль, С. Р. Рачэўскі. – Мінск: НІА, 2009; апорны матэрыял, наглядны матэрыял па тэме (прэзентацыя, слайды з матэрыялам пра А. Куляшова, тэставыя заданні, можна электронныя, напрыклад Мy Техt), карткі з практычнымі заданнямі; мультымедыйны праектар, камп’ютар (калі выконваецца электронны тэст).

Заўвага: асаблівасцю прадуктыўнай тэхналогіі з’яўляецца тое, што яна рэалізуецца праз алгарытм, які ўключае сем этапаў (на кожным этапе настаўнік можа выкарыстоўваць розныя формы, метады дзейнасці ў залежнасці ад мэт, узроўню і здольнасцей вучняў).

1.       Прапедэўтычная практыка. Тлумачальны слоўнік дае наступнае азначэнне гэтага тэрміна: прапедэўтычны – уводны курс якіх-небудзь ведаў, курс, які ўяўляе сабой кароткі, элементарны змест гэтых ведаў. На гэтым этапе настаўнік арганізуе выкананне дыягнастычнага задання, якое дазваляе ўбачыць валоданне папярэднім матэрыялам і падрыхтаванасць да ўспрымання новых ведаў. Арганізуе карэкцыю.

2.       Арыентацыя. Настаўнік тлумачыць мэту, вызначае аб’ём і структуру работы, характарызуе змест урока, сувязь яго з вывучаным матэрыялам, інфармуе, як будзе вывучацца новы матэрыял, як будуць ацэньвацца вынікі. Высвятляе і ацэньвае сфарміраванасць у вучняў арыенціровачнай асновы дзейнасці.

3.       Прэзентацыя. На гэтым этапе тлумачыцца вучэбны матэрыял, дэманструюцца адказы, прыводзяцца прыклады, здзяйсняецца дыягностыка ведання і разумення вучэбнага матэрыялу. Пры неабходнасці настаўнік арганізуе карэкцыю ведаў.

4.       Практыка на прыкладах. Ля дошкі або лепш на экране з мультымедыйным праектарам разбіраюцца прыклады выканання заданняў. Арганізуецца выкананне заданняў у трупах, тройках, парах вучняў.

5.       Практыка, якой кіруюць. Настаўнік арганізуе самастойнае выкананне заданняў вучнямі, дапамагае, кансультуе, правярае.

6.       Незалежная практыка ў класе. Выкананне практыкаванняў адбываецца без дапамогі настаўніка. Настаўнік кансультуе тых вучняў, якія не справіліся на папярэднім этапе.

7.       Дамашняя самастойная практыка. Настаўнік вызначае аб’ём і складанасць дамашняй самастойнай працы.

Ход урока

Арганізацыйны момант (2–3 хв.).

Гучыць музыка, спачатку гучна, потым цішэй (Э. Наско. Вакальная музыка «Рамансы на вершы А. Куляшова» або мелодыя «Алеся» на верш А. Куляшова «Бывай», муз. I. Лучанка). Дэманструецца слайд 1.

Настаўнік чытае радкі з верша Пімена Панчанкі «Куляшову» (слайд 1), тлумачыць, што                        А. Куляшоў – наш зямляк, юбіляр гэтага года. На ўроку будзе магчымасць дакрануцца да спадчыны пісьменніка, бо ў якасці практычнага матэрыялу выкарыстоўваюцца ўрыўкі з вершаў паэта, выказванні пра яго.

• Якая навучальная ўстанова ў нашым горадзе носіць імя А. Куляшова? (Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова.)

I.       Прапедэўтычная практыка (5 хв.).

Мэта: псіхалагічная і пазнаваўчая гатоўнасць вучняў да атрымання новых ведаў.

Задачы: арганізаваць уваходную дыягностыку, убачыць валоданне папярэднім матэрыялам, падрыхтаваць да ўспрымання новых ведаў.

 

1.       Франтальнае апытванне з мэтай паўтарэння тэарэтычнага матэрыялу.

A) Які раздзел мовазнаўства вывучаем? (Марфалогія.)

Б) Што сабою ўяўляе гэты раздзел? (Марфалогія – гэта раздзел мовазнаўства (навука аб мове), у якім словы вывучаюцца як часціны мовы.)

B) Дайце азначэнне паняцця «часціны мовы». (Часціны мовы – гэта такія разрады слоў, якія характарызуюцца пэўнымі агульнымі лексічнымі значэннямі, марфалагічнымі прыметамі і сінтаксічнымі ролямі.)

Г) Колькі існуе часцін мовы? (Дзесяць.)

Д) На якія трупы падзяляюцца часціны мовы? (Самастойныя, службовыя і выклічнік.)

Е) Колькі самастойных часцін мовы? Пералічыце іх. (Шэсць: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, дзеяслоў, займеннік, прыслоўе.)

Ж) Чаму іх называюць самастойнымі? (Маюць самастойнае лексічнае значэнне, адказваюць на пэўныя пытанні, маюць марфалагічныя прыметы, выконваюць пэўную сінтаксічную ролю.)

З) З якімі самастойнымі часцінамі мовы мы пазнаёміліся ў шостым класе? (З назоўнікам, прыметнікам, лічэбнікам.)

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page