top of page

ВЕРШ "ПЕСНЯ О БЕЗЫМЯННОМ ГЕРОЕ"
 

песня о безымянном герое2.jpg

Былы рэдактар газеты «Знамя Советов» У. Фарбераў, у якой працаваў пад час Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшоў, успамінаў такі выпадак:

 

"Група работнікаў рэдакцыі вярнулася з перадавых пазіцый. Яны расказалі аб бесмяротным подзвігу аднаго мінамётчыка. Увесь разлік быў выведзены са строю. Ля мінамёта застаўся адзін чалавек, але мінамёт ні на хвіліну не змаўкаў. Баец сам падносіў міны, наводзіў мінамёт у цэль, зараджаў, страляў. На подступах да мінамёта ўжо валяліся дзясяткі трупаў. Гітлераўцы акружылі савецкага воіна, прапаноўвалі яму здацца ў палон. Але стойкасць байца не ведала межаў. Каля мінамёта засталася апошняя міна, і ворагі амаль ушчыльную наблізіліся да агнявой пазіцыі. Тады герой схапіў апошнюю міну і кінуў яе сабе пад ногі. Ён загінуў, але знішчыў і акружыўшых яго немцаў. На жаль, людзі, якія назіралі гэты няроўны бой, не ведалі прозвішча чалавека, які зрабіў гэты подзвіг."

Расказ зрабіў вялікае ўражанне на Куляшова. Праз дзень у газеце паявілася «Песня о безымянном герое».

Верш набыў выключную папулярнасць, стаў паходнай песняй салдат-франтавікоў. І часта, бываючы ў часцях, паэт мог чуць, як у акопе або ў лясным гушчары байцы ў хвіліны зацішша спявалі яго песню. Гэта песня, як і другая, створаная Куляшовым у 1942 г. аб баявых справах нашай арміі, сталі любімымі сярод воінаў. Іх распявалі на маршах, на вечарах чырвонаармейскай самадзейнасці, яе выконваў ансамбль песні і пляскі арміі.

bottom of page