top of page

ТВОРЧАСЦЬ

МАЙСТЭРСТВА ПЕРАКЛАДЧЫКА

"Кожны паэт павінен займацца перакладамі. Я лічу пераклад часткай сваёй творчасці. Таму нароўні з тым, што пішу сваё, перакладаю вершы паэтаў, якія мне падабаюцца. Далучэнне да творчых крыніц Шаўчэнкі, Пушкіна, Лермантава, Лангфэла з'явілася для мяне вялікай школай паэтычнага майстэрства. Пераклады – асабліва з класічнай паэзіі – акрамя таго, што ўзбагачаюць паэта, раскрываюць магчымасці і нашай мовы, дапамагаюць распрацоўцы літаратурнага стылю".

Аркадзь Куляшоў

Артыкулы 1.jpg
есенин 2.jpg
Котляревский.jpg
Лермонтов 1.jpg
Лонгфелло 1.jpg
пушкин 1.jpg
Твардовский 1.jpg
Шевченко 1.jpg

М.П. Кенько
ПАЭЗІЯ СЯРГЕЯ ЯСЕНІНА Ў ПЕРАКЛАДАХ
АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

 

1976 ...............

З кожным годам усё шырэй разгортваецца працэс збліжэння культур сацыялістычных нацый. У гэтым працэсе важнае месца займае мастацкая літаратура. Узаемадзеянне і ўзаемаўплыў літаратур вядзе да ўзбагачэння нацыянальных здабыткаў мастацкага слова розных народаў. Значэнне, якое надаецца пытанням узаемасувязей нацыянальных літаратур братніх рэспублік нашай краіны, падкрэсліваецца і ў пастанове ЦК КПСС «Аб літаратурна-мастацкай крытыцы», дзе сярод актуальных праблем літаратуразнаўства называецца і неабходнасць больш глыбокага аналізу працэсаў узаемаўзбагачэння і збліжэння культур сацыялістычных нацый.

Беларуская літаратура звязана з літаратурамі іншых рэспублік шматлікімі творчымі кантактамі, якія выяўляюцца ў разнастайных формах. Адной з найбольш важных форм літаратурных узаемасувязей з’яўляецца пераклад. Праз яго адбываецца знаёмства з лепшымі творамі паэтаў і пісьменнікаў іншых нацыянальнасцей, абмен і асваенне вопыту, набытага імі, а таксама ўзбагачэнне мовы. Накоплен ужо багаты вопыт працы над перакладамі, асабліва з блізкароднасных моў – рускай і ўкраінскай. Гэты вопыт яшчэ далёка не поўнасцю даследаваны, патрабуе грунтоўнага тэарэтычнага асэнсавання, якое ў сваю чаргу паслужыла б справе далейшага ўдасканалення перакладчыцкай практыкі. Многія з беларускіх паэтаў поруч з уласнай творчасцю займаюцца перакладам. Сярод іх у першую чаргу трэба назваць народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, які ўжо каля сарака год працуе ў галіне перакладу класічнай і сучаснай паэзіі.

У дадзеным артыкуле ставіцца мэта высветліць некаторыя рысы перакладчыцкага майстэрства А. Куляшова на прыкладах перакладаў паэзіі Сяргея Ясеніна. У мінулым годзе споўнілася 80 год з дня нараджэння гэтага таленавітага рускага паэта. Нельга не прыгадаць, што яго паэзія здаўна мела вялікую папулярнасць на Беларусі. Ёсць нямала сведчанняў вялікай любві і захаплення беларускіх паэтаў творамі Ясеніна. Так, вядома, што многія паэты-маладнякоўцы зведалі ўплыў паэзіі Ясеніна на ўласную творчасць, які выяўляўся даволі шырока, – ад пераймання рытмікі вершаў да выкарыстання матываў яго лірыкі.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page