top of page

Алесь Марціновіч
АД ЦІХАЙ БЕСЯДЗІ...

 

1989 ..................................

У Касцюковіцкім раёне прайшло Рэспубліканскае свята паэзіі, прысвечанае 75-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова.

 

...Гэтыя радкі на слыху, бадай, у кожнага:

 

Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая,

Чаму так горка, не магу я зразумець.

Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае

На ўсходзе дня майго, якому ружавець.

 

Праўда, калі перачытваеш сёння гэтую лірычную тугу паэта па першым, страчаным назаўсёды, каханні, слова «горка» набывае і іншы сэнс. Горка і таму, што і куляшоўскія мясціны забруджаны радыёнуклідамі і пастаўлена пытанне аб адсяленні жыхароў Саматэвіч і некаторых іншых вёсак Касцюковіцкага раёна. Гэты тужлівы роздум не мог не кранацца сэрца і тых, хто ехаў у мінулую суботу на рэспубліканскае свята паэзіі, прысвечанае 75-годдзю з дня нараджэння А. Куляшова. У прадстаўнічую дэлегацыю, якую узначальваў першы сакратар праўлення СП БССР Н. Гілевіч, увайшлі вядомыя беларускія літаратары, а таксама пісьменнікі з саюзных рэспублік – удзельнікі семінара перакладчыкаў беларускай літаратуры на мовы народаў СССР, што завяршыўся днямі ў Іслачы.

Сустрэча з мясцовым кіраўніцтвам, якая адбылася на мяжы Клімавіцкага і Касцюковіцкага раёнаў, трывогі гэтай не развеяла. Сапраўды, як даведаліся госці з расказу першага сакратара Касцюковіцкага райкома партыі У. Адашкевіча, радыяцыйная абстаноўка не з лепшых. Канечне, ёсць і чыстыя зоны, але ў цэлым... Нездарма, як засведчыў Уладзімір Сцяпанавіч, сёлета на Касцюкоўшчыне не вырошчвалі грэчкі, лубіну, ільну – аказваецца, гэтыя сельскагаспадарчыя культуры вельмі хутка набіраюць з глебы радыенукліды. Ды людзі працуюць, выконваючы сваю спрадвечную, нялёгкую хлебаробскую работу.

I, канечне ж, рупяцца, каб давесці да ладу ўсё, што тычыцца памяці свайго знакамітага земляка. У мясцовай сярэдняй школе, якая носіць імя А. Куляшова, створаны літаратурны музей. Экспазіцыя яго падабрана густам, хораша аформлена. Спецыяльны макет-дыярама ўзнаўляе куток Саматэвіч такім, якім ён выглядаў у гады маленства А. Куляшова.

Хата месцілася ледзь не на самым беразе рэчкі, на той час хуткаплыннай. Цяпер у гэтай будыніне таксама жывуць. Мемарыяльная ж дошка на сцяне нагадвае: «Тут нарадзіўся і жыў народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў». Ля гэтай хаціны і адбылася ўрачыстасць з нагоды юбілею песняра.

Задушэўная, мілагучная песня кранула наваколле. Пасвятлелі твары тутэйшых людзей. Яшчэ б! Гэта мелодыя, якую любяць яны з маленства. Падабалася песня і А. Куляшову.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page