top of page

ТВОРЧАСЦЬ

МАЙСТЭРСТВА ПЕРАКЛАДЧЫКА

"Кожны паэт павінен займацца перакладамі. Я лічу пераклад часткай сваёй творчасці. Таму нароўні з тым, што пішу сваё, перакладаю вершы паэтаў, якія мне падабаюцца. Далучэнне да творчых крыніц Шаўчэнкі, Пушкіна, Лермантава, Лангфэла з'явілася для мяне вялікай школай паэтычнага майстэрства. Пераклады – асабліва з класічнай паэзіі – акрамя таго, што ўзбагачаюць паэта, раскрываюць магчымасці і нашай мовы, дапамагаюць распрацоўцы літаратурнага стылю".

Аркадзь Куляшоў

Артыкулы 1.jpg
есенин 1.jpg
Котляревский.jpg
Лермонтов 2.jpg
Лонгфелло 1.jpg
пушкин 1.jpg
Твардовский 1.jpg
Шевченко 1.jpg

2009 ..............

А.М. Воінава, А.М. Палуян

МОЎНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ПЕРАКЛАДУ ПАЭМЫ

М.Ю. ЛЕРМАНТАВА «МЦЫРЫ»

НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ А. КУЛЯШОВЫМ

Старонкі ўзаемасувязей беларускай і рускай літаратур праз мастацкі пераклад і ўзаемапераклад у значнай ступені пачаліся з асэнсавання творчасці прызнаных класікаў рускай літаратуры. Іх літаратурная спадчына прываблівала беларускіх літаратараў і чытачоў магутнай мастацкай праўдай, народнасцю, уменнем стварыць нацыянальныя характары і інш. Ніжэй прапануецца аналіз некаторых моўных асаблівасцей перакладу Аркадзем Куляшовым паэмы «Мцыры» класіка рускай літаратуры М.Ю. Лермантава на беларускую мову.

 

Нягледзячы на значныя дасягненні ў пытаннях тэорыі і практыкі перакладу, малараспрацаваным застаецца моўны аспект мастацкага перакладу. Але для 'практыкі перакладу, і тым больш для яго тэорыі з’яўляецца неабходнасцю лінгвістычная аснова, веданне заканамернасцей, якія існуюць паміж пэўнымі мовамі. Лінгвістычная аснова мастацкага перакладу складаецца з супастаўлення моўных адзінак, выяўлення адпаведнікаў у перакладаемым тэксце і мове-арыгінале. Такія адпаведнікі могуць быць поўнасцю тоеснымі і дакладна перадаваць сэнс і стылістычнае адценне адзінкі перакладаемага твора; адпаведнік можа выбірацца з сінанімічнага раду і крыху адрознівацца аб’ёмам значэння і функцый. Найбольш цікавым для даследчыка з’яўляюцца выпадкі трансфармаваных адпаведнікаў, выкарыстанне якіх дыктуецца ўплывам паэтычнага кантэксту, творчай манерай перакладчыка, немагчымасцю захаваць страфу ў паэтычным творы і г. д.

А. Куляшоў добра адчуваў, што перакласці класіка рускай літаратуры – значыць не толькі захаваць сэнс арыгінала, але і асаблівасці яго мастацкай спецыфікі, арганічна спалучыць вернасць перадачы лермантаўскага тэксту з узнаўленнем яго мастацкай формы ў беларускім варыянце. Аднак гэта не скоўвала творчай ініцыятывы Куляшова-перакладчыка, не стрымлівала яго пошукаў пры выпрацоўцы сваёй сістэмы перакладу.

Сінтаксічная будова паэмы «Мцыры» М.Ю. Лермантава вельмі багатая: у ёй выкарыстоўваюцца розныя тыпы сказаў – простыя, аднасастаўныя, складаныя, складаныя сінтаксічныя канструкцыі. Перакладчык імкнецца адэкватна ўзнаўляць пэўную сінтаксічную канструкцыю. Так, просты сказ ён перакладае простым: И божья благодать сошла на Грузию – Раскоша боская сышла на Грузію, складаназалежны – адпаведнай канструкцыяй: Ты хочешь знать, что видел я на воле? – Ты хочаш знаць, што бачыў я на волі? Неабходна адразу ж адзначыць, што простыя сказы ўжываюцца значна радзей у параўнанні са складанымі, што з’яўляецца мастацкай асаблівасцю лермантаўскага твора.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

К.Л. Хазанава

ВОБРАЗНЫЯ АЗНАЧЭННІ ПАЭМЫ

М.Ю. ЛЕРМАНТАВА «МЦЫРЫ»Ў ПЕРАКЛАДЗЕ

А. КУЛЯШОВА НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ

2005 ..............

У працэсе перакладу мастацкага твора самым цяжкім з’яўляецца захаваць вобразнасць, выразнасць, эмацыянальнасць арыгінала, тыя якасці, якія робяць тэкст мастацкім творам. Куды прасцей перадаць сюжэт твора. Дарэчы, змест большасці твораў можна пераказаць некалькімі сказамі. Але мастацкі твор пры гэтым знікне. Каб на іншай мове заззяла роўнае па каштоўнасці першакрыніцы літаратурна-мастацкае стварэнне, патрэбна вялікая праца. На іншай мове ў працэсе перакладу павінен з’явіцца не толькі сам аб’ект перакладу – пэўны мастацкі твор, але і адметны стыль, почырк, належны толькі пісьменніку ці паэту – аўтару арыгінала, прычым менавіта ў пэўным, канкрэтным творы, які перакладаецца.

Асноўная ўвага пры гэтым скіроўваецца на вобразна-выяўленчыя сродкі. Яны з’яўляюцца своеасаблівымі носьбітамі эстэтычнага зместу твора, пераўзнавіць які сродкамі іншай мовы – галоўная задача перакладчыка-творцы.

Такім творцам быў А. Куляшоў, які пераклаў на беларускую мову частку чароўнай паэтычнай спадчыны вялікага рускага паэта М.Ю. Лермантава, «паэта геніяльнага і так рана загінуўшага, неўміручага і назаўсёды маладога».

Адным з перакладзеных Куляшовым на беларускую мову твораў Лермантава была паэма «Мцыры». Гэтай паэме, як і іншым стварэнням Лермантава, уласціва злучэнне прастаты і ўзвышанасці, натуральнасці і арыгінальнасці. Тут суіснуюць зруйнавальны запал юнака Мцыры, заклік да пазбаўлення ад няволі і міленькая песенька закаханай рыбкі.

Куляшоў пры перакладзе паэмы, вобразна-выяўленчых сродкаў яе мовы, перш за ўсё абапіраўся на арыгінал. Для часткі эпітэтаў ён падабраў адпаведнікі ў беларускай мове, не змяніўшы семантычнай ці структурнай сутнасці радкоў МА (мовы арыгінала): Вдруг – голос – лёгкий шум шагов... – Ды раптам голас, лёгкі крок...; надпись говорит О славе прошлой – Гаворыць надпіс ... Аб даўняй славе; А у себя не находил Не только милых душ – могил! – А сярод вас я не знайшоў Не толькі любых душ – крыжоў!; В то утро был небесный свод Так чист, что ангела полёт Прилежный взор следить бы мог – Такі быў чысты небасхіл, Што мог бы рух анёльскіх крыл Старанны позірк прасачыць.

Такія адпаведнікі не парушаюць лексіка-семантычнай эквівалентнасці перакладу і арыгінала: лексема любы магчыма як адпаведнік рускаму милый, бо яны супадаюць у семе ‘прыемны’, якая стала галоўнай у семантыцы прыметнікаў ва ўказаных радках. Зыходзячы з кантэксту, Куляшоў павялічыў эмацыянальнасць, ужыўшы замест дакладнага аналага (мілы) слова любы ‘родны, неабходны’.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

2005 ...........................

Т.В. Сенькевич

ЛИРИКА М.Ю. ЛЕРМОНТОВА

В ПЕРЕВОДАХ А. КУЛЕШОВА

В статье рассматриваются стихотворения М.Ю. Лермонтова в переводах белорусского классика, определяются черты метода перевода А. Кулешова-переводчика, позволяющие углубить, конкретизировать богатство, разнообразие, противоречивость мира чувств и переживаний лирического героя русского поэта. Автор статьи убедительно доказывает, что переводы способствуют взаимообогащению литератур.

 

Проблема перевода, являясь одной из самых сложных в сравнительном литературоведении, остро встала сразу, как только появился интерес к литературному творчеству других народов. Отмечая эстетическую функцию литературы, еще В.Г. Белинский писал, что переводов художественных произведений необходимо как можно больше. «О пользе говорить нечего: она такая очевидная, что никто не может в ней усомниться, главная же польза последних (переводов художественных произведений. – Т.С.), кроме наслаждения действительно прекрасным, заключается больше всего в том, что они служат развитию эстетического чувства, формированию вкуса и распространению действительных понятий о прекрасном».

Современный белорусский исследователь проблемы перевода с близкородственных языков В.П. Рагойша отмечает, что «художественный перевод полноправно входит в родную для переводчика литературу, обогащает ее идейно-тематически и жанрово-стилистически, становится одним из элементов национального литературного контекста». Переводчик всегда оказывается перед выбором: либо он строго следует за автором, либо этот перевод будет далеким от оригинала, художник будет волен выбирать изобразительные средства, и тогда уж он, а не автор, окажется в центре внимания читателя. В переводе важно передать содержание оригинала, его эмоциональный пафос. Не менее актуальной является передача художественными средствами сопереживания автора, переводчика, читателя.

Лермонтовские произведения всегда привлекали внимание многих белорусских переводчиков. Его поэмы переводили Я. Колас, М. Кравцов, А. Зарицкий, А. Белевич, А. Велюгин, В. Шаховец, М. Климкович. Одним из самых талантливых переводчиков М.Ю. Лермонтова на белорусский язык является А. Кулешов. Белорусский поэт и литературный критик Н. Кислик считал, что Лермонтов близок Кулешову «обнаженной поэтической диалектикой, сопряжением в строке резких противоположностей, острым внутренним драматизмом. Подобная поэтическая диалектика в значительной степени характерна и для поэзии самого Кулешова, хотя у нее, разумеется, иной внутренний источник».

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

1989 ...........................

Мікола Арочка

ЗОРКА ЗОРЦЫ ГОЛАС ПАДАЕ

Паэзія Лермантава ў творчым лёсе Аркадзя Куляшова... Калі я кранаюся думкай паэзіі гэтых двух волатаў слова, міжвольна набягае на ўспамін тое першае незвычайна моцнае ўражанне, якое спазнаў я, чытаючы лермантаўскія вершы «Кінжал», «Паэт», «Сон» і іншыя – у выдатных куляшоўскіх перакладах, што часта з’яўляліся ў друку ў 60-х гадах, а пасля выйшлі асобнай кніжкай (1969). Аднак ці мог я здагадвацца тады, якую ролю лермантаўскай паэзіі суджана было адыграць у той час у лёсе Куляшова? Чаму паэзія Лермантава паклікала ў той бурлівы час Куляшова-перакладчыка? Чаму ўзнікла вострая патрэба – мацаваць далей творчыя сувязі? Пазней я зразумеў, што перад намі не проста творчыя сувязі, а паэтычны лёс Куляшова.

Можа паказацца неверагодным, што ў той вятрыста-свежы час, калі наша грамадскае і творчае жыццё ішло пад знакам XX і XXII з’ездаў партыі, нечакана ў творчасці Аркадзя Куляшова склалася тупіковая сітуацыя ці, паводле яго ж прызнання, «карандаш заела». Мы ведаем, якая актыўнасць ахапіла тады ўсе творчыя пакаленні, а да многіх са старэйшых (Максіма Танка, Пімена Панчанкі) прыйшло новае дыханне, як бы «другое нараджэнне». Аркадзю Куляшову не суджана было так хутка выйсці да ўласна-творчай актывізацыі, так паспяхова і крута, як сябры-паплечнікі, творча пераарыентавацца, перабудавацца. Але было б не зусім слушна, што Куляшова ў гэты час і сапраўды спасцігла паласа зацяжнога нятворчага маўчання.

Так і не так. Маўчання напраўду не было. Куляшоў, як кажуць, з галавой ды і са шчырай душой увесь аддаўся стыхіі перакладаў. Так, як часта ратавалі сябе перакладамі ў складаныя часы Б. Пастарнак, М. Забалоцкі і іншыя. Ішла балючая ўнутрана-творчая перабудова. Паэт адчуваў таксама патрэбу ў самаачышчэнні, у паэтычнай споведзі перад часам. Заслуханы ў водгулле мінулага стагоддзя, ён пайшоў на покліч духоўнага яднання з паэзіяй Пушкіна, Лермантава. Яго ўстрывожаная духоўнасць у судакрананні з імі адшукала для сябе і новыя сувымярэнні ў часе, і ўжо выпрабаваны спосаб творчага самавыдаткавання. Заўважым з гэтага выпадку, што ў вершы «Пастух» А. Куляшоў паспрабаваў асэнсаваць такія часы ўласнага непісання, калі ён з ахвотай, без ніякай прынукі ўласнай музай «дагаджаў» вядомым і строгім музам класічнага прыгожага пісьменства: «Рады я, калі душа чужая, стаўшы словам жывым пад пяром, раптам думку маю абуджае...»

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Т.В. Салдаценка

А. КУЛЯШОЎ – ПЕРАКЛАДЧЫК М.Ю. ЛЕРМАНТАВА

1986 ........

Даволі часта можна пачуць выказванні, што пераклады класічных твораў рускай літаратуры на мовы народаў СССР не патрэбны, бо кожны чалавек нашай краіны валодае рускай мовай, а арыгінал не заменіць нават самы лепшы пераклад. На першы погляд, гэтая думка можа здацца правільнай. Але яшчэ В.Р. Бялінскі пісаў, што перакладаў мастацкіх твораў патрэбна як мага больш. «Аб карысці гаварыць нечага: яна так відавочная, што ніхто не можа ў ёй усумніцца, галоўная ж карысць апошніх (перакладаў мастацкіх твораў. – Т.С.), апрача насалоды сапраўды прыгожым, заключаецца найбольш у тым, што яны служаць дзеля развіцця эстэтычнага пачуцця, фарміравання густу і распаўсюджвання сапраўдных паняццяў аб прыгожым». Такім чынам, Бялінскі вылучае эстэтычную функцыю.

Сучасны беларускі даследчык праблемы перакладу з блізкароднасных моў В.П. Рагойша адзначае, што «мастацкі пераклад паўнапраўна ўваходзіць у родную для перакладчыка літаратуру, узбагачае яе ідэйна-тэматычна і жанрава-стылёва, становіцца адным з элементаў нацыянальнага літаратурнага кантэксту». Паводле Рагойшы, менавіта дасягненні нацыянальнай літаратуры вызначаюць «пераклады пэўных, тых, а не іншых, пісьменнікаў і твораў». Безумоўна, абраныя для перакладу творы павінны быць сапраўды высокаідэйнымі і высокамастацкімі, г. зн. такімі, якія робяць уплыў на развіццё той ці іншай нацыянальнай літаратуры.

Перакладчык, перш чым узяцца за пераклад, павінен глыбока вывучыць эпоху, у якой жыў аўтар твораў, якія ён збіраецца перакладаць, ведаць яго светапогляд, акружэнне, творчыя прынцыпы. Акрамя таго, перакладчыку патрэбны багаты жыццёвы і творчы вопыт.

А. Куляшоў рана пачаў складаць вершы. Яшчэ будучы падлеткам, ён стварае даволі сталыя творы. Ніл Гілевіч у артыкуле «Крокамі волата» сцвярджае: «Ведаю, што праводзіць гістарычныя аналогіі – справа рызыкоўная, але памяць міжволі нагадвае, якой высокай паэтычнай культуры вершы і паэмы пісалі ў 14–15-гадовым узросце Пушкін і Лермантаў. Падобнае незвычайна ранняе выспяванне чалавека і паэта з выключнай чуйнасцю да слова, да складу і ладу ў вершы бачым мы ў творчай біяграфіі Аркадзя Куляшова».

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

1976 ..................

М. Стральцоў

«У СПЁКІ ЧАС, НА ЎЛОННІ ДАГЕСТАНА...»

Каторы ўжо раз хачу і не магу растлумачыць сабе неадчэпна-пакутлівую, чараўнічую ўладу лермантаўскіх радкоў:

 

В полдневный жар в долине Дагестана

С свинцом в груди лежал недвижим я...

 

Мы не ведаем, што папярэднічала гэтаму. Можа, чалавек падарожнічаў з казённай паперай «по казенной надобности»; горскія кулі рассеялі ненадзейны канвой – і вось у выніку гэта:

 

Глубокая еще дымилась рана,

По капле кровь точилася моя.

 

Можа, Пячорын гнаўся за недасяжным шчасцем: верны конь, высіліўшыся, упаў на дарозе і сканаў, а гаспадара яго напаткала ўсё тая ж куля. А можа, чалавек сам падняў на сябе руку...

А ведаем мы вось што.

Чалавек адзін ляжыць на пяску даліны, сонца няшчадна паліць жоўтыя скалы, а адначасна і яго, бо спіць ён «мертвым сном». Толькі «мёртвы сон» гэты яшчэ пакуль не смерць, гэта сапраўды сон.

I вось мроіцца яму, магчыма, Пецярбург, гасціная, шумлівае застолле пад залаціста-дымнымі люстрамі, і звон бакалаў, і ліхаманкавыя наэлектрызаваныя бляскам раскошы, гуллівай весялосцю позіркі, і ён, той, хто спіць мёртвым сном, кожнай жылкаю сваёй істоты прысутнічае там, у гэтай залаціста-дымнай зале. О, як яму знаёмае ўсё тут, як ён ведае ўсё пра іх, як ведае ўжо ўсё, нарэшце, наперад і пра сябе, але ж яны... не ведаюць! I яму, мусіць, ад гэтага так горка ў гэтай ягонай ужо ніколі непераадольнай, пакуль яшчэ па-чалавечы ўсвядомленай самоце.

Яму трошкі шкада сябе, але прызнацца ў гэтым ён здолеў бы толькі той, што

 

...в разговор веселый не вступая,

Сидела там задумчиво одна,

И в грустный сон душа ее младая

Бог знает чем была погружена;

И снилась ей долина Дагестана;

Знакомый труп лежал в долине той;

В его груди дымясь чернела рана,

И кровь лилась хладеющей струей.

 

I названа ўсё гэта – «Сон». Чалавеку «с свинцом в груди» сніцца вечаровае баляванне «в родимой стороне», а некаму ўжо там, далёка адсюль, сніцца даліна Дагестана і знаёмы труп на ёй. Сон у сне. I ўсё гэта зноў жа заключана ў сон, бо піша ж пра ўсё гэта жывы чалавек, бо яму ўсё гэта бачыцца... у сне.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

М. Ларченко

«ЗОРКА ЗОРЦЫ ГОЛАС ПАДАЕ...»

М.Ю. Лермантаў. Выбраная паэзія. У перакладах

А. Куляшова. Выдавецтва «Беларусь». Мінск, 1969.

1971 ..............

Лермонтов давно и прочно, навсегда вошел в духовную жизнь белорусского народа. Вошел, будучи еще не переведенным, как свой, родной. В народной поэме «Тарас на Парнасе» запечатлелось это народное признание. Со временем место Лермонтова в белорусской культуре определялось все более отчетливо, становилось все более значительным, благотворно влияя на эстетический и нравственный уровень белорусского художественного слова, а после Великой Октябрьской социалистической революции Лермонтов обрел в Белоруссии всенародного читателя.

Постепенно, благодаря усилиям многих белорусских поэтов-переводчиков, Лермонтов стал и явлением белорусской поэзии. «Демон», «Мцыри», «Измаил-Бей», «Кавказский пленник», «Песня про купца Калашникова», многие стихотворения пришли к белорусскому читателю в переводах Я. Коласа, П. Глебки, А. Зарицкого, А. Белевича, А. Велюгина, Я. Семежена, С. Дергая...

Мы не останавливаемся сейчас на этом подробно, ибо теме «Лермонтов и Беларусь» собираемся посвятить обстоятельное исследование. Хочется поделиться впечатлениями только от последней встречи с белорусским Лермонтовым – с Лермонтовым, переведенным на белорусский язык народным поэтом Белоруссии Аркадием Кулешовым.

Поэзию Лермонтова мы все знаем в оригинале. В нашу жизнь с детства навсегда входят и жгучие его стихи, его страстный, неистовый разговор с временем, и трагическая судьба. Тем более нужным становится это громадное поэтическое явление для белорусского стиха, для развития, расширения национальных изобразительно-стиховых возможностей, для обретения высокой духоподъемности, для свободы сношений с русской поэзией, являющейся замечательной частью мировой культуры.

Переводить Лермонтова – задача насущная и благородная, но и неимоверно трудная. Как передать в белорусской языковой стихии, имеющей совсем иные поэтические (и читательские) традиции, лермонтовскую напряженность, горечь и страсть, как найти им стилевые, композиционные, лексические соответствия, как заново, пользуясь белорусским словом и опытом обретения национальных поэтических форм, организовать в стройное и гармоническое единство бездну интонационных и лингвистических нюансов, сохранить живописные и музыкальные особенности неповторимых лермонтовских стихов? А как сохранить те историко-литературные и речевые ассоциации, которых просто-таки не могло и не может быть ни в каком другом, кроме русского, языке? (Сошлемся на пример, приведенный в одной статье М. Стрельцовым. В стихотворении «В полдневный жар в долине Дагестана...» есть своеобразная автоцитата – «с свинцом в груди», а также приглушенная, почти незаметная цитата из Пушкина – «недвижим он лежал и странен был томный мир его чела». Ведь и это тоже приходится учитывать переводчику.)

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

А.А. Куляшоў

ТРЫ СУСТРЭЧЫ З ЛЕРМАНТАВЫМ

1964 ........................

У пачатку 1940 года, да стагоддзя з дня смерці М.Ю. Лермантава, Беларускае дзяржаўнае выдавецтва распачало работу па выданню выбраных твораў паэта на беларускай мове. Прапанавалі і мне, тады яшчэ маладому паэту, прыняць удзел у цяжкой і пачэснай рабоце. I хаця да гэтага часу ў маім творчым актыве быў пераклад «Цыганоў» А.С. Пушкіна, прызнаюся, з пачуццём трапяткой нясмеласці сустрэў я гэтую прывабную і адказную прапанову. Калі ж я даведаўся, што паэмы Лермантава «Дэман» і «Мцыры», уключаныя ў аднатомнік, аддадзены для перакладу іншым паэтам, а мне прапануецца перакласці ўсе найбольш вядомыя вершы паэта, маё рашэнне завагалася, як шалі, на якія развага кідала то смелую рашучасць, то баязлівую няўпэўненасць.

Я думаў аб тым, што вершы Лермантава ўсе ведаюць на памяць з дзіцячых год, што ўсе яны непадобныя адзін на другі, што кожны з іх – свой адменны эмацыянальны свет, у які кожны раз трэба будзе ўваходзіць спачатку. Затое колькі ў іх сапраўднага сур’ёзнага пачуцця, неспакою, вечна маладой прагі жыцця, якая гэта чыстая, магутная і творча ўзбагачаючая крыніца!.. Ад прапановы я не адмовіўся, але канчатковы адказ абяцаў даць праз месяц. А сам тут жа пачаў перакладаць, праўдзівей кажучы, – спрабаваць сілы: ці атрымаецца? Гэта ж не жарты – мне трэба было, у пэўным сэнсе, прайсці ўвесь шлях паэта, хвалявацца яго хваляваннямі, жыць, думаць і перажываць так, як ён: гнеўна адгукацца на злачыннае забойства Пушкіна, пісаць гімн абаронцам Барадзіно, жыць выгнаннікам на Каўказе, вяртацца адтуль і зноў ехаць туды з цяжкім прадчуваннем гібелі; напісаць прарочы верш аб ёй. Наперадзе ў мяне была сустрэча з самім Лермантавым. I да таго ж – не першая: я ўжо двойчы, калі так можна сказаць, сустракаўся з любімым паэтам.

Першая мая сустрэча была завочнай.

Яна адбылася амаль паўвека назад, калі я не ўмеў не толькі чытаць і пісаць, але нават хадзіць і размаўляць як след не навучыўся. Гэта быў узрост, аб якім усе людзі, што жывуць на зямлі, маюць далёкае і цьмянае ўяўленне і мяркуюць аб ім галоўным чынам па ўспамінах родных і знаёмых. Дык вось, калі верыць успамінам маіх бацькоў, знаў Лермантава я літаральна з калыскі, з таго самага моманту, калі сярод іншых цацак і забавак увага мая спынілася на хатнім альбоме. То быў альбом пісьменнікаў – дадатак да часопіса «Пробуждение», які выпісвалі мае бацькі – вясковыя настаўнікі. Добра і нават багата аформлены, ён, можна сказаць, пазнаёміў мяне з гісторыяй рускай літаратуры ў асобах. Хутка я беспамылкова адрозніваў Жукоўскага ад Пушкіна, Лермантава ад Някрасава, Тургенева ад Талстога, Горкага ад Леаніда Андрэева. Чамусьці асаблівай маёй увагай, любоўю і прызнаннем карысталіся Пушкін і Лермантаў, яны адразу і цвёрда ўвайшлі ў мой калысковы лексікон. Не таму, вядома, што я ўжо тады прадчуваў нялёгкі лёс перакладчыка іх твораў на беларускую мову. Жарты жартамі, але, як знаць, можа б, і іншай была мая будучая любоў і цяга да літаратуры без гэтага завочнага знаёмства.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page