top of page

ВЕРШ "ЛІСТ З ПАЛОНУ"
 

Беларускі пісьменнік Кузьма Чорны паказваў верш сваім знаёмым, сябрам, таварышам, прасіў іх чытаць уголас, а сам слухаў, украдкам змахваючы слязіны горкай тугі. Верш меў выключны поспех і ў байцоў. Быў такі выпадак, калі перад стратэгічным наступленнем, у ходзе якога ў ворага трэба было адваяваць важны рубеж, які меў вялікае тактычнае значэнне, у апошнія хвіліны падрыхтоўкі да атакі ўсе чакалі сігналу да наступлення. І ў гэты адказны момант падышоў намеснік камандзіра палка, звярнуўся да байцоў і пачаў чытаць верш «Ліст з палону». Кожная страфа цяжкім каменнем клалася на сэрца воіна, выклікаючы нянавісць да ворага, клікала да помсты, да бязлітаснай расплаты з ім. І калі прагучалі апошнія словы верша, байцы нецярпліва пыталі, калі ж сігнал да наступлення? Хутка паследаваў сігнал, пачалася атака. Воіны з падзесяцяронай нянавісцю змагаліся з ворагам. Словы паэта ўзнялі ў іх сэрцах буру нянавісці. Магутныя ўмацаванні гітлераўцаў былі знішчаны, задача была выканана.

ліст з палону.jpg
bottom of page