top of page

"І КРУЖЫЦЦА ПЛАНЕТА КУЛЯШОВА..."
Вечар-партрэт

 

Вядучы 1: Добры дзень, паважаныя сябры. 6 лютага 2014 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Аляксандравіча Куляшова. Выдатны паэт, наш зямляк належыць да тых вышынных імён-маякоў, сапраўдных мастакоў слова, чыя творчасць і лёс неразрыўна звязаны з лёсам народа і Радзімы.

Яго называлі салаўем паэзіі. І мы, прысвячаючы яму і яго творчасці сённяшняе мерапрыемства, пастараемся пераканаць вас у тым, што так яно і было.

Вядучы 2: Нарадзіўся Аркадзь Куляшоў 6 лютага 1914 г. на Магілёўшчыне ў мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раёна ў сям'і настаўнікаў. Цікавіцца вершамі ўвогуле і спрабаваць пісаць іх пачаў рана. Першыя вершы з'явіліся на старонках Клімавіцкай акруговай газеты "Наш працаўнік" у 1926 г. Аўтару было тады ўсяго 12 гадоў. Беларуская паэзія не ведае, здаецца, другога такога ранняга крутога ўзыходу.

Вядучы 1: А ў 1928 г., калі юнаку было чатырнаццаць гадоў, у часопісе "Полымя" з'явіўся яго верш "Бывай...", першы варыянт песні "Алеся", якая сёння набыла шырокую папулярнасць, дзякуючы музыцы Ігара Лучанка і выкананню яе ансамблем "Песняры".

Першае каханне. Неспраўджанае, непадзельнае, безнадзейнае ці шчаслівае... Каго яно не абмінула? I ці для многіх засталося адзіным?

Вядучы 2:    

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.

Бывай, смуглявая, каханая, бывай.

Стаю на ростанях былых, а з паднябесся

Самотным жаўранкам звініць і плача май.

Алеся... Гэты вобраз праходзіць праз усю творчасць Куляшова. 3 гэтым імем мы сустракаемся ў многіх творах паэта, пачынаючы з верша "Бывай!..." і заканчваючы паэмамі "Толькі ўперад" і "Далёка да акіяна". Сястра паэта Надзея Аляксандраўна расказвала, што яна добра ведала Алесю Карыткіну. Гэта была вельмі прыгожая і абаяльная дзяўчына – першае і шчырае каханне юнага паэта. Памяць аб ёй ён пранёс праз усё жыццё.

Вядучы 1: У 1930 г., калі А. Куляшову было 16 гадоў, выйшла ў свет яго першая кніга "Росквіт зямлі". На кнігу адразу з'явіліся добрыя рэцэнзіі, паэта прынялі на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. У 18 гадоў – яшчэ дзве кнігі: "Па песню, па сонца..." і "Медзі дождж".

Значным здабыткам маладога А. Куляшова была створаная ў 1933 г. паэма "Аманал", якая ахоплівае даволі вялікі прамежак часу – устанаўлення ў краіне Савецкай улады і калектывізацыю сельскай гаспадаркі.

Вядучы 2: Жыццё маладога паэта складалася паспяхова. Ён скончыў інстытут, працаваў у газеце "Чырвоная змена", на беларускім радыё, быў разам з Кузьмой Чорным літаратурным кансультантам у Саюзе пісьменнікаў. Яго творы па юнацку радасныя і пафасныя.

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць сцэнарый

 

bottom of page