Барадулін Рыгор
"ПАМЯЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА"
Пачатак вайны застаў Аркадзя Куляшова ў Мінску. Многія пісьменнікі, якія былі ў горадзе, адразу пасля апавяшчэння аб пачатку вайны пайшлі ў ваенкамат. Хадзіў туды і Аркадзь, і толькі 24 чэрвеня 1941 года яго ўключылі ў каманду прызыўнікоў.
З разбуранага і пылаючага Мінска каманду мабілізаваных пяшком адправілі ў Оршу, а гэта немалая адлегласць – 200 кіламетраў. З Оршы Куляшова накіравалі ў Калінін, а затым пад Ноўгарад. Там інструктар з палітаддзела быў знаёмы з яго творчасцю і рэкамендаваў Аркадзя ў газету 11-й арміі «Знамя Советов».
Адным з першых твораў Аркадзя Куляшова, што з’явіўся на старонках армейскай газеты, быў верш на рускай мове аб дарогах вайны, аб пакутах дзяцей:
Идти устали маленькие ноги,
Но он послушно продолжает путь.
Еще вчера хотелось близ дороги
Ему в ромашках полевых уснуть.
И мать несла его, теряя силы,
В пути минуты длились, словно дни.
Все время сыну непонятно было,
Зачем свой дом покинули они.
Что значат взрывы, плач, дорога эта?
И чем он хуже остальных ребят,
Что на траве зеленой у кювета
Раскинув руки, рядом с мамой спят?
Как тяжело выслушивать вопросы, –
Могла ли малышу ответить мать,
Что этим детям, спящим у березы,
Что этим мамам никогда не встать.
Затым з’яўляюцца вершы паэта «Ліст з палону», «Балада аб чатырох заложніках» і іншыя.
Праз некаторы час, ужо нядрэнна валодаючы вершаскладаннем на рускай мове, Куляшоў стаў актыўным удзельнікам стварэння ў газеце 11-й арміі вобраза армейскага «Цёркіна», які меў імя – Аляксей Пятроў. З 80 вершаваных твораў пра Пятрова больш паловы было напісана Куляшовым.
У цяжкі, драматычны 1942 год Аркадзь Куляшоў напісаў паэму «Сцяг брыгады» – першы вялікі твор аб Вялікай Айчыннай вайне. Асноўныя тэмы, якія раскрываюцца ў ім, – тэма патрыятызму, вернасць Радзіме і воінскаму абавязку, мужнасці і сілы савецкіх людзей.
ВАЙНА ВАЧЫМА ПАЭТА
2004 ......................................
Верш «Вперед!».
Выразка з газеты «Знамя Советов».
1941 г.
(БДАМЛМ, ф.4п, воп.1, спр.44, арк.1)
У пачатку 1943 года Куляшоў знаходзіўся ў Маскве ў камандзіроўцы. Сярод ночы яму ў гасцінічны нумар пазваніў Аляксандр Твардоўскі і папрасіў прыйсці да яго на кватэру, прачытаць сваю паэму «Сцяг брыгады». Паслухаць гэты твор выказалі жаданне Самуіл Маршак, Аляксандр Фадзееў. Пазней успамінаў А. Твардоўскі: «Пакуль ён не пачаў яшчэ чытаць, я, як і іншыя таварышы, якія на ўласным вопыце ведалі цяжар франтавых умоў работы, проста здзіўляўся таму, як у гэтых умовах чалавек знайшоў час і сілы напісаць такую вялікую рэч...».
У 1946 годзе за паэму «Сцяг брыгады» Аркадзю Куляшову была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР першай ступені.
Да ваеннай паэзіі адносіцца і паэма «Прыгоды цымбал» – паэма-казка, паэма-легенда, у якой выдумка пераплятаецца з рэальнасцю.
Пасля вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў у пачатку ліпеня 1944 года сталіцы Беларусі – Мінска Аркадзь Куляшоў напісаў паэму «Дом № 24». Гэта лірычны маналог чалавека, які вярнуўся ў родны горад у першы дзень яго вызвалення і застаў свой дом, цудам уцалеўшы, пустым.
Усе тры паэмы Аркадзя Куляшова – «Сцяг брыгады», «Прыгоды цымбал», «Дом № 24» напісаны ў розны час і адрозніваюцца адна ад адной вобразамі, метадам мастацкага апісання. У той жа час звязаны агульнасцю герояў, месцам дзеяння і ўяўляюць сабой, па сутнасці, трылогію, мастацкае палатно, прысвечанае незабыўным дням Вялікай Айчыннай вайны.