top of page
прысуд бацьки.jpg

ВЕРШ "ПРЫСУД БАЦЬКІ"
 

У снежні 1941 г., непадалёк ад перадавых пазіцый, на творчую справаздачу Куляшова перад супрацоўнікамі армейскай газеты «Знамя Советов», у якой паэт служыў, прыйшлі афіцэры штаба і раненыя з медсанбата. Шмат добрых і цёплых слоў аб сваёй творчасці выслухаў паэт у гэты вечар. Усе выступаўшыя гаварылі, што творы Куляшова натхняюць савецкіх воінаў на разгром нямецкіх акупантаў. Але самым значным і прыемным для паэта было выступленне параненага салдата. Высокага росту, немалады, ён сядзеў ля сцяны і ўважліва слухаў. Некалькі разоў спрабаваў скруціць «казіную ножку», але зірнуўшы на паэта, хаваў паперу і тытунь у вышываны кісет. Калі абмеркаванне набліжалася к канцу, ён, абапіраючыся на мыліцы, устаў і папрасіў слова. Прастуджаным голасам, окаючы, ён сказаў:

– Дзякуй вам, таварыш паэт, за вершы. Яны ў вас душэўныя. І вось гэтыя, – сказаў ён, рашпільваючы кажушок і выцягваючы з кішэні гімнасцёркі акуратна складзеную выразку з газеты, – пякуць сэрца і не даюць спакою.

Расправіўшы выразку і адкашляўшыся, ён пачаў чытаць заключныя радкі верша А. Куляшова «Прысуд бацькі». Пасля, беражліва склаўшы кавалак газеты і схаваўшы яго ў кішэню, паранены працягваў:

– Ці верыце, у сне мне сніцца гэты хлопчык, выцягнуўшы ручкі ён кліча: «Адпомсці, бацька!» Не мне аднаму, напэўна, сніцца ён. І мы абавязкова адпомсцім і за яго, і за нявінную кроў усіх загінуўшых ад рук гэтых тыранаў і катаў. Пішыце, таварыш паэт, пабольш і часцей. Вашы вершы вельмі патрэбныя салдатам.

bottom of page