top of page

"АСУДЖАН Я ЛЮБОЎЮ ПАЖЫЦЦЁВА"
Літаратурнае свята

 

Сцэна нагадвае кватэру. Справа і злева – сталы з тэлефонам. На адным са сталоў – партрэт Аркадзя Куляшова, на другім – фатаграфія М.П. Шмырова. На цэнтральнай сцяне – плакат "Асуджан я любоўю пажыццёва", пад ім – сямейныя фатаграфіі паэта ў рамках. Уверсе – экран для фільма. Абапал сцэны прымацаваны плакаты: "Я – акіяна жытняга калоссе, мільёны лёсаў змешчаны ў маім", "Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая...".

 

Гучыць песня "Алеся" (словы А. Куляшова, музыка І. Лучанка).

 

Вядучая. Добры дзень! Перш чым пачаць нашу гутарку, просім прыслухацца да слоў песні.

Вядучы. (пасля невялікай паўзы). "Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая", – такімі ласкава-шчымлівымі словамі звяртаўся Аркадзь Куляшоў да сваёй каханай.

Вядучая. Аркадзь Куляшоў. Яго называлі салаўём паэзіі. І мы, прысвячаючы яму і яго творчасці сённяшняе свята, пастараемся пераканаць вас у тым, што так яно і было.

 

Гучнасць запісу песні "Алеся" ўзмацняецца.

 

Вядучы. Песня Ігара Лучанка і Аркадзя Куляшова "Алеся", што загучала на пачатку сямідзесятых, імгненна стала шлягерам.

 

Вядучыя становяцца злева і справа ад сцэны і глядзяць за тым, як на сцэну выходзіць Паэт, падыходзіць да аднаго са сталоў. Музыка паступова сцішваецца.

 

Паэт.

Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманны,

Палынны жаль смугой ахутаных дарог,

Каб я хвілінны боль і горыч гэтай раны

Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не мог...

("Бывай…")

Вядучая. Гучала адусюль, уражваючы слухача не толькі прыгажосцю, але і незвычайнай чысцінёй і пяшчотнасцю эмоцый паэтычнага слова.

Вядучы. Аўтару слоў, Аркадзю Куляшову, чалавеку амаль "юбілейнага ўзросту", пачалі тэлефанаваць сябры, прыяцелі, знаёмыя – аматары яго паэзіі.

 

Чуецца тэлефонны званок, за адным сталом – Паэт, за другім – Сябар.

 

Сябар. Добры дзень, Аркадзь!

Паэт. Добры.

Сябар. Тэлефаную пад уражаннем тваёй песні "Алеся". Я ў захапленні. Шчыра кажу: парадаваў, парадаваў.

Паэт. Я таксамы рады, што ты рады...

Сябар. Ведаеш, я не думаў, што ты такі малады душой.

Паэт. Добра ж ты ведаеш маю паэзію... (кладзе трубку).

Сябар. (нейкую хвіліну слухае кароткія гудкі і, разгублены, таксама кладзе трубку і ідзе за кулісы).

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць сцэнарый

 

bottom of page