top of page

ТВОРЧАСЦЬ

КУЛЯШОЎСКІЯ ЧЫТАННІ

7 лютага

6-7 лютага

18-19 красавіка

2021

28-29 красавіка

11-12 снежня

26-27 красавіка

24 красавіка

24 красавіка

29-30 красавіка

2021 ......................

Абабурка Мікалай Васільевіч
ВІДАЗМЕНЫ БЕЛАРУСКІХ ФРАЗЕМ І ПАРЭМІЙ У ТВОРАХ А. КУЛЯШОВА

Артыкул прысвечаны даследаванню творчай пераапрацоўкі некаторых

агульнапрынятых фразем і парэмій А. Куляшовым у творах розных жанраў.

Корпус беларускай фразеалогіі і парэміялогіі больш-менш вызначыўся ў другой палове дваццатага стагоддзя, асабліва ў той перыяд, калі гэтыя навукі (навучальныя дысцыпліны) выдзеліліся як самастойныя, выйшаўшы з беларускай лексікалогіі. Беларуская лексікаграфія пацвердзіла выхад дадзеных навуковых дысцыплін асобнымі падраздзеламі, назваўшы іх «фразеаграфія» і «парэміяграфія», што прывяло да спецыяльнага складання фразеалагічных і парэміяграфічных слоўнікаў, або прасцей кажучы, слоўнікаў фразеалагізмаў (фразем) і слоўнікаў прыказак з прымаўкамі (парэмій). Працы Ф.М. Янкоўскага, І.Я. Лепешава, А.С. Аксамітава, І.А. Кісялёва, З. Санько і іншых яскрава паказалі нацыянальна-культурную спецыфіку адзначаных моўных (маўленчых) адзінак, іх арыгінальнасць і непаўторнасць у параўнанні з рускамоўнымі ў першую чаргу. Адлюстроўванне беларускай фразеалогіі і парэміялогіі ў такіх лексікаграфічных працах, як Руска-беларускі і Беларуска-рускі слоўнікі, а таксама Тлумачальныя слоўнікі беларускай (рускай) мовы можна назваць не толькі частковым, нямоўным, але і ілюзорным, ілюстрацыйным. Так званыя школьныя перакладныя і тлумачальныя слоўнічкі яшчэ ў значнай ступені зменшылі з колькаснага боку корпус беларускай фразеалогіі і парэміялогіі.

Беларускія паэты, празаікі і драматургі выкарыстоўваюць «народныя самацветы» пераважна ў нязменным выглядзе (асабліва празаікі і драматургі), аднак паэты ў адпаведнасці з рытмікай і рыфмоўкай «вымушаныя» змяняць як форму, так і змест шматлікіх фразем і парэмій. Гэтыя змены звычайна завуаляваныя, з першага чытання могуць быць неўбачаныя і прафесійным вокам лінгвіста ці літаратуразнаўца, але як моўна-выяўленчыя сродкі такога роду перайначаныя моўныя (маўленчыя) адзінкі могуць быць выключным, арыгінальным мікравобразам, нават наватворам аўтара (аўтарскім аказіянальным сродкам адлюстравання аб’ектыўнай ці суб’ектыўнай рэчаіснасці). Майстрам такой працы можна назваць Аркадзя Куляшова, у творах якога з самага пачатку кожнага збору твораў можна знайсці самую звычайную транспазіцыю старажытнага маўлення ў сучаснае. Так, двухрадковая страфа «Гучыць далёка ў чыстым полі Юнацтва песня аб светлай долі» сёння ўспрымаецца не так, як у савецкі перыяд з-за інакшага намінацыйнага значэння словазлучэнняў «чыстае поле» і «светлая доля». Сёння «чыстае поле» – гэта «прыбранае ад добрых ураджаяў вялікае, шырокае, калектыўнае» поле. У старажытнасці «поле» – гэта «светлая», «шэрая», «белая» паласа зямлі, засеяная сярод лесу («Этымалагічны слоўнік беларускай мовы»). У «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» [8, с. 332] зафіксавана слова «Чыстаполіца» са значэннем «чыстае поле і бязлессе», выкарыстанае Я. Брылём.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

2021 ......................

Абабурка Мікалай Васільевіч
АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ У МАІМ ЗВЫЧАЙНЫМ І НАВУКОВЫМ ЖЫЦЦІ

А. Куляшоў – трэцяя постаць у беларускай савецкай мастацкай літаратуры пасля першых дзвюх Я. Купалы і Я. Коласа. Праўда, наш алфавіт размеркаваў А. Куляшова ва ўсіх даведніках пасярэдзіне: Колас – Куляшоў – Купала. Але ісціннае жыццё – мацнейшае не толькі за алфавіты, але нават і за ўсялякія дынаміты (якія б яны не былі!).

Вельмі сур’ёзна прыйшлося звяртацца мне да твораў А. Куляшова, можна сказаць, тройчы. Першы раз гэта адбылося ў 1955 годзе: у сёмым классе мясцовай сямігадовай школы, калі надыйшла пара паступаць у камсамол. Тады ж успомніўся вывучаны на памяць верш паэта «Камсамольскі білет», асабліва ягоныя радкі: «Што ў ім карыснага? Кніжка, не болей. Кніжку спалі, і размовам канец!» [1, с. 97]. Для мяне «спаліць кніжку» азначала і абазначае тое самае, што і «ўчыніць аўтадафэ» і над чалавекам, і над вынікам яго працы. Больш за тое, усім вам вядома, што кожная кніга ствараецца як асобным аўтарам, так і цэлым калектывам. Да таго ж яшчэ ў нашай даваеннай хаце, у яе другой палавіне, была хата-чытальня. І немцы, заняўшы яе, на маіх вачах палілі кнігі з газетамі ці на двары ў кастры, ці ў хаце ў стаяку. Зразумела, мае дзіцячыя ўражанні тады былі не такія, як потым, у юнацкім узросце, але, як гаворыццы ў народзе, фатаграфія адбілася на ўсё астатняе жыццё. А калі мне стала вядома пасля вайны, што сапраўды нямецкія фашысты савецкага генерала Карбышава выгналі на люты мароз, аблілі вадою ды замарозілі, то куляшоўская паэтычная дэталь бясстрашнага камсамольца, замерзлага з сваім білетам, не спалохала мяне, а загартавала, бо і сёння стаіць ў вачах пры чытанні гэтага верша чалавек «выліты з бронзы і сонцам абліты». [2, с. 98].

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

2021 ......................

Ольга Валентиновна Кутик
ТВОРЧЕСТВО АРКАДИЯ КУЛЕШОВА
В ИСТОРИКО-ЛИТЕРАТУРНОМ АСПЕКТЕ

В статье прослеживаются этапы творческой эволюции Аркадия Кулешова, анализируются более известные и значимые произведения. Сделан вывод о том, что творчество поэта раскрывает широкую панораму жизни родной страны в ее борьбе за идеалы гуманизма. И эти творения будут жить вечно.

Время безжалостно. Признанные при жизни мастера пера, лауреаты всевозможных премий и авторы бестселлеров нередко забываются, и творения их безнадежно заносит бумажной пылью. Но если что-то остается – значит, оно того стоило.

Поэзия Аркадия Кулешова (1914–1978) вошла в золотой фонд белорусской литературы XX в. Аркадий Кулешов из того поколения белорусских поэтов, которое выступило еще при жизни Янки Купалы и Якуба Коласа. Им написано много стихов, в которых органически слились «личная» лирика и боевая публицистика. Кулешов – мастер эпической формы, яркого метафорического стиля, поэт напряженной лирической мысли-переживания. Во многих стихотворениях А. Кулешова чувствуется дыхание и ритмы его творчества, выражены юношеские чувства и романтические переживания мира. Оптимизм и мастерство царили в руках поэта, который, конечно, принял чистые идеологические монеты этих идеологических призывов и взглядов. Драматическая правда довоенного периода, когда атмосфера была потрясающей и невероятной, имела место. И поэтому не все из написанного выдержало испытание временем.

Аркадия Кулешова русский читатель знал до войны по двум-трем книжечкам лирических стихов, но главным образом по его поэме «В зеленой дуброве». И поэма эта была написана, если можно так выразиться, по песне «Бывайте здоровы», органически развилась из нее и, подобно ей, славила колхозный труд и достаток мирной сельской жизни. Тот же стих, тот же тон и содержание. Даже этот запев «Будьте здоровы, живите богато» «заверстан» в тексте поэмы.

Стихи поэта Аркадия Кулешова остаются и сегодня востребованными. Многие из них стали и становятся известными песнями. Вспомнить хотя бы «Алесю». В 14 лет Кулешов написал свое самое знаменитое стихотворение –«Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая», которое значительно позже белорусский композитор Игорь Лученок сделает песней «Алеся». Ее, в исполнении ансамбля «Песняры», и сегодня любят многие белорусы. Кстати, само стихотворение было посвящено первой любви Кулешова.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

2021 ........

Таццяна Віктараўна Масейчук
ВЕРБАЛІЗАЦЫЯ НЕВЕРБАЛЬНАГА КАМПАНЕНТА КАМУНІКАЦЫІ Ў ПАЭТЫЧНЫХ ТЭКСТАХ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

Артыкул прысвечаны агляду асаблівасцей моўнага выказвання невербальных паводзін герояў у тэкстах паэмы Аркадзя Куляшова «Сцяг брыгады», у прыватнасці, вербалізацыі дамінуючых у паэме кінэтычных сродкаў невербальнай камунікацыі, а таксама камунікатыўна значнага маўлення.

«Паэзія А. Куляшова стала сімвалам сваёй эпохі, своеасаблівай рэпрэзентацыяй вопыту пакалення творчай інтэлігенцыі, сфарміраванага ва ўмовах станаўлення савецкай улады на шостай частцы сушы, умацавання камуністычнай ідэалогіі», – лічыць даследнік феномена культурнай памяці Ю.В. Алянькова [1, с. 4]. З гэтага погляду ўяўляецца цікавым вывучэнне асаблівасцей камунікатыўных сродкаў паэтычных тэкстаў А. Куляшова, у прыватнасці, тэкста паэмы «Сцяг брыгады».
Камунікацыя – спецыфічная форма ўзаемадзеяння людзей падчас іх пазнавальна-працоўнай дзейнасці, звязаная з абменам звесткамі, думкамі, ідэямі і г.д. Камунікацыя ўлічвае вербальны кампанент, пададзены ў выглядзе тэксту (у пісьмовай ці вуснай форме), і невербальны кампанент камунікацыі (далей НВК), пададзены ў выглядзе рознага роду няслоўных формаў перадачы інфармацыі. НВК можа як суправаджаць вербальную камунікацыю, гэтак і часткова ці цалкам замяшчаць яе.
Пытанне пра склад і тэрміналогію НВК з’яўляецца досыць спрэчным. НВК вывучаецца ў рамках паралінгвістыкі [2] ці невербальнай семіётыкі [3]. Невербаліка разглядаецца таксама ў рамках даследаванняў па непрамой камунікацыі [6]. У рамках паралінгвістыкі вылучаюцца 3 выгляды паралінгвістычных сродкаў: фанацыйныя, кінетычныя і графічныя. У рамках невербальнай семіётыкі НВК разглядаецца як частка семіятычнай сістэмы. Класіфікацыя невербальных паводзін чалавека злучаецца з рознымі сістэмамі ўспрымання чалавека.
Рэестр невербальных сродкаў камунікацыі досыць разнастайны, важнасць невербальнай інфармацыі прызнана адмыслоўцамі ў вобласці тэорыі камунікацыі, аднак суадносіны інфарматыўнасці невербальнага кампанента ў адносінах да вербальнага ацэньваюцца неадназначна. Падчас рэальнай камунікацыі адбываецца абмен інфармацыяй як у вербальнай, так і ў невербальнай форме. Пры апісанні камунікацыі ў мастацкім тэксце НВК арыентаваны не столькі на камунікантаў-персанажаў, колькі на чытача. Для магчымасці адэкватнага ўспрымання чытачом усёй інфармацыі патрэбны працэс вербалізацыі НВК персанажаў. Гэта з’ява ўжо прыцягнула ўвагу лінгвістаў. У апошнія дзесяцігоддзі з’явіўся шэраг даследаванняў, прысвечаных розным аспектам адлюстравання НВК у мастацкім тэксце, але гэта больш датычыцца рускамоўных тэкстаў. Кірунак знаходзіцца ў стадыі станаўлення, у выбары мастацкіх аб’ектаў гэтых даследаванняў на дадзеным этапе складана выявіць якую-небудзь сістэмнасць. Тым не менш, можна зрабіць папярэднюю выснову пра наяўнасць шэрага агульных рыс, характэрных для вербалізацыі НВК у творах розных аўтараў.

 

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page