top of page

СЦЭНАРЫІ

"АСУДЖАНЫ Я ЛЮБОЎЮ ПАЖЫЦЦЁВА..."
Літаратурна-музычная кампазіцыяда 100-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова
 

Ва ўмовах сучасных тэндэнцый гуманізацыі і дэмакратызацыі адукацыі, станаўлення ў сувязі з гэтым новага педагагічнага мыслення, намеры педагагічнай грамадскасці знаходзяць сваё ўвасабленне ў рэалізацыі ідэй «педагогікі супрацоўніцтва», у якіх адлюстраваны і сканцэнтраваны новыя накірункі педагагічнай тэхнікі педагога і выхаванца.

Супрацоўніцтва – гэта такі стан узаемаадносін, пры якіх аб’екты і суб’екты аб’ядноўваюцца ў агульнай дзейнасці адносінамі таварыства, узаемапавагі, узаемадапамогі, калектывізму; гэта сумесная развіваючая дзейнасць, замацаваная ўзаемапаразуменнем, пранікненнем у духоўны свет адзін аднаго. Такое супрацоўніцтва было арганізавана для падрыхтоўкі да святкавання 100-гадовага юбілею беларускага класіка, нашага земляка А.А. Куляшова. Кіраўніком і арганізуючым цэнтрам калектыву для падрыхтоўкі вечарыны стала дырэктар Магілёўскай бібліятэкі імя К. Маркса Г.І. Краўчанка. У працы над сцэнарыем прымаў удзел калектыў бібліятэкі, Я. Дудкіна (гарадскі цэнтр культуры), В. Рачыкаў (УК «Магілёўская капэла»), вучні школы мастацтваў № 5, кампазітар М. Яцкоў, а таксама студэнты В. Аніськова, В. Старасценка і дацэнт Л.М. Папова (УА «МДУ імя А.А. Куляшова»).

Мерапрыемства праходзіла ў Магілёўскай гарадской ратушы. Гледачамі былі ветэраны грамадскіх арганізацый, вучні школ і інш. Знамянальна, што літаратурна-музычная кампазіцыя адбылася 6 лютага 2014 г., у дзень нараджэння А.А. Куляшова.

Распрацаваны матэрыял можа быць выкарыстаны ў сярэдняй школе і ў вышэйшых вучэбных установах для паглыблення і пашырэння ведаў, як дапаўненне да асноўнай вучэбнай праграмы, для развіцця пазнавальных інтарэсаў падрастаючага пакалення. У працэсе падрыхтоўкі кампазіцыі і выступлення здзяйсняецца сувязь пакаленняў, выхаванне духоўна развітай асобы, здольнай да творчай дзейнасці ў сучасным свеце.

Вядучы: Сёння мы адзначаем стагоддзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. На жаль, ён ужо не з намі. Мы ж, тыя, хто наталяе прагу сваёй душы з крыніц паэзіі, па-ранейшаму з ім. Яна ўвайшла ў сэрцы чытачоў, як светлы і чысты Храм Паэзіі, той храм, што заўсёды вабіў да сябе Аркадзя Куляшова і ў якім нам так хораша, цёпла, утульна. Тайна нараджэння паэзіі, як і тайна нараджэння чалавека, – загадкавая. Каб яе разгадаць, трэба пазнаць краіну, душу народа, прыроду, падыхаць тым паветрам.

Выконваецца верш «Ёсць у паэта свой аблог цалінны, славесны тэкст гучыць на фоне музыкі I. Лучанка «Успамін» і саправаджаецца дэманстрацыяй слайдаў.

 

Гучаць званы і плач дзіцяці, на іх фоне – словы вядучага: Там, дзе ад веку сыходзяцца землі трох народаў: рускага, беларускага і ўкраінскага, на Магілёўшчыне, у вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна, 6 лютага 1914 года у сям’і настаўнікаў нарадзіўся Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў. Бацька яго, Аляксандр Мікалаевіч, родам з Аршаншчыны, атрымаўшы званне настаўніка ў Багародску пад Масквой, вярнуўся настаўнічаць на Мсціслаўшчыну. Маці, Кацярына Фамінічна, паходзіла з Крычаўскага павета, атрымала званне настаўніцы ў Магілёве. Бацька нядрэнна спяваў, нават некаторы час удзельнічаў у народным хоры. Была слыннай пявунняй і маці. Гэты песенны генетычны код не раз выяўляўся ў паэзіі А. Куляшова. Пасля заняткаў у школе маці бралася за звычайную сялянскую працу. У хаце спяваў калаўрот і пахла лёнам, грукаталі кросны. Увесну пад вокнамі слаліся сцежкі палотнаў, вытканых зімой. Калі тканіны станавіліся белымі, з іх шылі сарочкі дзецям. Тады Аркадзю было 3–4 гады. Дзяцінства яго прайшло каля берагоў Бесядзі. Гэта рака пралегла не толькі праз многія мясціны Беларусі, але і праз душу паэта. Яна калыхала яго найлепшыя мары і спадзяванні. Калі А. Куляшоў пісаў пра зямлю, дзе нарадзіўся, прыгадваў сваё першае каханне і, канечне ж, яе, Бесядзь, – раку маленства.

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць сцэнарый

 

bottom of page