top of page

"ЁСЦЬ У ПАЭТА СВОЙ АБЛОГ..."
Літаратурна-паэтычная вечарынада 100-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова
 

Да вершаў, прызначаных чытальнікам, рэкамендуем падабраць матэрыялы для мультымедыйных прэзентацый па зместу.

​

Вядучы 1. Добры дзень, прыхільнікі беларускага слова, беларускай слыннай паэзіі.

Вядучы 2. Сёння мы пагаворым аб цудоўным самабытным паэце Аркадзе Куляшове.

 

Гучыць урывак з песні I. Лучанка «Алеся».

 

Вядучы 1. Мала хто не ведае сёння радкі гэтай песні, у аснову якой пакладзены верш «Бывай...», напісаны ў 1928 годзе чатырнаццацігадовым юнаком з далёкага кутка Беларусі. На час з’яўлення песні аўтар ужо быў сталым беларускім паэтам, у яго сотні вершаў і дзясяткі паэм. Аркадзь Куляшоў – яркі прадстаўнік беларускай паэзіі XX стагоддзя. Яго талент стаіць побач з талентамі Янкі Купалы і Якуба Коласа. I агонь яго таленту не згасае:

 

...Мой маналог, як палымяны конь,

Пачуўшы подых бур, стрыжэ вушамі,

Спяшаецца, паразмаўляўшы з вамі,

Ад вечнага агню ў жыцця агонь.

«Мой маналог; як палымяны конь...»,

 1964–1965

 

Вядучы 2. Нарадзіўся Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў 6 лютага 1914 года на ўсходзе Магілеўшчыны ў мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раёна. Гадаваўся на берагах Віхры і Бесядзі. Зялёныя дубровы і ельнікі, родныя рэкі, высокае неба малой радзімы заўсёды жывуць у яго паэзіі:

 

Ёсць на свеце роднае мястэчка,

Там штогод бываюць кірмашы;

Міма школы меленькая рэчка

Без мяне плыве ў цішы...

«Карусель», 1939

 

Вядучы 1. Яго бацькі, Кацярына Фамінічна Ратабыльская і Аляксандр Мікалаевіч Куляшоў, былі настаўнікамі, мелі немалую бібліятэку і адзіны ў мястэчку грамафон, па якім любілі слухаць рускую і італьянскую оперную класіку.

Хатняя атмасфера, у якой рос хлопчык, была ўзнёслай. Яе стваралі мастацкае слова і музыка. Бацькі паэта да ўсяго і самі добра спявалі. Праз усё жыццё Куляшоў пранёс любоў да паэзіі Лермантава і Пушкіна. Менавіта прыгажосць высокамастацкага слова абудзіла ў васьмігадовым беларускім хлапчуку пачуццё прыгожага і адкрыла яму яго ўласнае прызначэнне.

 

Чытальнік 1.

​

Я музу параўнаў бы з роднай маці,

Ды слоў для параўнання не стае.

Адна ёсць маці, што як сонца ў хаце.

Хто можа быць радней нам за яе?

 

Я б музу параўнаў са сцежкай першай,

Што песню абвяла вакол сяла,

Калі б мяне, з маёю песняй пешай,

Дарогам сцежка не перадала.

 

Калі б дарогі гэту эстафету

З рук палявых не аддалі шляхам,

Шляхі – чыгунцы, а чыгунка – свету.

Якое музе параўнанне дам?

 

Яна не маці, не дарога ў свеце,

А доля, з вечнай прагаю ў вачах.

Сцяжынкі ўслед за ёй бягуць, як дзеці.

Насустрач ёй ляціць за шляхам шлях.

«Я музу параўнаў бы з роднай маці...», 1963

​

Азнаямленчы фрагмент. Спампаваць сцэнарый

 

bottom of page