top of page

ТВОРЧАСЦЬ

МАЙСТЭРСТВА ПЕРАКЛАДЧЫКА

"Кожны паэт павінен займацца перакладамі. Я лічу пераклад часткай сваёй творчасці. Таму нароўні з тым, што пішу сваё, перакладаю вершы паэтаў, якія мне падабаюцца. Далучэнне да творчых крыніц Шаўчэнкі, Пушкіна, Лермантава, Лангфэла з'явілася для мяне вялікай школай паэтычнага майстэрства. Пераклады – асабліва з класічнай паэзіі – акрамя таго, што ўзбагачаюць паэта, раскрываюць магчымасці і нашай мовы, дапамагаюць распрацоўцы літаратурнага стылю".

Аркадзь Куляшоў

Артыкулы 1.jpg
есенин 1.jpg
Котляревский.jpg
Лермонтов 1.jpg
Лонгфелло 2.jpg
пушкин 1.jpg
Твардовский 1.jpg
Шевченко 1.jpg

2002 .......................

М.П. Кенька

З НАЗІРАННЯЎ НАД РУКАПІСАМ

ПЕРАКЛАДУ«СПЕВУ АБ ГАЯВАЦЕ»

Г. ЛАНГФЕЛА А. КУЛЯШОВЫМ

Ці не кожны творца, раней або пазней, адчувае сваю еднасць з Сусветам, ставіць сябе, што называецца, у кантэкст сусветнага жыццёвага, і вядома, літаратурнага працэсу. У Аркадзя Куляшова гэта адбылося ў 70-я гады. У вершах з «Новай кнігі», у паэмах «Цунамі» і Далёка да акіяна» практычна знікае канкрэтыка яго ўласнага быцця, вядзецца роздум аб глабальных чалавечых праблемах, з’яўляюцца вобразы акіяна, Зямлі, міжпланетнай прасторы. У гэты час ён і як перакладчык узнімаецца вышэй сваіх звыклых інтарэсаў, схільнасцей. Дагэтуль ён ніколі не перакладаў з моў, якія не былі яму вядомымі, а выбіраў для перастварэння вершы і паэмы народаў-суседзяў. А тут яго зацікавіў твор заакіянскага аўтара пра зямлю, якая ляжыць у другім паўшар’і, далёка за акіянам – паэму Г. Лангфела, «Спеў аб Гаяваце». Гэты твор быў блізкі да таго, над чым ён у той час працаваў, у ім адбілася філасофія чалавечага існавання, у гіпербалізаваным казачна-фантастычным выглядзе паўставала светаадчуванне ўзвышанае, усясветнае, высакароднае, яно адлюстроўвала ідэал быцця чалавека сярод прыроды.

Аркадзь Куляшоў апавядаў аўтару гэтых радкоў, як рабіўся пераклад. Ён ведаў паэму Г. Лангфела з часоў дзяцінства па рускім перакладзе I. Буніна, але не хацеў рабіць пераклад з перакладу. Паводле яго слоў, студэнт тагачаснага інстытута замежных моў (імя яго не было названа) зрабіў падрадкоўнік, але не на беларускай, а на рускай мове, бо тады англа-беларускаму перакладу не вучылі, не было ні адпаведных слоўнікаў, ні падручнікаў. Студэнт па просьбе А. Куляшова пачытаў урыўкі з паэмы ўголас па-англійску, што дало перакладчыку магчымасць услухацца ў надзвычай своеасаблівы рытм твора. Але змест усё ж даводзілася «пераплаўляць» яшчэ і з рускай мовы на беларускую, адначасова надаючы яму мастацкую, паэтычную якасць.

Цяпер адкрылася магчымасць паназіраць, як рабіўся гэты пераклад. У архіве-музеі літаратуры і мастацтва захоўваецца (Фонд 411, адзінкі захавання 100–102) чарнавік перакладу і той самы падрадкоўнік, з якога ён рабіўся. Ёсць таксама машынапіс, які, відаць, пабываў у рэдактарскіх руках, бо там маюцца заўвагі на палях, зробленыя нечай іншай рукой, а не рукой Куляшова. Паколькі ў беларускай літаратуры не так ужо многа высокамастацкіх перакладаў з падрадкоўніка, ды і не так ужо і многа ацалелых чарнавікоў такіх перакладаў, гэтыя рукапісы ў’яўляюць вялікую цікавасць. Па іх відаць, наколькі карпатліва працаваў Аркадзь Куляшоў над перакладамі, як многа варыянтаў перабіраў ён, шукаючы найбольш падыходзячае рашэнне. Асобныя ўрыўкі маюць па два, а некаторыя і па тры варыянты, ёсць радкі, якія правіліся і больш.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page