Барадулін Рыгор
"ПАМЯЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА"
КУЛЯШОЎ
У ШКОЛЕ
СЦЭНАРЫІ
"ЁСЦЬ У ПАЭТА СВОЙ АБЛОГ ЦАЛІННЫ..."
Вечарына, прысвечаная творчасці А. Куляшова
Эпіграф:
Пяройдзе шлях у новы шлях,
Расстанне – ў новае спатканне,
Напеў жалейкі – ў труб гучанне,
Выток жыцця – ў жыцця працяг.
А. Куляшоў
Ход мерапрыемства
Гучыць песня «Алеся».
Уступнае слова настаўніка.
Настаўнік. Хутка бягуць гады. Але, колькі б часу ні прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці людской Аркадзь Куляшоў – народны паэт Беларусі, якому і прысвечана сённяшняя вечарына. Мы паспрабуем яшчэ раз прайсці жыццёвымі сцежкамі паэта, пашырыць веды аб яго творчасці, аб культуры нашага беларускага народа. А каб было цікавей, правядзём вечарыну ў выглядзе конкурсу.
Сёння ў конкурсах будуць спаборнічаць дзве каманды. (Далей адбываецца знаёмства з капітанамі каманд і членамі журы. Кожная каманда абараняе сваю эмблему.) Першая каманда «Пралеска», паслухайце яе прадстаўленне.
Выступленне «Пралескі»
Пралеска – першая веснавая кветка. Хто не радуецца яе з’яўленню! Гэта ж яна апавяшчае, што прыйшла вясна:
Жылы дрэў напоўніліся сокам,
Ручаі імкнуцца да ракі,
Неба стала чыстым і высокім,
I пяюць вясёлыя шпакі.
На паляне ў светлым пералеску
Расцвілі, налітыя расой,
Сінія падснежныя пралескі
Пад аховай урачыстых хвой.
Настаўнік. Другая каманда – «Дзьмухавец», яе прадстаўленне.
Выступление «Дзьмухаўца»
Назва нашай каманды заключаецца ў загадцы. Адгадайце яе:
Ля дарогі шарык белы,
Вецер б'е, а шарык цэлы,
А як дзьмухнуць хлапчукі –
Пух ляціць ва ўсе бакі.
(Дзьмухавец)
I. Конкурс капітанаў на лепшага знаўцу біяграфіі паэта (па пытаннях, якія аформлены ў выглядзе карткі).
Пытанні да конкурсу капітанаў
1. Калі, дзе і ў якой сям’і нарадзіўся А. Куляшоў? (6 лютага 1914 г. у в. Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў.)
2. Дзе вучыўся А. Куляшоў? (У Мсціслаўскім педтэхнікуме, 1928–1930; на літаратурным факультэце Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута, 1931–1933.)
3. Колькі гадоў было паэту, калі з’явіўся ў друку першы яго верш? У якой газеце ён надрукаваны і як называўся? (Паэту было 12 гадоў; 1926 г. «Ты, мой брат», клімавіцкая акруговая газета «Наш працаўнік», пад псеўданімам Аркадзь Дуда.)
4. Творчая дружба з якімі таленавітымі паэтамі станоўча ўплывала на далейшае развіццё яго паэтычных здольнасцей? (Юліем Таўбіным і Змітраком Астапенкам.)
5. Калі выйшаў з друку першы зборнік паэта? Як ён называўся? (У 1930 г., зборнік «Росквіт зямлі».)
6. Якія паэмы А. Куляшова вы ведаеце? («Аманал», «Гарбун» («Антон Шандабыла»), «Баранаў Васіль», «У зялёнай дуброве», «Хлопцы апошняй вайны», «Сцяг брыгады», «Дом № 24», «Новае рэчышча», «Грозная пушча», «Толькі ўперад», «Далёка да акіяна», «Цунамі», «Варшаўскі шлях», «Хамуціус».)