top of page

ТВОРЧАСЦЬ

МАЙСТЭРСТВА ПЕРАКЛАДЧЫКА

"Кожны паэт павінен займацца перакладамі. Я лічу пераклад часткай сваёй творчасці. Таму нароўні з тым, што пішу сваё, перакладаю вершы паэтаў, якія мне падабаюцца. Далучэнне да творчых крыніц Шаўчэнкі, Пушкіна, Лермантава, Лангфэла з'явілася для мяне вялікай школай паэтычнага майстэрства. Пераклады – асабліва з класічнай паэзіі – акрамя таго, што ўзбагачаюць паэта, раскрываюць магчымасці і нашай мовы, дапамагаюць распрацоўцы літаратурнага стылю".

Аркадзь Куляшоў

Артыкулы 1.jpg
есенин 1.jpg
Котляревский.jpg
Лермонтов 1.jpg
Лонгфелло 1.jpg
пушкин 1.jpg
Твардовский 1.jpg
Шевченко 2.jpg

М.М. Воінаў

АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ – ПЕРАКЛАДЧЫК

ТВОРАЎ Т.Р. ШАЎЧЭНКІ

1969 ...................

Вельмі важную ролю ў станаўленні ўласнага арыгінальнага стылю Аркадзя Куляшова адыграла яго работа над перакладам паэтычнай спадчыны вялікага ўкраінскага песняра Тараса Шаўчэнкі.

У 1939 г. «Кабзар» быў выдадзены на беларускай мове. Для гэтага зборніка 46 паэтычных перакладаў зрабіў і тады яшчэ малады паэт Аркадзь Куляшоў.

Перакладаць з украінскай мовы на беларускую цяжка з прычыны зманлівай лёгкасці гэтай задачы. На пераклад з блізкароднасных моў лажыцца вялікая нагрузка ў перадачы багатага падтэкста, паэтыкі, самых тонкіх нюансаў стылю. Якраз у гэтым напрамку і ішоў наш паэт, перакладаючы творы Кабзара. Ён захаваў змест і форму вершаў, збярог іх надзвычайную музыкальнасць, нацыянальны стыль. Улічыў Куляшоў і тое, што Шаўчэнка – адзін з самых цяжкіх для перакладу паэтаў, бо ў яго творчасці арганічна з’яднана наватарскае і традыцыйнае. Даволі складана перадаць багатыя ўнутраныя рыфмы Шаўчэнкі, захаваць багацце рытмікі і арыгінальнай метрычнай будовы яго твораў.

Перакладчык тонка адчуў усё гэта, таму і голас вялікага Кабзара на беларускай мове загучаў гэтак жа хораша, як і на ўкраінскай. Добра, напрыклад, зроблены переклады вершаў: «I на чужыне я ўзрос», «I багата я...», «Кукавала зязюлечка», «Ой, крыкнулі шэры гусі», «Туман, туман далінаю», «Палюбілася я» і інш. Няцяжка заўважыць. што пераклады атрымаліся лепшыя ў тым выпадку, дзе арыгіналы напісаны пад уздзеяннем фальклору. I гэта не выпадкова. Як Шаўчэнка, так і Куляшоў часта чэрпаў творчыя сілы з крыніц народнай мудрасці.

Пры аналізе перакладаў відавочна, што А. Куляшоў дакладна захоўвае змест арыгіналаў. Але для яго пераклад – справа творчая, і там, дзе ў мэтах захавання рытмікі і метрычнай будовы патрабуецца зрабіць перастаноўку слоў і радкоў, нават іх замену, перакладчык робіць гэта. Праўда, робіць іх не адвольна, а ў стылі ўкраінскага песняра і ў адпаведнасці з правіламі беларускай мовы. Цікавая ў гэтых адносінах работа над перакладам верша «I виріс я на чужині»:

I виріс я на чужині,

I сивію в чужому краі:

То одинокому мені

Здаеться – кращого немае

Нічога в бога, як Дніпро

Та наша славная краіна...

У перакладзе-падрадкоўніку ўсе словы, здаецца, гучаць гэтак жа на беларускай мове, як і на ўкраінскай. Але ў такім перакладзе знікае тонкая паэзія, атрымліваецца празаічны тэкст, рушыцца рытміка і метрычная будова верша. Таму Куляшоў смела ідзе на перастаноўкі слоў і радкоў унутры страфы, замяняе радкі. Ён шырока карыстаецца інверсіяй. У выніку верш захаваў музыкальнасць, глыбокую думку і сваю форму:

I на чужыне я ўзрос,

I на чужыне я сівею, –

I даў мне ў адзіноце лёс,

Здаецца, лепшую надзею –

Дняпро, што лашчыць сэрца нам

Ды нашу слаўную краіну...

Як прыклад удалай творчай работы можна прывесці паэму «Сотнік», якую перакласці даволі цяжка. Напісана яна арыгінальна: Шаўчэнка ў рамках адной паэмы некалькі разоў мяняе рытм, вершаваны памер. Перакладчык, не адступіўшыся ад зместа арыгінала, зрабіў гучанне паэмы арганічным для беларускай мовы. Цікавая ў гэтай паэме работа Куляшова над фразеалагізмамі. У адным выпадку для характэрных украінскіх фразеалагізмаў ён знаходзіць адэкватныя беларускія замяняльнікі («А жіночки... Лихий іх знае!», «Вони цю страву носом чують» – «Але жанкі, пярун іх знае», «Яны такое нюхам чуюць»). У тых жа выпадках, калі ўстойлівыя словаспалучэнні ў аднолькавай меры характэрны як для ўкраінскай мовы, так і для беларускай («Аж бачу, там тількі добро: де нас нема». «Щоб духу в хаті не було!»), яны застаюцца.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page