top of page

Міхась Ярош
«ТОЛЬКІ ЎПЕРАД ІСЦІ»

 

1984 ..................................

У 1945 годзе, калі яшчэ чулася водгулле вайны, Аркадзь Куляшоў піша ярка рамантычны верш «Крылы». Самым суровым выпрабаваннем на шляху лірычнага героя, поўнага юнацкіх намераў, стала вайна. Але ніякія нягоды не змаглі пахіснуць яго рамантычнай мары аб вялікім палёце да шчасця. З вайны ён выйшаў больш вопытным, узмужнелым, застаючыся ўсё тым жа рамантыкам, нястомным у сваім імкненні зрабіць лепшай, светлай будучыню:

 

Адчуў я прагу вышыні,

Зямля дала мне сілы,

Мяне ўзнялі юнацтва дні –

Майго адлёту крылы.

 

Каб нават я забіты лёг

На дне сырой магілы,

Скарыцца б і тады не змог,

Свае не склаў бы крылы.

 

Тут надзвычай яскрава выявілася і грамадзянская, і творчая пазіцыя паэта, аптымізм яго светаўспрымання. Вялікім жыццялюбам, актыўным будаўніком савецкага ладу жыцця, нястомным абаронцам заваёў сацыялізму ўвайшоў ён у нашу літаратуру.

Цэлае паўстагоддзе Куляшоў апантана працаваў на ніве роднай паэзіі. Дванаццацігадовым падлеткам апублікаваў свой першы верш. А ў пярэдадзень вайны зусім яшчэ малады Куляшоў ужо стала заняў сваё месца ў літаратуры, аказваў уплыў на маладзейшых. «Паяўленне яго нізкі «Юнацкі свет» было надзвычайнай падзеяй у нашай паэзіі для майго пакалення, – прызнаваўся пазней Мікола Аўрамчык. – Вершы Аркадзя Куляшова вельмі любіў і часам чытаў на памяць Мікола Сурначоў».

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page