top of page

Ніл Гілевіч
КРОКАМІ ВОЛАТА

 

1979 ..................................

Год назад перастала біцца сэрца аднаго з самых выдатных паэтаў нашага часу Аркадзя Аляксандравіча Куляшова. У гэтыя дні яму споўнілася б шэсцьдзесят пяць, і напэўна мы радаваліся б сёння яго новым вершам і паэмам, што жылі ў яго думках, выношваліся і выспявалі ў душы ды так і засталіся ненапісанымі. Радасць новых сустрэч з ім назаўсёды адабрана ў нас няўмольным лёсам, і ўсё, што мы зараз можам, – гэта перагартаць нанава яго агромністую творчую спадчыну, нанава спаткацца з тым, што даўно і навек прапісалася ў нашых сэрцах, стала жыватворнай, стымулюючай сілай духоўнага росту кожнага з нас і неад’емнай часткай духоўнай скарбніцы Радзімы.

Мы ведаем, як высока цанілі творчасць А. Куляшова яшчэ пры жыцці паэта яго чытачы і крытыкі, калегі і пабрацімы – знакамітыя майстры шматнацыянальнай савецкай літаратуры. Дастаткова ўспомніць артыкулы вялікага рускага паэта Аляксандра Твардоўскага. I ўсё ж належная і на ўвесь голас размова пра творчы плён паэта, пра яго ролю ў развіцці беларускай паэзіі павядзецца, мабыць, толькі цяпер, калі яго няма побач з намі, калі ўжо нішто нікому не павінна перашкодзіць убачыць, зразумець і ацаніць тое, што не хапіла мужнасці ўбачыць і прызнаць раней. Зрэшты, гэта звычайны лёс амаль усіх волатаў мастацкага слова, сапраўдную веліч якіх суджана вырысаваць толькі будучыні. Што будучыня за Куляшовым – у гэтым наўрад ці хто з чытачоў можа ўсумніцца. Спадкаемцы паэта будуць зноў і зноў звяртацца да ягоных кніг, каб лепш зразумець не толькі яго эпоху і яго сучаснікаў, а перш за ўсё – сябе і свой час, каб прычасціцца душой і сэрцам да цудадзейнай жывой крыніцы чалавечай радасці і смутку, гневу і болю, дабрыні і спагады.

Не прэтэндуючы на ўсебаковы разгляд творчай спадчыны А. Куляшова, хацеў бы падзяліцца некаторымі прыватнымі заўвагамі і меркаваннямі, што ўзніклі пры апошнім перагортванні яго паэтычных старонак.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page