top of page

А. Вярцінскі
«ПІШУ: Я СВЕДКА ЎСІХ ПАДЗЕЙ…»
Да 85-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова

 

1999 ...............

6 лютага яму споўнілася б 85 гадоў. Так, не «спаўняецца», а «споўнілася б», бо дваццаць адзін год таму ён памёр раптоўна, ад разрыву сэрца, не дажыўшы літаральна двух дзён да свайго дня нараджэння. Але паспеўшы напісаць да скону свайго наступныя радкі, па сутнасці – самаэпітафію:

 

А калі ў смяротным грозным гуле

Упаду я, кінуты на дол

Ранняю хваробай альбо куляй,

I асірачу пісьмовы стол, –

Аб такім не пашкадую лёсе,

Бо, юнацкі помнячы зарок,

Паўтарыў бы зноў, каб давялося,

Я жыццё сваё – за крокам крок.

 

1914 год, год нараджэння паэта... Памятаем, ведаем, што гэта быў за год. Янка Купала ў сваім вершы «На новы (1914) год» звязваў з ім вялікія спадзяванні, звяртаўся да яго з мальбой:

 

Дай свабод, Новы год,

Долю дай,

I ўскрасі, прасвяці

Родны край.

 

Але гэтым спадзяванням не суджана было спраўдзіцца. Наадварот, ён, гэты год, стаў фатальным, трагічна пераломным у гісторыі чалавецтва, стаў, як вядома, годам пачатку першай сусветнай вайны. Палітычныя дзеячы і філосафы зазначылі потым, што калі да 1914 года на зямлі «панавалі збольшага мір, спакой і бяспека», людзі думалі, што будучыня будзе станавіцца «ўсё лепш і лепш», жыла вера ў сацыяльны прагрэс і асвету (пра што гавораць і толькі што прыведзеныя радкі Купалы), то «ў 1914 годзе з жыцця людзей зніклі бяспека і спакой».

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Валентина Кулешова
«БЕРЕГИТЕ СЕРДЦЕ ПОЭТА…»

 

1999 ............................

Выступая в 1976 году на юбилейном вечере народного поэта Беларуси Пимена Панченко, Аркадий Кулешов сказал всего одну фразу: «Берегите сердце поэта…».

 

Сегодня исполняется 85 лет со дня рождения народного поэта Аркадия Кулешова. Он был одной из наиболее незаурядных фигур белорусской литературы, в силу недюжинной одаренности оказавшейся в центре высоковольтной дуги своего времени, драматизм которого ему мастерски удалось отразить в своем творчестве. Поэт родился в переломном 1914 году. В основу воспитания легли духовные идеалы ХІХ века. И с этих позиций он воспринимал все изменения, которые несло с собой военно-революционное ХХ столетие. Не прокатись оно своим железным катком по его романтическому сердцу, Аркадий Кулешов мог бы дожить до этого юбилея, ведь его родители перетянули за девяносто…

 

– Едва дав подростку окрепнуть духовно, жизнь сразу же стала испытывать его на прочность, – вспоминает дочь поэта Валентина Аркадьевна Кулешова. – Когда ему было двенадцать лет, родители развелись и разъехались. Подросток остался один в отцовском доме в Могилевской глуши – родных живописных Самотевичах. На что, как вы думаете, могла работать эта ситуация? Только на поэзию. Поздние воспоминания об этом периоде выльются в строки поэмы «Далеко до океана»:

 

«Хату, аб каторай я памяць берагу,

Я з самой гісторыяй

Параўнаць магу,

З дробнаю дзяржаваю,

Дзе няпэўны лад,

Дзе за гучнай славаю

Крочыць заняпад...»

 

Эта ситуация, драматичная для человека и благотворная для поэзии, стала по воле судьбы типичной для Кулешова. У четырнадцатилетнего студента Мстиславского педтехникума завязывается горячая дружба с «собратьями по перу», поэтами Юлием Таубиным и Дмитрием Астапенко. Они были старше Кулешова и известнее. Ускоренное развитие Кулешова в поэзии объясняется, в частности, и этой, увы, недолгой дружбой. Их унесли репрессии тридцатых, а Кулешов стал работать за троих, посвятив их памяти цикл «Монолог», как только появилась возможность говорить об этом, в 1965-м.

 

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

А.С. Лаўшук
АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ – ПАЭТ ГРАМАДЗЯНІН
(да 85-годдзя з дня нараджэння)

 

1999 ...............

У лютым бягучага года народнаму паэту Беларусі Аркадзю Куляшову спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння. Выдатны мастак слова, рамантык і філосаф, Аркадзь Куляшоў належыць да паэтаў, чыя творчасць і лёс неадрыўна звязаны з лёсам свайго народа, сваёй Айчыны.

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 года ў вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Бацькі паэта – настаўнікі, а таму ўжо з дзяцінства дапытлівы хлапчук быў знаёмы з многімі творамі беларускіх і рускіх пісьменнікаў. Захацелася паспрабаваць і свае сілы ў паэзіі. У 1926 годзе на старонках клімавіцкай акруговай газеты «Наш працаўнік» быў надрукаваны першы верш А. Куляшова «Ты, мой брат». З гэтага часу ў мясцовым і рзспубліканскім друку ўсё часцей з’яўляюцца вершы маладога паэта.

Схільнасць да паэзіі ў А. Куляшова асабліва выразна выявілася ў гады навучання ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме (1928–1930). Вершы маладога паэта ахвотна друкуюць у газеце «Чырвоная змена», часопісах «Маладняк» і «Полымя». У шаснаццаць гадоў (такога яшчэ не было ў беларускай паэзіі) у Беларускім дзяржаўным выдавецтве А. Куляшоў выдаў свой першы зборнік вершаў «Росквіт зямлі».

Першая кніга паэта была прыхільна сустрэта крытыкай. Было бачна, што ў беларускую літаратуру прыйшоў паэт-лірык, талент якога можна параўнаць з такімі майстрамі слова, як Лермантаў у рускай літаратуры альбо Байран у англійскай.

Важным этапам у творчай біяграфіі А. Куляшова з’яўляецца пераезд у Мінск і вучоба на літаратурным факультэце Мінскага педінстытута (1931–1933). У гэты час ён шмат піша аб тых зменах у жыцці рэспублікі, што адбываюцца ў яго на вачах. Вынікам напружанай працы з’явіўся выхад у 1932 годзе двух паэтычных зборнікаў – «Па песню, па сонца!..» і «Медзі дождж».

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Алесь Марціновіч
МІЛЬЁНЫ ЛЁСАЎ У АДНЫМ

 

1999 .............................

Ледзь згадаеш у думках імя Аркадзя Куляшова, як у памяці адразу ўсплываюць шмат якія яго творы. I тыя, што даўно сталі хрэстаматыйнымі, і тыя, якія ў кожнага, як кажуць, «свае». I ўсё ж, сумнення няма, у мастакоўскай спадчыне Аркадзя Аляксандравіча больш таго, што аднолькава блізкае і дарагое кожнаму сапраўднаму аматару паэзіі, не гаворачы ўжо пра тонкіх знаўцаў яе і ўлюбёнцаў. Ды і як жа інакш, калі напісанае А. Куляшовым – неабсяжны свет, стыхію якога можна спазнаць ва ўсёй значнасці і велічнасці, толькі калі далучыцца да ягонай непаўторнасці, шматзначнасці і шматмернасці.

Акунешся ў гэтую неабсяжнасць і адразу разумееш: нічога выпадковага, другаснага тут няма і быць не можа. Такі ўжо талент яго – глыбінны, маштабны. I надзіва зямны. Гэты талент не дазваляў разменьвацца на дробязі, а даваў мажлівасць пісаць так, каб – адразу дасканала. Адразу непаўторна. Адразу з праекцыяй у вечнасць.

Мне могуць запярэчыць, а як жа ў такім разе быць з асобнымі творамі, у якіх знайшлося месца «правадыру ўсіх народаў»? Як, у рэшце рэшт, ставіцца сёння да некалі вядомых «Камуністаў»?

Наконт першых – прасцей простага. Скажыце шчыра, а хто з тагачасных паэтаў падобнага не пісаў?! Хто з іх мог выдаць чарговую кнігу, не прыгадаўшы імя «вяршыцеля людскіх лёсаў»?! Складаней з «Камуністамі». Але складаней, калі мець на ўвазе тэматыку твора. Што да паэзіі, дык яна тут самага высокага мастакоўскага кшталту. I няма падстаў для сумніву, што, пішучы сваіх «Камуністаў» Аркадзь Аляксандравіч думаў менавіта так, а не інакш. I меў на тое права, як мае сёння права на ўласныя думкі адносна любой падзеі, з’явы кожны чалавек. А самае галоўнае: «Камуністы» – частка гісторыі беларускай савецкай паэзіі. Гісторыю ж трэба ведаць, гісторыю літаратуры – не ў апошнюю чаргу.

Toe самае тычыцца i паэмы «Сцяг брыгады», у значнасці якой апошнім часам таксама з’явілася шмат адмаўляльнікаў. З-за таго, што Aлесь Рыбка разам з камісарам Зарудным выратоўваюць чырвоны сцяг? Дык жа справа не ў колеры сцяга. У паэме ён – не партыйнае палотнішча, а вайсковы сімвал. Дый не трэба палохацца «чырвані», а неабходна глядзець на паэму як на твор мастацтва.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Пятро Прыходзька
СУСТРЭЧЫ ПА-НАД БЕСЯДДЗЮ

 

1999 ........................

Сярод многіх падараваных мне кніг ёсць адна з любімейшых і дарагіх – томік выбраных вершаў Аркадзя Куляшова «Мая Бесядзь». На першай яе старонцы аўтограф Аркадзя Аляксандравіча, пакінуты ў 1973 годзе: «Пятру Прыходзьку на памяць аб Хоцімску, па-сяброўску. Ар. Куляшоў». Дарагі мне гэты кароткі, лаканічны надпіс. У нас сапраўды былі адносіны сяброўскія ў дадатак да зямляцкіх. I пачаліся яны даўно, яшчэ ў маленстве маім. Сталася так, што родная маці нашага знакамітага паэта Кацярына Фамінічна Ратабыльская вучыла мяне чатыры гады ў пачатковай школе ў маёй роднай вёсцы Альшоў, што каля самага Хоцімска. Кацярыну Фамінічну помняць многія мае старэйшыя землякі. Я ж са сваёй першай настаўніцай сустракаўся да апошніх дзён яе жыцця – да вясны 1988-га, калі яна памерла ў хоцімскай хаце, пабудаванай сынам-паэтам. Яна і пахавана там, на ўскраіне гарадскога пасёлка. Прыязджаючы ў родныя мясціны, абавязкова адведваю яе магілу.

Да самых драбніц мне помняцца ўсе чатыры гады вучобы ў Кацярыны Фамінічны. Яна была для мяне не проста настаўніцай, а нібыта роднаю маці. Пасля ўрокаў яна часта заходзіла да майго дзеда Яўхіма Пруднікава, у якога я гадаваўся, бо рана страціў маці: яна памерла, калі мне было ўсяго восем месяцаў. Бацька займеў новую сям’ю, а я застаўся з дзедам (маміным татам) і бабуляй.

Дзед быў цудоўным майстрам па дрэве, рабіў мэблю і сталярку, вучыў і мяне гэтаму рамяству. Калі я быў у трэцім класе, дзед аднойчы сказаў: «Ну, сынку, навучыўся грамаце – і досыць. Будзем разам працаваць на гаспадарцы...»

Я перастаў хадзіць у школу. Праз некалькі дзён Кацярына Фамінічна прыйшла да нас. «Ваш унук, – гаварыла яна дзеду, – здольны хлопчык. Трэба, каб ён вучыўся далей. А раптам ён будзе паэтам, як мой Аркадзь? Ён ужо напісаў цэлую кнігу вершаў, хутка абяцаюць выдаць...» Дзед паслухаўся яе. I ў 1930 годзе я паспяхова скончыў пачатковую школу і паступіў у сямігодку ў суседнюю вёску Ліпаўка.

У тым жа годзе на пачатку лета ў Альшоў да Кацярыны Фамінічны прыехаў на пабыўку сын Аркадзь, студэнт Мсціслаўскага педагагічнага тэхнікума і ўжо вядомы малады паэт. У Мінску ў яго выйшла першая кніга вершаў «Росквіт зямлі».

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Алена Раздзёрына
ЯГО ТВОРЧАСЦЬ – ЭПОХА

 

1999 ..............................

Народны паэт Беларусі Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў належыць да тых выдатных і сапраўдных мастакоў слова, чые творчасць і лёс неразрыўна звязаны з лёсам народа і Радзімы. Паэт грамадзянскага тэмпераменту, адметнага, своеасаблівага творчага дару, арыгінальны і самабытны, Аркадзь Куляшоў зрабіў вялікі ўклад у скарбніцу шматнацыянальнай паэзіі. Творчасць яго склала цэлую эпоху ў беларускай літаратуры, амаль пяцьдзесят год свайго жыцця аддаў ёй паэт.

Нарадзіўся Аркадзь Куляшоў у мястэчку Саматэвічы 6 лютага 1914 года ў сям’і настаўнікаў. Маці паэта апрача сваёй настаўніцкай работы ткала, прала, даглядала жывёлу. Бацька быў чалавек вясёлы, аптымістычны. Куляшовы мелі грамафон, любілі спяваць – нядрэнна пелі дуэтам бацька і маці. Рана абудзілася ў хлапчука цікавасць да літаратуры і пачалася дружба з кнігаю. Аркадзь з малых гадоў прывык да самастойнасці.

У дванаццаць гадоў Аркадзь «ужо не хлапчук». Ён піша вершы і пасылае іх у газеты і часопісы. У Клімавіцкай акруговай газеце «Наш працаўнік» у 1926 годзе з’явіўся першы верш Куляшова «Ты, мой брат», а яшчэ праз год газета «Магілёўскі селянін» змяшчае каля дзесятка яго вершаў, а адзін трапляе нават на старонкі рэспубліканскай газеты «Беларуская веска». У майскім нумары часопіса «Полымя» за 1928 год чатырнаццацігадовы Куляшоў надрукаваў верш «Бывай...» – першы варыянт песні «Алеся». У гэтым вершы ўпершыню названа імя дзяўчыны, якая пазней, у наступных кнігах паэта, увасобіць пастаянную для яго тэму кахання: «Пайшла... забылася... Не вернешся, Алеся...»

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Галина Таптунова
О СЫНЕ НАРОДНОМ МОЛВИМ МЫ СЛОВО...

 

1999 ............

Мне что ни год, то жизнью жить иной

В двадцатом нашем веке довелось...

Я – колос в море зреющих колосьев.

Мильоны судеб собраны в одной

Моей судьбе – все их разноголосье.

 

Недавно в Белорусском государственном музее истории Великой Отечественной войны прошел творческий вечер, посвященный 85-летию со дня рождения народного писателя Беларуси Аркадия Александровича Кулешова. Сегодня нет с нами этого талантливого поэта, но память о нем живет в сердцах людей. Многие помнят еще со школьных лет стихи Аркадия Кулешова.

Родившись в сельской местности, мальчишка вместе с материнским молоком впитал в себя нежность и любовь к родной земле, ко всему, что близко и дорого. Получая ту великую неисчерпаемую силу от природы, Аркадий Кулешов уже с двенадцати лет начал дарить людям свои стихи. Читая про Могилевскую тучку, ельник, зеленую дубраву, как бы соприкасаешься со всем этим и стремишься куда-то вдаль. И как здесь не привести строки одного из стихотворений поэта:

 

...Жизнь начинается, как дорога,

Реке подобна, что неустанно

Бежит, шумливая, от порога

До бездны вечного океана.

 

На творческом вечере было сказано много теплых слов об Аркадии Кулешове. Почтить его память пришли белорусские поэты и писатели, родные и близкие, ветераны Великой Отечественной войны, школьники и педагоги.

Вечер открыла Алла Купрейчик, старший научный сотрудник Белгосмузея истории Великой Отечественной войны. Ученики читали стихи Аркадия Кулешова. А затем пошли воспоминания. Перед собравшимися выступил Николай Аврамчик:

– Аркадий Кулешов был для всех писателей великим учителем. Благодаря ему я попал в писательское русло. Мои первые стихи он напечатал в журнале «Полымя», когда я был еще школьником. Никто так не мог пробудить в молодом поколении желание творить и писать, как Аркадий Александрович. Можно без преувеличения сказать, что это поэт великого славянского мира, поэт-философ, поэт-лирик.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

1999 ............

Валянціна Фралянкова
БЕЛАРУСКАМУ ПАЭТУ – НАШАМУ ЗЕМЛЯКУ

 

Людна было ў той дзень у Нова-Саматэвіцкай сярэдняй школе. Тут сабраліся прадстаўнікі ўлады, шматлікія госці з раёна, вобласці, рэспублікі. Сярод іх старшыня райвыканкама А.М. Агееў, яго намеснікі В.Р. Мар‘еў, В.I. Сугака, паэт, наш зямляк, лаўрэат прэміі імя А. Куляшова, галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» А.У. Пісьмянкоў, яго намеснік, паэт П.В. Вараб’ёў, начальнік упраўлення інфармацыі Магілёўскага аблвыканкама У.Д. Ражкоў, старшыня абласнога тэлерадыёаб’яднання Я.У. Рыбакоў, намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама В.А. Лаўцоў, навуковы супрацоўнік абласнога краязнаўчага музея С.Б. Рыбакова, многія кіраўнікі раённых службаў, дырэктары школ раёна і іх намеснікі.

Усе яны прыйшлі сюды з нагоды адкрыцця ў гэтай школе ўжо ў другі раз па волі лёсу літаратурнага музея Аркадзя Куляшова. Калісьці ў Саматэвічах, на радзіме паэта, у мясцовай школе, дарэчы, пабудаванай на прэмію паэта, атрыманую за паэму «Сцяг брыгады», быў цудоўны музей, які стварылі ў яго гонар удзячныя землякі. Але чарнобыльская трагедыя прымусіла жыхароў пакінуць гэты цудоўны куток і перасяліцца на новае месца у пасёлак Ліпаўка. Сюды ж пераехала і школа, якая атрымала назву – Нова-Саматэвіцкая. Пераехаў і музей. На працягу некалькіх гадоў ішла рэстаўрацыя яго.

I вось другое адкрыццё. Яно супала з вялікай падзеяй – 85-годдзем з дня нараджэння А. Куляшова. На цырымонію адкрыцця прыехаў і ўнук паэта У.В. Бербераў. Усе прысутныя сабраліся каля музея. З невялікай прамовай да іх звярнуліся А.М. Агееў і А.У. Пісьмянкоў. Кульмінацыйны момант разразання стужкі. Гэта права прадастаўляецца ўнуку паэта і старшыні райвыканкама А.М. Агееву.

Затым да прысутных звярнулася дырэктар раённага краязнаўчага музея Л.С. Агеева.

– Мы сабраліся разам, – сказала яна, – каб ушанаваць памяць народнага паэта Беларусі, нашага земляка Аркадзя Куляшова, каб аддаць даніну павагі паэту, чыя творчасць не ціхай Бесяддзю, а магутнай бурлівай ракой вылілася ў скарбонку не толькі беларускай, але і сусветнай літаратуры. Так ужо сталася, што Касцюкоўшчына – цудоўны песенны і паэтычны край, стала вытокам не аднаго, а многіх таленавітых паэтаў і пісьменнікаў. Больш дзесяці вёсак раёна далі сваіх прадстаўнікоў у беларускую літаратуру. Сярод іх З. Півавараў, М. Сяднёў, А. Русецкі, А. Сімукоў, В. Хомчанка, Л. Левановіч, I. Чыгрынаў, А. Пісьмянкоў, М. Мельнікаў. Мы ганарымся сваімі землякамі.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page