top of page

ВЕРШ "ЗЯМЛЯ"
 

зямля.jpg

Радкі з кнігі першага касманаўта-беларуса Пятра Клімука "Зоры побач", у якіх апавядаецца пра дзівоснае прадчуванне Куляшовым касмічнай эры:

 

"...Праз некалькі месяцаў пасля палёту, калі я быў у Мінску, дзе ў мяне нямала добрых сяброў і таварышаў, трапіла мне ў рукі кніжка народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Я даўно люблю яго паэзію, яшчэ са школьных гадоў памятаю яго выдатную паэму "Сцяг брыгады", вершы "Камуністы", і "Камсамольскі білет", "Баладу пра чатырох заложнікаў"... А вось верша "Зямля", хоць і быў ён напісаны яшчэ ў 1947 годзе, калі мне было ўсяго пяць, да гэтай пары не ведаў. Не бяруся сцвярджаць, ці ўразіў бы мяне гэты верш тады, у школьныя гады. Пэўна б, уразіў, але, несумненна, не так. Цяпер жа я ажно вачам не паверыў, убачыўшы пад ім дату: 1947. Быць не можа! Яшчэ раз перачытаў, пасля яшчэ і – як тут не падзівіцца сіле паэтычнага ўяўлення! Не, нездарма кажуць, што паэзіі падуладна ўсё!".

bottom of page