top of page

КУЛЯШОЎ
У ШКОЛЕ

РАСПРАЦОЎКІ ЎРОКАЎ

ВЫВУЧЭННЕ БАЛАДЫ «МАЦІ» АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

(VIII клас)

Мікалай Навумчык,

дырэктар Дзяржаўнага раённага агульнаадукацыйнага ліцэяг. Маларыты

Мэты:

– зацікавіць вучняў асобай Аркадзя Куляшова;

– даць уяўленне пра баладу як ліра-эпічны жанр і пазнаёміць з яе будовай;

– развіваць у школьнікаў маналагічную мову пры адказах на пытанні;

– пераканаць вучняў у тым, што матчына любоў бязмежная, здольная на ўсё;

– выхоўваць пачуццё павагі да маці, да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

 

Абсталяванне:

1. Рэпрадукцыі карцін:

1)   Зайцаў Я. Пахаванне героя. 1945;

2)   Савіцкі М. Партызаны. 1963;

3)   Рэй І. Дзякуй, мама! 1974–1975;

4)   Вашчанка Г. Непакорныя. 1967;

5)   Вашчанка Г. Думы. 1972;

6)   Коржаў Г. Маці. 1962–1964.

2.       Партрэт А. Куляшова.

3.       Выстава кніг паэта.

4.       Любая спакойная музыка.

 

Папярэдняе заданне: вучань рыхтуе паведамленне на тэму «След вайны ў жыцці Аркадзя Куляшова».

 

Папярэдняя работа настаўніка: дамаўляецца з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны пра сустрэчу з вучнямі на ўроку літаратуры.

 

Эпіграф:

Цябе на гэтыя паходы

Благаслаўляю, сыне мой,

Вялікай мужнасцю народа

I шчырай любасцю сваёй.

Хай беражэ цябе ад кулі

I ад варожых злых штыкоў

Святое пачуццё матулі –

Мая бязмежная любоў.

Пятро Глебка.

Ход урока

I. Вывучэнне.

Пасля абвяшчэння тэмы і мэтаў урока настаўнік вывешвае на дошцы партрэт А. Куляшова, звяртае ўвагу вучняў на выставу кніг. Вучань выступае з паведамленнем на тэму «След вайны ў жыцці А. Куляшова», астатнія – канспектуюць пачутае ў сшыткі.

Пад спакойную ціхую музыку настаўнік выразна чытае баладу, задае пытанні:

1. Ці спадабаўся вам верш?

2. Якія думкі, пачуцці абудзіў?

3. Над чым прымусіла вас задумацца балада?

Потым тлумачыць лексічнае значэнне наступных слоў:

• улашчыць – улагодзіць, задобрыць;

• гасцінец – вялікая бітая дарога, тракт;

• праклён – крайняе і беспаваротнае асуджэнне са злавесным пажаданнем;

• пякельны – тут: вельмі моцны;

• скарга – выяўленне незадаволенасці, нараканне з прычыны непрыемнасцяў.

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць поўны тэкст

 

ВЫВУЧЭННЕ БАЛАДЫ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА «МАЦІ» Ў VIII КЛАСЕ

І.Ч. Босы, настаўнік Старагабскага вучэбна-педагагічнага комплексу

«Дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа» Мядзельскага раёна

Мэты: зацікавіць вучняў асобай А. Куляшова-паэта, паглыбіць паняцце пра баладу, спрыяць свядомаму засваенню зместу твора, паказаць яго антываенную накіраванасць; развіваць уменне суадносіць літаратурны твор з іншымі творамі мастацтва і фальклорам, ацэньваць учынкі персанажаў, удасканальваць навыкі аналізу паэтычнага твора, выразнага чытання, вуснага маналагічнага маўлення; выхоўваць пачуццё любові і павагі да самага блізкага чалавека – маці, негатыўныя адносіны да вайны як сацыяльнай з’явы.

Адукацыйныя задачы: уменне бачыць за словамі мастацкі вобраз і сімволіку, разумець думку-настрой, думку-перажыванне; засваенне маральных паняццяў «самаахвярнасць», «духоўная моц»; узбагачэнне ўяўленняў пра кампазіцыйную будову твора, падпарадкаванне кампазіцыі, вобразаў і выяўленчых сродкаў аўтарскай задуме.

Метады засваення матэрыялу: праблемны, творча-пошукавы.

Формы работы: індывідуальная і групавая.

Тып урока: камбінаваны з элементамі тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення.

Міжпрадметныя сувязі: айчынная і сусветная мастацкая культура (жывапіс, музыка).

Абсталяванне: партрэт А. Куляшова; выстава кніг паэта; Беларуская літаратура : вучэбны дапаможнік для 8-га класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларус. і рус. мовамі навучання / I. М. Слесарава, М. А. Лазарук, В. I. Русілка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006; анкета «5 з 25»; табліца «Аналіз мастацкага твора»; рэпрадукцыі карцін беларускіх мастакоў (I. Давідовіч «Маці»; М. Савіцкі «Мадонна», «Партызаны»; Г. Коржаў «Маці»; Г. Вашчанка «Непакораныя», «Думы»; I. Рэй «Дзякуй, мама!»; Ю. Пучынскі «Памяць»; А. Марачкін «Маці»; фотаздымак манумента маці-патрыётцы А. Ф. Купрыянавай у г. Жодзіна); стылізаваныя малюнкі; фанаграма песні «Балада пра маці» (муз. I. Лучанка, сл. А. Куляшова) у выкананні ансамбля «Песняры»; для рэфлексіі: плакат з малюнкамі груды камянёў, грошай, храма; фішкі.

Эпіграф:

Перад сэрцам матулі, перад марай матулі

Спарахнелі варожыя бомбы і кулі,

Нібы ветрам, развеяла лютую зграю,

Тую сілу варожую, што гразілася краю.

Кастусь Кірэенка

Ход урока

  • Уступнае слова настаўніка.

Настаўнік. Сёння ў нас незвычайны ўрок: па-першае, прысутнічае шмат гасцей, а, па-другое, вельмі своеасаблівая тэма. Я хачу, каб вы глыбока пранікліся ёю, бо ў нас не толькі ўрок літаратуры, але і ўрок жыцця.

Сёлета мы ўжо знаёміліся з часткай творчасці А. Куляшова, калі аналізавалі верш «Бывай» з інтымнай лірыкі. Сёння мы зноў дакранёмся да яго паэзіі. На гэты раз пазнаёмімся з баладай «Маці», напісанай у 1943 годзе. Менавіта ў гады вайны А. Куляшоў выявіў сябе як выдатны майстар балады. Вось толькі невялікія ўрыўкі. (Настаўнік на памяць чытае ўрыўкі з балад «Ліст з палону», «Балада аб чатырох заложніках», «Над брацкай магілай».)

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць поўны тэкст

 

БЯЗМЕЖНАЯ САМААХВЯРНАСЦЬ МАЦІ Ў БАЛАДЗЕ А. КУЛЯШОВА «МАЦІ»

(урок у VIII класе)

Т. К. Ліпаева,

намеснік дырэктарапа вучэбнай рабоце гімназіі № 2 г. Пінска\

Мэты: даць вучням паняцце пра баладу як ліра-эпічны жанр; садзейнічаць свядомаму засваенню зместу твора, акцэнтаваць увагу вучняў на антываеннай накіраванасці балады; развіваць уменне суадносіць літаратурны твор з фальклорным, удасканальваць навыкі аналізу паэтычнага твора, выразнага чытання; ствараць умовы для выхавання павагі і пачуцця любові да маці; падвесці вучняў да высновы, што вайна – найвялікшае антычалавечае зло.

Тып урока: камбінаваны, з элементамі тэхналогіі праблемнага навучання.

Формы працы: індывідуальная і групавая.

Абсталяванне: партрэт А. Куляшова; вучэбны дапаможнік для 8-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання (М. А. Лазарук, В. I. Русілка, I. М. Слесарава, 2011); мультымедыйная прэзентацыя «Жанчына на вайне», запіс твора Ф. Шуберта «Ave Maria», урыўкі з твораў беларускіх паэтаў, прысвечаных маці.

Эпіграф:

Маці, маці... Толькі нязгасныя вашы сэрцы, трапяткія і мужныя, пяшчотныя і суровыя, поўныя любові і гневу, могуць перажыць такія трывогі, якія выпадаюць на вашу долю

(Іван Сяркоў).

Ход урока

  • Арганізацыйны момант.

 

II.      Уступнае слова настаўніка.

Настаўнік. Сёння ў нас не звычайны ўрок, а своеасаблівая споведзь. Хацелася б, каб вашы сэрцы і душы былі адкрыты для шчырай размовы. А гаворка на ўроку пойдзе пра вобраз, якога не мінуў у сваёй творчасці ні адзін значны пісьменнік, мастак, скульптар, паэт. Гэты вобраз – увасабленне дабрыні, самаахвярнасці, бескарыслівасці. Ён называецца кароткім, але вельмі дарагім для чалавека словам – маці.

Маці – самы дарагі ў свеце чалавек. Ніхто не можа так шчыра любіць, як маці. Ніхто, як маці, не ўмее так цярпець і ахвяраваць сабой. I адразу ўспамінаецца старадаўняя прытча пра юнака, які ў ахвяру жорсткай і хцівай каханцы прынёс матчына сэрца. Ён бег з ім у руках, спатыкнуўся аб камень і застагнаў. «Ой, табе ж баліць, сынок! Ідзі цішэй, дзіцятка!» – прашаптала чулае матчына сэрца. Кожная сынава драпіна аддавалася ў матчыным сэрцы нясцерпным болем, гора і няўдачы дзіцяці станавіліся яе горам і пакутамі.

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць поўны тэкст

 

АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ. БАЛАДА «МАЦІ»

(урок у VIII класе)

А.I. Дзейка,

настаўніца вышэйшай катэгорыі, ветэран педагагічнай працы (Бярозаўскі раён)

Мэта ўрока: раскрыць фальклорныя вытокі сюжэта паэмы, духоўны змест твора і мастацкія сродкі стварэння вобраза маці.

Задачы: садзейнічаць развіццю ўмення суадносіць літаратурны твор з фальклорным, ацэньваць учынкі герояў, фармуляваць індывідуальныя гіпотэзы, узбагачаць іх, прымяняць новыя веды, знаходзіць у лірычным творы «каналы» для ўласнага самавыражэння, выяўляць аўтарскае разуменне свету, вучыць бачыць сувязь твора з іншымі творамі літаратуры і выяўленчага мастацтва; спрыяць развіццю камунікатыўных уменняў, навыкаў узаемадзеяння, сэнсатворчасці, культуры дыялогу, які дае магчымасць супастаўляць уласныя думкі і погляды з іншымі меркаваннямі, рабіць падагульненні і вывады; стварыць умовы для выхавання глыбокага пачуцця павагі, любові да маці.

Тып: урок аналізу і асэнсавання твора.

Тэхналогія: калектыўнага асэнсавання, сэнсатворчасці і дыялогу.

Віды дзейнасці настаўніка: арганізуе працу па аналізе балады А. Куляшова «Маці», каардынуе дзейнасць вучняў, выяўляе прабелы ў іх ведах, кансультуе.

Віды дзейнасці вучняў: франтальная, індывідуальная, парная і групавая.

Абсталяванне: Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 8-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання (М. А. Лазарук, В. I. Русілка, I. М. Слесарава; Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2011), мультымедыйная ўстаноўка, раздатачны матэрыял, партрэт паэта, лісты А4, каляровыя алоўкі.

Афармленне дошкі: партрэт А. Куляшова, запіс тэмы ўрока, эпіграфы.

Эпіграфы:

Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб прадоўжыліся дні твае, і каб добра табе было на зямлі.

(З Бібліі: 5 Запаведзь Закона Божага).

Мне здалося: стаіш ты

У новай

Кашулі вайсковай,

У зялёнай кашулі,

I кулі цябе не кранулі.

Можа, нават кранулі праклятыя, ды не забілі...

А. Куляшоў. «Ліст з палону».

Я хаце абавязаны прапіскаю –

Калыскаю, падвешанай пад столь.

Я маці абавязан кожнай рыскаю...

Я – матчын спеў, я – матчыны трывогі,

Я – матчын гнеў, які ўставаў на ногі...

А. Куляшоў. «Я хаце абавязаны прапіскаю».

Ход урока

  • Арганізацыйны этап (да 1 хв.).

Настаўнік скарыстоўвае прыём «Ключавое слова» і прапануе вучням адказаць на пытанні адным словам.

•        Хто вас праводзіў у першы клас?

•        Хто шкадуе, калі вы хварэеце?

•        Хто радуецца вашым поспехам?

•        Хто турбуецца, калі вас доўга няма дома?

•        Каго вы часам не слухаецеся?

Вучні называюць гэтае слова – «маці».

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць поўны тэкст

 

ВЕРШ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА «МАЦІ»

(урок у VIII класе)

Н.I. Парамонава, дырэктар ДУА

«Вучэбна-педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа» Свіслацкага раёна

Мэта: асэнсаваць ідэйна-духоўны змест верша А. Куляшова «Маці», раскрыць яго жанравую і мастацкую адметнасць.

Задачы: садзейнічаць паглыбленню ведаў вучняў пра баладу; развіваць уменне суадносіць літаратурны твор з фальклорным, аналізаваць паэтычны твор; удасканальваць навыкі выразнага чытання; выхоўваць пачуццё любові і павагі да маці.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік па беларускай літаратуры для VIII класа (2011), мультымедыйная прэзентацыя.

Эпіграф:

Я хаце абавязаны прапіскаю –

Калыскаю, падвешанай пад столь.

Я маці абавязан кожнай рыскаю...

Я – матчын спеў, я – матчыны трывогі,

Я – матчын гнеў, які ўставаў на ногі...

Аркадзь Куляшоў.

Ход урока

I. Індукцыя.

Настаўнік (зачытвае радкі Рыгора Барадуліна).

Вочы твае нада мной узышлі

Сузор’ямі цішыні, сусветамі дабрыні,

Пакуль ёсць яны – мне на зямлі светла, мама...

• Што гэтымі словамі сцвярджае паэт? (Маці – добрая і чулая, толькі яна можа так моцна любіць. Маці суцешыць, падтрымае і падорыць надзею ў самыя складаныя моманты жыцця.)

 

II. Сацыялізацыя.

• Зачытайце эпіграф, звярніце ўвагу на тэму ўрока. Як вы лічыце, пра што сёння пойдзе гутарка? (Мы будзем гаварыць пра маці, пра яе вобраз у паэтычным творы А. Куляшова.)

 

III. Разрыў.

Настаўнік. Маці, мама, матуля... Гэтыя словы хвалявалі і хвалююць кожнага чалавека. Вобраз маці прысутнічае ў вуснай народнай творчасці, у творчасці мастакоў, кампазітараў, паэтаў.

Хацелася б, каб наш сённяшні ўрок прайшоў пад дэвізам «Мы ўсе жывём пад зоркамі матуль». (Дэманструюцца слайды: вобразы маці на абразах і ў творах жывапісу.)

• Параўнайце творы жывапісцаў (дэманструюцца рэпрадукцыі карцін Лукаса Кранаха «Мадонна з дзіцём пад яблыняй» і Аляксея Кузьміча з калекцыі «Мадонны, жанчыны-маці»). Адзін з іх створаны ў 1530 г., а другі ў сярэдзіне XX ст. Якую выснову можна зрабіць, гледзячы на выявы вобраза маці? (Ва ўсе часы маці – гэта жанчына, якая любіць і шкадуе сваё дзіця, горне яго да сэрца, жадаючы абараніць ад розных нягод, дорыць цяпло.)

• Ці адрозніваюцца вобразы маці на мастацкіх палотнах і на абразах? (Вобразы маці і на мастацкіх палотнах, і на абразах вельмі падобныя, таму што кожная маці моцна любіць сваё дзіця. Калі яна глядзіць на яго, то вочы яе свецяцца дабрынёй і шчасцем.)

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць поўны тэкст

 

ВЕРШ А. КУЛЯШОВА «МАЦІ»

(урок у VIII класе)

I.I. Швек,

настаўніца вышэйшай катэгорыі Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы Бераставіцкага раёна

На ўрок адведзена адна гадзіна, другі ўрок – урок самастойнага чытання па баладзе Янкі Сіпакова «Кантрабанда» і баладзе нямецкага паэта Іагана Шылера «Кубак».

Урок будуецца на аснове герменеўтычнага аналізу, што скіроўвае на разважанне, доказнасць, уменне выказваць свае думкі, засяроджваць увагу над словам. Герменеўтычны аналіз дапамагае захапіць вучняў асноўнай праблемай і пераасэнсаваць мастацкі твор на асабістае. Акрамя гэтага скіроўваецца ўвага на адметнасці выяўлення канцэптуальнасці, што дапамагае дасягнуць глыбіні ў асэнсаванні тэксту, зразумець падтэкст, спасцігнуць агульначалавечыя каштоўнасці, якія сцвярджаюцца народным вобразам «акамянець з гора».

Мэта: акрэсліць жанравую спецыфіку верша А. Куляшова «Маці», раскрыць трагізм падзей Вялікай Айчыннай вайны, адлюстраваных у творы, раскрыць самаахвярнасць і духоўны подзвіг жанчыны-маці.

Задачы: пашырыць уяўленні вучняў пра народную баладу і развіваць уменні вытлумачваць найбольш напружаныя моманты дзеяння ў творы; вучыць васьмікласнікаў вобразна мысліць, аргументавана выказваць свае погляды на падзеі, герояў, супастаўляць асабістае з прачытаным; працаваць з тэкстам на аснове лінгвістычнага аналізу; праілюстраваць самаахвярнасць жанчыны-маці праз твор, гістарычны факт і мастацкае ўвасабленне ў манументальным жывапісе.

Форма: урок-роздум.

Эпіграф:

«Шлях да саміх сябе...»

(Алесь Разанаў).

Афармленне класа: на дошцы запісаны тэма, эпіграф; партрэт і зборнікі А. Куляшова, аўтабіяграфія; успаміны дачкі паэта Валянціны Куляшовай «Лясному рэху праўду раскажу...», фотаздымак Манумента ў гонар маці-патрыёткі Настассі Фамінічны Купрыянавай (скульптары Андрэй Заспіцкі, Іван Міско, Мікалай Рыжанкоў і архітэктар Алег Трафімчук).

Папярэдняе дамашняе заданне: прачытаць баладу А. Куляшова «Маці», перачытаць тэкст балады У. Караткевіча «Балада пра Вячка, князя людзей простых», якая вывучалася ў VII класе, разгледзець у вучэбным дапаможніку фотаздымак «Манумент у гонар маці-патрыёткі».

Ход урока

I.       Арганізацыйна-матывацыйны этап.

Мэта этапу: псіхалагічная падрыхтоўка класа да ўспрыняцця тэмы ўрока.

Уступная гутарка. Слова настаўніка.

Настаўнік. Наш урок працягвае вывучэнне раздзела «Дзвюх плыняў вольнае зліццё». Мы ўжо адзначалі, што паэма Янкі Купалы «Магіла льва» набліжана да народнага падання. Сёння пазнаёмімся з народнай баладай Аркадзя Куляшова «Маці».

З баладным жанрам мы сустракаліся ў папярэдніх класах. Вам неабходна было паўтарыць баладу У. Караткевіча пра Вячку. Давайце прыгадаем, якія асноўныя рысы балады вы ведаеце. (Спалучае рысы лірыкі і эпасу, сюжэтны верш, гераічны змест.)

Баладу «Маці» А. Куляшова называюць народнай. У беларускую літаратуру жанр народнай балады прыйшоў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэты жанр вымагаў глыбокага драматызму і паэтычнага абагульнення. Адна з асаблівасцей развіцця літаратуры ваеннага часу – змястоўнасць, лаканічнасць, дасціпнасць, зразумеласць, аб’ёмнасць і фарматнасць твораў. Гэта значыць, невялікім па аб’ёме творам аўтар павінен данесці да чытача гераізм народа, трагізм падзей, агульначалавечыя каштоўнасці. На вашу думку, для чаго? (Наш народ напаткала вялікая трагедыя – вайна. Яна закранула кожнага, вымагала адпаведнай унутранай рэакцыі.)

 

II.      Вучэбная дзейнасць па ўспрыняцці праблемы ўрока.

Мэта этапу, актывізацыя асабістага вопыту вучняў, наяўнасць матывацыі, самавызначэнне на вынік урока.

Настаўнік. Сёння ў нас урок-роздум. Звернемся да слоў Алеся Разанава, якія прапануюцца вам у якасці эпіграфа: «Шлях да саміх сябе...». (Зварот да дошкі.)

• Што мы з вамі будзем даказваць? (Балада «Маці» А. Куляшова – народная.)

• Над чым нам трэба падумаць? (Над роляй вобраза маці ў творы.)

• Што для гэтага трэба прааналізаваць? (Змест балады.)

• Чаму нам патрэбна прайсці шлях да саміх сябе? (Кожны павінен разумець, якім ён стане чалавекам.)

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page