top of page

"АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ: ЭТАПЫ ТВОРЧАСЦІ І ЛЁСУ"
Юбілейная вечарына

 

(Гучыць музычны твор "Алеся")

Я на ўсё жыццё абраў дарогу,

На якой калючак больш, чым руж

Сэрца – як набат, што б’е трывогу

За мільёны падгарматных душ.

А. Куляшоў

 

Аркадзь Куляшоў – народны паэт Беларусі, адзін з таленавітых і папулярных песняроў сучаснасці. Яго творчасць вызначаецца высокай паэтычнай культурай, рамантычнай прыўзнятасцю, філасафічнасцю, сувяззю з традыцыямі класічнай літаратуры і фальклорам. Аркадзь Куляшоў стварыў выдатныя ўзоры беларускай паэзіі, у якіх з мастацкай паўнатой і пераканаўчасцю выяўлена гераічная сутнасць характару савецкага чалавека, раскрыты глыбокі сэнс яго мужнай барацьбы і самаадданай працы на розных гістарычных этапах.

Нарадзіўся Аркадзь Куляшоў 6 лютага 1914 г. на Магілеўшчыне ў мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раёна ў сям’і настаўнікаў. У 1970 г. у паэме "Далека да акіяна " А. Куляшоў пісаў пра родную хату, у якой прайшло маленства:

Токам і адрынаю,

Правай палавінаю,

Кухняю гаротнаю,

Скрухай калаўротнаю

На краю сяла, –

Чым ты толькі родная,

Хата, не была?

Сапраўды, у сялянскай хаце, бывала, і сушылі збожжа, і малацілі, і ткалі, а ў зімовыя дні яна была прытулкам і для маленькага цялятка – вялікай дзіцячай уцехі.

Бацькі Куляшова, Кацярына Фамінічна Ратабыльская і Аляксандр Мікалаевіч Куляшоў, былі музычнаадоранымі людзьмі. Бацька ў маладосці некалькі гадоў жыў у Маскве і спяваў у народнай оперы.

Паэтычны талент А. Куляшова абудзіўся рана. Пісаць вершы ён пачаў з шасці гадоў, а ў 1926 г. Клімавіцкая раённая газета "Наш працаўнік" надрукавала яго верш "Ты мой брат". Аўтару было ў гэты час дванаццаць гадоў. Праз год было змешчана каля дзесяці вершаў у газеце "Магілёўскі селянін", а адзін верш быў надрукаваны нават у рэспубліканскай газеце "Беларуская вёска".

У 1928 г., калі юнаму паэту было чатырнаццаць гадоў, у часопісе "Полымя" з’явіўся верш "Бывай…". Гэты твор быў народжаны першымі і шчырымі пачуццямі да вельмі прыгожай дзяўчыны – Алесі Карыткінай. Юны паэт і Алеся пазнаёміліся , калі ў 1925 г. бацька Алесі прыехаў па нейкіх справах да бацькі Аркадзя, узяўшы з сабой дачку. Той было 13, а Аркадзю – 11.

Вобраз першага кахання жыў у сэрцы А. Куляшова ўсё жыццё, і таму ён неаднойчы згадваў Алесю ў сваіх паэтычных творах, вяртаўся да раней напісаных радкоў, шліфаваў іх. Верш "Бывай…" стаў шэдэўрам выдатнага паэта і цудоўнай песняй "Алеся", якая набыла шырокую папулярнасць дзякуючы музыцы Ігара Лучанка і выкананню яе ансамблем "Песняры".

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць сцэнарый

 

bottom of page