top of page

ВЫВУЧЭННЕ ВЕРША АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА «БЫВАЙ...»

(VIII клас)

​

А.Г. Арлова,

настаўніца Бачэйкаўскай сярэдняй

школы Бешанковіцкага раёна

​​

Мэты: пазнаёміць вучняў з вершам А. Куляшова «Бывай...», з гісторыяй яго напісання; паказаць адпаведнасць малюнкаў прыроды настрою лірычнага героя, звярнуць увагу на музычнасць паэтычных радкоў, на мастацкія асаблівасці твора; садзейнічаць выхаванню пачуцця суперажывання.

 

Абсталяванне: партрэт А. Куляшова, запіс песні «Алеся» ў выкананні ансамбля «Песняры», памятка «План аналізу лірычнага твора», слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў, памятка «Вучымся чытаць выразна».

 

Эпіграф:

Я для цябе нішто – цяпер я знаю.

Ды ўсё ж я доляй не абыдзен, не:

Ты не мая, ды ёсць ты у мяне –

Я зноў і зноў кажу табе: «Кахаю...».

Кастусь Цвірка

​

Ход урока

I. Праверка дамашняга задання.

Выразнае чытанне на памяць верша М. Багдановіча «Рамане» (4–5 вучняў).

II. Праца над новым матэрыялам.

​

1. Гутарка з класам.

Настаўнік. А цяпер пераходзім да новай тэмы. Сёння мы пазнаёмімся з вершам А. Куляшова «Бывай...», які тэматычна цесна звязаны з «Рамансам» М. Багдановіча. Эпіграфам да нашага ўрока будуць вершаваныя радкі Кастуся Цвіркі. Што вы можаце сказаць пра пачуццё, увасобленае паэтам?

Паслухайце песню «Алеся» (музыка I. Лучанка, верш А. Куляшова). У 1970-я гады гэта песня была шлягерам. Кожны дзень яе можна было пачуць па радыё. (Гучыць песня «Алеся» ў выкананні ансамбля «Песняры».)

• Ці здолеў кампазітар перадаць «музыку душы» паэта? (Здолеў, бо мелодыя сумная, як і настрой у вершы.)

• Аркадзю Куляшову было 14 гадоў, калі ён напісаў першы варыянт гэтага верша. Якія пачуцці хацеў перадаць аўтар? Ці зразумелыя яны вам? (Пачуццё роспачы, горычы, суму і тугі па страчаным каханні.)

​

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць поўны тэкст

 

ВЕРШ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА «БЫВАЙ...»

(VIII клас)

​

К.І. Каляда,

настаўніца Курманаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу

дзіцячы сад – сярэдняя школа Мсціслаўскага раёна

​

Мэты і задачы: прадоўжыць знаёмства вучняў з разнастайнасцю тэматыкі паэтычных твораў, зацікавіць асобай А. Куляшова-паэта; высветліць адпаведнасць малюнкаў прыроды настрою лірычнага героя, развіваць душэўную чуйнасць да лірычных перажыванняў, дапамагчы адчуць сум і горыч ад расстання закаханых, выхоўваць пачуццё прыгожага, імкненне да чысціні чалавечых узаемаадносін; звярнуць увагу на музыкальнасць вершаваных радкоў, падвесці да абагульнення пра асаблівасці інтымнай лірыкі, удасканальваць уменні аналізаваць паэтычны тэкст, развіваць лагічнасць і правільнасць маўлення, пашырыць слоўнікавы запас вучняў.

​

Абсталяванне: партрэт А. Куляшова, запіс песні «Алеся» ў выкананні ансамбля «Песняры», слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў, памятка «Вучымся чытаць выразна».

​

Апераджальнае заданне: падрыхтаваць невялікае паведамленне на тэму «Жыццёвы і творчы шлях А. Куляшова».

​

Эпіграф:

О, каханне маё бясконцае.

Не ўцякай ад мяне, пашкадуй!

За табой, як за светлым сонцам,

Па штодзённай дрыгве іду.

Уладзімір Караткевіч.

​

Ход урока

I.       Арганізацыйны момант.

Настаўнік. Шаноўныя сябры! Мы зноў сустрэліся з вамі, каб накіравацца ў цікавае і цудоўнае падарожжа ў свет прыгожага і цудоўнага. Жадаю вам творчых поспехаў і выдатнага настрою!

 

II.      Праверка дамашняга задання.

Выразнае чытанне на памяць верша М. Багдановіча «Раманс» (3-4 вучні).

 

III.     Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

 

IV.     Вывучэнне новай тэмы.

Настаўнік. Сёння на ўроку мы з вамі працягнем знаёмства з беларускай лірычнай спадчынай і пяройдзем да творчасці Аркадзя Куляшова, выдатнага паэта з чулай душой і палымяным сэрцам. Паслухаем невялікае паведамленне пра жыццёвы і творчы шлях А. Куляшова.

Выступленне вучня

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў – адзін з самых таленавітых паэтаў у беларускай літаратуры, лірык, які тонка адчуваў жыццё, яго плыні і перыпетыі лёсу чалавека. Яго смела можна назваць не толькі рамантыкам і патрыётам, але і выдатным псіхолагам. Нарадзіўся ён у 1914 годзе 6 лютага. Малой радзімай паэта была вёска Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Бацькі Аркадзя былі настаўнікамі, таму далі сыну добрае выхаванне, прывілі любоў да прыгожага, навучылі бачыць і адчуваць жыццё. Як і бацькі, паэт абраў сабе педагагічны шлях: у 1928 годзе ён паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум, затым у 1931 г. перайшоў на першы курс літаратурнага факультэта Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута. Ужо на гэтым этапе жыцця лёс яго быў звязаны з літаратурай. Пазней Аркадзь Аляксандравіч становіцца членам БелАПП, потым працуе ў рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1934), на Беларускім радыё (1934–1936), у часы вайны Аркадзь Куляшоў працуе ў армейскай газеце «Знамя Советов», а потым у Беларускім штабе партызанскага руху. Пасля вайны паэт спрычыніўся і да мастацтва кіно, ён працуе ў кінастудыі «Беларусфільм» галоўным рэдактарам сцэнарнага аддзела. Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.

З 1968 года прызнаны народным паэтам БССР. Памёр Аркадзь Куляшоў 4 лютага 1978 года. За сваё жыццё паэт выдаў шмат зборнікаў вершаў, надрукаваў і паэмы. Яго творы былі высока ацэнены чытачамі, яны адлюстроўвалі складаны ўнутраны свет чалавека ў розныя часы, падавалі гістарычныя падзеі праз прызму светапогляду сапраўднага грамадзяніна сваёй краіны і проста чуйнага і шчырага сэрцам чалавека.

​

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць поўны тэкст


 

БАЛАДА АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА «МАЦІ»

(урок у VIII класе)

 

В.Г. Варэнік,

настаўніца вышэйшай катэгорыісярэдняй школы № 1 г. Нясвіжа

​

М э т а: дапамагчы вучням асэнсаваць ідэйна-мастацкі змест твора.

З а д а ч ы: даць паняцце пра баладу як ліра-эпічны жанр; садзейнічаць свядомаму засваенню зместу і мастацкіх асаблівасцей твора, паказаць яго антываенную накіраванасць; развіваць уменне суадносіць літаратурны твор з фальклорным, удасканальваць навыкі аналізу паэтычнага твора, выразнага чытання; ствараць умовы для выхавання пачуцця любові і павагі да роднага, блізкага чалавека – маці, негатыўных адносін да вайны як сацыяльнай з’явы.

Т ы п  у р о к а: вывучэнне новага матэрыялу.

Ф о р м ы  п р а ц ы: індывідуальная і групавая.

А б с т а л я в а н н е: вучэб. дапам. па беларус. літ. для 8-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання (2018), мультымедыйная прэзентацыя, камп’ютар, відэаролік на песню «Балада пра маці» I. Лучанка, сл. А. Куляшова, карткі з заданнямі.

​

Э п і г р а ф:

Цябе на гэтыя паходы

Благаслаўляю, сыне мой,

Вялікай мужнасцю народа

I шчырай любасцю сваёй.

Хай беражэ цябе ад кулі

I ад варожых злых штыкоў

Святое пачуццё матулі –

Мая бязмежная любоў.

Пятро Глебка.

 

Ход урока

 

  • Арганізацыйна-матывацыйны этап.

 

  • Агучванне тэмы ўрока.

Н а с т а ў н і к. Маці – родны і самы дарагі чалавек на зямлі. Яна для кожнага дзіцяці – крыніца радасці, апора ў бядзе і няшчасці. Мы заўжды адчуваем цяпло яе рук і сардэчную цеплыню. Ніхто не ўмее так цярпець і ахвяраваць сабой, як маці. Вобраз маці не абмінуў у сваёй творчасці ніводзін пісьменнік. Згадайце, у якіх творах, вывучаных вамі раней на ўроках беларускай літаратуры, увасоблены вобраз маці. (Апавяданні Змітрака Бядулі «На Каляды к сыну», В. Быкава «Незагойная рана», В. Карамазава «Дзяльба кабанчыка», п’еса А. Дударава «Вечар».)

Звярніце ўвагу на эпіграф. (Вучань зачытвае.) Як вы думаеце, у якой сітуацыі паўстане маці? (Адказы вучняў.)

​

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page